Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Гаспадар-Камень» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гаспадар-Камень: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гаспадар-Камень»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Генрых Далідовіч піша быццам пра звычайны, зямны, а на самай справе напоўнены філасофска-псіхалагічным і эстэтычным значэннем людскі побыт налібоцкага краю напярэдадні першай сусветнай вайны. Бацькі-гаспадары трывожацца за спакой у свеце, моцна трымаючыся за зямлю; моладзі ж уласцівы душэўныя парывы, каханне, рэўнасць і крыўды. Найбольш свядомыя, як настаўнік Алесь Нямкевіч, паўстаюць супраць несправядлівасці і смела ўступаюць у няроўную сутычку з самадзяржаўем. Твор напісаны жыва, каларытнаю мовай.

Гаспадар-Камень — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гаспадар-Камень», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як i заўсёды, калі заходзіў сюды, не мог, каб спачатку не зірнуць з замілаваннем на дзве паліцы з кнігамі – самы вялікі яго скарб, які ён сабраў за сваю вучобу ў Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі, за гады настаўніцкай работы на Віцебшчыне i тут, на радзіме — тое-сёе са старых выданняў перадаў яму матчын брат, які цяпер жыве ў Маскве. На паліцах стаялі i старажытныя кнігі — Скарыны, Буднага, Полацкага, i прыжыццёвыя выданні — Пушкіна, Лepмантава, Талстога, Дастаеўскага, Чэхава, Міцкевіча, Сянкевіча, Шаўчэнкі, i перакладныя — Гётэ, Бёрнса, Бальзака, Мапасана, а таксама фальклорна-этнаграфічныя зборнікі — Насовіча, Раманава, Шэйна, Нікіфароўскага, Дабравольскага, Федароўскага, i радок тоненькіх беларускіх кніжачак Багушэвіча, Купалы, Коласа, Багдановіча. На ніжніх паліцах — календары, камплекты «Нашай нівы», што ён выпісваў не на сябе, а на бацьку[ 6 6 Маецца на ўвазе тое, што царскія ўлады не дазвалялі выпісваць «Нашу ніву» чыноўнікам, настаўнікам, вайскоўцам, студэнтам, вучням. ].

Яго сябры, Лямбовіч i Кірыковіч, бывае, i цяпер здзіўляюцца, дапытваюцца: ну, прызнайся, як ты, сялянскі сын, сабраў такую бібліятэку? У гэтых пытаннях, мусіць, не толькі ўражанне, але i іншае: хіба трэба селяніну кнігі? Хіба ён здатны для ix? Няўжо не аддасць ix за гарэлку?

На ніжэйшых паліцах — звязаныя аборамі старыя, пацёртыя папкі. Там былі сабраныя ім народныя словы да будучых слоўнікаў беларускай мовы — тлумачальнага, фразеалагічнага, сінонімаў i блізказначных слоў, да слоўнікаў руска-беларускай, беларуска-рускай, польска-беларускай i беларуска-польскай моў. Словам, тут было звыш дзесяці гадоў яго, лічы, штодзённай працы. Работы дарагой i любімай. Без яе ён ужо не мог. Праўда, сёе-тое з гэтых папак — прадмовы да слоўнікаў, гістарычны нарыс роднай мовы — забрала з сабою паліцыя, калі рабіла вобыск.

Разгарнуў папку ca словамі да слоўніка сінонімаў i блізказначных слоў. Ён амаль усю гэтую зіму рыхтаваў яго, дайшоў вось складаць да слоў на літару «П».

— Папракаць,— прачытаў уголас i ўсміхнуўся. I трэба ж так, каб якраз з гэтага слова трэба было пачынаць цяпер працу. Чаго-чаго, а папрокау ён наслухаўся за сваё жыццё. Пачаў чытаць далей.— Дакараць, наракаць, папікаць, прыставаць, пароць у вочы, тыцкаць у нос, упікаць, чапляцца...

Перачытаў. Адчуў: нешта тут не так, чагосьці не хапае. Народная мова багатая, гнуткая, трэба толькі ведаць, вывучаць яе — усё на ёй можаш сказаць. Самыя далікатныя i тонкія пачуцці. Думаў-думаў, але нешта сёння не было ўвагі, кемнасці, знаходкі.

«Ехаць ці не ехаць у тую Вільню?» — нечакана падумалася.

Каб не суд, дык шмат не варажыў бы, бегма пабег бы. Усё ж там культурны цэнтр краю. Адзіная свая газета, пісьменнікі, артысты, вучоныя, сябры i знаёмыя. Там хутчэй давёў бы да ладу i, можа, каб хто памог, дык i выдаў бы свае слоўнікі. Але ўся затрымка з-за гэтага суда. Ён, можа, i апраўдае, ён, можа, рэзка i зменіць яго лес — гвалтоўна спаралізуе яго, пазбавіць волі... Лягчэй бы было, каб нават ведаў, калі будзе той суд. Год хутка міне — а пра яго ні слова...

Ён раней вельмі пакутаваў. I ад таго, што трапіў у лапы паліцыі, што па яго завялі дасье як на злачынцу, звольнілі з працы, абняславілі. Пa першым часе нават збянтэжыўся, збаяўся: а можа, ён сапраўды зламыснік, робіць нешта паганае? Можа, як кажуць, па самай справе займаецца недазволеным, падточвае, як той каварны шашаль, моц? Але пасля разважыў: а чаму недазволенае, злачыннае тое, што дарагое сэрцу? Хто каму даў права такое забараняць? Ці ўсё ж, як кажуць, няможна ўсім ці не ў час гаварыць праўду? Бо, гавораць, праўда можа забіць чалавека, калі яна не ў час выяўляецца. Паволі пазбавіўся сумненняў, апраўдаў сябе i цярпліва, мужна прывык да новай ролі гнанага чалавека, пачаў не баяцца ні суда, ні турмы. Можа, толькі стаў больш задумлівы, нават патайны, чым быў раней. Начаў шмат думаць. Раней ён мог гаварыць усё, што прасілася на язык, запальваўся як порах, цяпер жа пачаў вучыцца стрымліваць сябе, больш разважаць i менш гаварыць.

«А можа, марсянуць услед за старэйшым братам у Амерыку?» Як кажуць, у краіну мільянераў, раскошы, дэмакратыі, новага мастацтва, рамантыкаў, гангстэраў, у краіну, што нечакана i хутка стала з канца мінулага стагоддзя першай у свеце? Зпайсці сто пяцьдзесят рублёў, купіць шыфкартку i падацца з Рыгі ў той новы, багаты свет, дзе, як кажуць, грабуць грошы лапатаю, наняцца ў рабочыя, парабкі, зарабіць тысячы i выдаць там слоўнікі — зрабіць для свайго народа тое, што яму вельмі трэба. Але дзе узяць тыя сто пяцьдзесят рублёў? Hi ў яго, ні ў бацькі такіх грошай няма. У іхняй Ядзі крыху ёсць, тое, што прысылае ёй кожны месяц Гіполь. Але ён дазваляе браць ёй на дробную трату мала, астатняе загадвае лажыць на ашчадную кніжку. Збірае на зямлю, на лес — хоча ўзбіцца на сваю гаспадарку. Hi Ядзя, бадай, не асмеліцца даць яму заробленыя мужам на чужыне грошы, ні сам ён не можа ix папрасіць. Хіба толькі пазычыць у сабакі вочы?!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гаспадар-Камень»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гаспадар-Камень» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Гаспадар-Камень»

Обсуждение, отзывы о книге «Гаспадар-Камень» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x