Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Стоўбцах Алесь памог Янку купіць селядцоў, глячок лёку за тры капейкі, пяціфунтовую булку за пятнаццаць, шкло да лямпы за пяць ды некалькі пачак папярос — па дзесяць штук у кожным пачку — за тры капейкі, схадзілі ў карчму, папалуднавалі i развіталіся.

Янка падаўся дадому, Алесь — на вакзал. Застаўшыся адзін, ён адчуў нібы палёгку. Цяпер ён на адзіноце, вольны, сам-насам са сваімі думамі ды пачуццямі.

На местачковым вакзальчыку было мала людзей. Чалавек пяць стаяла каля акенца касы, малады цыбаты хлопец дыбаўся збоку, задраўшы галаву, пазіраў на чамусьці высока прыбіты расклад руху цягнікоў, і, як заўважыў Алесь, справа, у пачакальні, сядзела на лаўках чалавек шэсць-сем ужо, відаць, абілечаных мужчын i кабет. Злева, ля буфета, стаялі i весела гаманілі рослы здаравяка-жандар i чыгуначны дзяжурны. Падлога ў вакзальчыку, выкладзеная з руда-жоўтай пліткі, была свежавымытая, блішчэла, i Алесь ішоў па ёй, як кот па лёдзе.

Прыладкаваўся за апошнім у чарзе — інтэлігенцкага выгляду хлапчынам гадоў дваццаці пяці, падрыхтаваў грошы на білет. Падыходзячы да акенца, спачатку прачытаў на ліштве таблічку з прозвішчам касіркі — «А. М. Анушка», а пасля ўбачыў i саму яе, мажную, прыгожую маладзіцу прыкладна свайго ўзросту.

Даўшы білет i здачу хлапчыне, яна падняла галаву.

— Мне, калі ласка, білет да Вільні,— прамовіў ён, падаючы грошы.

Яна сцягнула пухленькай ручкаю грошы з прылаўка сабе на стол, апусціла галаву, пакорпалася ў скрыначцы, звонячы капейкамі, i неўзабаве падала білет ды здачу.

— Не магу!— цяжка, нібы ад болю ў жываце, уздыхнула, скрывілася.— Шляпа на галаве, a эсцецікі нет!

— Прабачце,— збянтэжыўся Алесь, гадаючы, дзе не так, як трэба, ён ступіў, загаварыў. Нават абгледзеў сябе, можа, пасля язды на сене ды санях як след не аправіўся ці дрэнна ішоў па падлозе.— А што вам, уласна, не спадабалася?

— Як вы гаворыце па-мужыцку! — прамовіла без ніякага сумнення ды збянтэжання, адвярнулася.

Яму аж забіла дых. Ніяк не чакаў такой непрыемнай пстрычкі ад гэтай красуні. Нечаканае замілаванне да яе, прыгожай кабеты, збянтэжанасць змяніліся на раптоўную крыўду ды злосць.

— Скажыце, калі ласка,— прамовіў ціха, але годна.— Вам вельмі прыемна мяне зневажаць?

Тая аж разгубілася, залыпала вейкамі.

— Вы ж не мужык? — запытала.— Інтэлігент?

— А вы? — запытаў ён.— З дваран? З-за мяжы?

Сумелася.

«Анучка ты, а не Анушка! — хацелася абразіць яе, але стрымаўся, змаўчаў.— Вось табе i мае Стоўбцы! Задрыпанае мястэчка, a пыхі, фанабэрыі ў некаторых яго насельнікаў на вялізны горад!»

Забраў білет i рэшту. Гнеў не праходзіў, але ён рашыў адысці ад гэтай «інтэлігентнай» цыны. Што з ею выспрачаеш? У кожнага шаўца, як пісаў Казьма Пруткоў, свой позірк на мастацтва! Звернеш толькі ўвагу жандара, i той, канечне ж, заступіцца за гэтую Анушку, а не за яго, выпадковага пасажыра.

— Ну што, мілая, атрымалі?! — падышоў, зазірнуў у акенца інтэлігентнага выгляду хлапчына, што быў паблізу і чуў гэтую перапалку. Ён, можа, быў i знаёмы гэтай Анушкі.— Цяпер гучыць горда: чалавек! народ! дземакрація! Бачыце, не саромеецца, прэцца наперад са сваім мужыкоўствам i патрабуе, каб яму саступілі месца, каб яго паважалі, цанілі. Мужыкі — людзі!!! Народ!!! Газетку сваю маюць, кніжак пару... Тэатрык былі сарганізавалі, ды толькі ў час яго разагналі... Спытайце яго: пэўне ж, паэт, вершы пра вёску, пра мужыкоў пляце, бачыць сябе мясцовым Пушкіным, а мясцовую літаратуру на ўзроўні сусветнай... I такое цяпер робіцца, паверце, і ў Вільні, і ў Кіеве... Адным словам, нарабіў наш цар сабе бяды са сваёю дземакраціяй... У Вільню, бачыце, едзе. Туды, дзе іхняе асінае гняздо...

Спрачацца i з гэтым напышлівым індыком — а ён, відаць, быў з блізкай ад Стоўбцаў нейкай вёскі — Алесь не стаў. Зірнуў толькі з пагардаю на яго паношаны капялюшык, акуляры, на манішку i старое паліто, ад усёй душы ўклаўшы ў свой позірк красамоўны прысуд: «Сам ты, пацяробак, аса» — i падаўся з вакзала на двор на яснае сакавіцкае сонца. Чуў: яго выхавальнікі сышліся, асуджалі наўздагон.

Аднак доўга не мог супакоіцца. Нават ужо i ў вагоне, калі сядзеў пры сцяне i пазіраў у акно на ўсё тое, што бегла насустрач i заставалася ззаду,— на голыя прыдарожныя беластволыя бярозы, адзінокія сосны, белае поле, зялёны лес, на блакітнае, з яркім сонцам неба, на малыя i вялікія, мізэрныя i бедный, вялікія i з некаторымі багатымі на твар дамамі вёскі. Ён не першы раз меў ужо такія пстрычкі. Відаць, атрымаў яе, пстрычку, i не ў апошні. На добры толк варта было б ужо ix выслухоўваць спакойна, з годнасцю, адказваць на ix пагардлівай усмешкай, што, праўда, злуе, паддае ярасці выхавальнікам, i тады яны пачынаюць зневажаць на чым свет стаіць. Але не, не мог быць спакойны. За кожным разам, як i сёння, яго сэрца гарэла, балюча садніла, як i ад кожнай незаслужанай абразы ды знявагі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x