Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кожны з нас надзяляецца матухнай-прыродай многім. Але трэба ўмець яго, гэтае многае, самім развіваць i ўмацаваць. У тым ліку i тое, што мы называем проста i велічна: «пачуцці». «Жар кахання» — спроба пісьменніка Генрыха Далідовіча сродкамі мастацкага слова разабрацца ў тым, што так молада, парывіста, а часам i апантана хвалюе наша сэрца, высакародзіць душу добрага чалавека, робіць Яго i Яе блізкімі i дарагімі адно аднаму.
Рэдактар: І. І. Канановіч

Жар кахання [Апавяданні пра жанчын] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна зрэдзь, надта ў астаткія месяцы, моўчкі ды з рэўнасцю пакутавала, што ў Сяргея, можа, ёсць яшчэ i другая жанчына. Да свайго былога мужа, за якога, здаецца, выйшла па каханні i з якім пражыла разам чатыры гады, ніколі не мела рэўнасці, хоць ён у апошнюю пару вяртаўся дамоў i за поўнач: яна душою адчувала, што ў яго няма жанчыны-каханкі, што ён i не імкнецца яе завесці, у яго толькі ёсць прагавітасць да гарэлкі, што губіла i яго, i сям'ю. А вось амаль непітушчага Сяргея раўнавала, не раз далікатна распытвала пра знаёмых яму жанчын, але ён, калі чуў яе гэтыя сумненні, у вернасці ёй не кляўся, толькі пасміхаўся i з усмешкаю ківаў галавою.

«Эх, жанчыны вы, жанчыны!» — гаварыў ён.

I гэта яе трывожыла: падумай, калі табе, жанчыне, мужчына гаворыць зашмат пяшчотных слоў, але неяк i насцярожвае, калі ён надта ж ашчадны на ix — ці не мае ён другой жанчыны?

I вось нечаканы званок. Пра тое, што ён будзе, Сяргей дагэтуль нічога не гаварыў. Нешта трывожна ёкнула ў душы: гэта не суседка ці Сяргеева былая жонка, а гэта яна, тая таемная, грозная красуня суперніца!

Рэгіна наўмысна ішла да дзвярэй з распушчанымі валасамі, босая, у сарочцы: няхай тая ведае, што тут лішняя, што тут яна, Рэгіна, свой чалавек, што яна так доўга шукала сваё шчасце, знайшла i так лёгка яго не аддасць. Уключыла ў калідоры святло, хутка i нервова адчыніла дзверы.

У калідор напраўду зайшла дзяўчына. Маладая, прыгожая. Паштарка.

— Вам тэлеграма, — сказала яна мяккім, прыемным голасам, здаецца, са здзіўленнем акінула Рэгіну позіркам.

— Заходзьце, — ужо спакойна, нават з сорамам запрасіла Рэгіна, адступілася.

Адчуваючы, як палаюць шчокі, узяла з паштарчыных рук самапіску, блакнот, прыклала яго да сцяны i хацела хутка распісацца, але самапіска не пісала. Яна, чырванеючы, патрэсла яе i нарэшце распісалася. Узяла тэлеграму, зачыніла за паштаркаю дзверы i прыпынілася.

«Татка віншую днём нараджэння твой Косцік».

Рэгіна ведала, што гэты сямігадовы Косцік — Сяргееў сын. Ведала, што Сяргей вельмі любіць яго, сумуе па ім i дзеля гэтага нават мусіць бачыцца з былой жонкай. Hi раней, ні цяпер яна, Рэгіна, не крыўдавала за гэта: сама была маці — мела дачку, вельмі любіла яе, — дык спачувала Сяргею, ніколі не стаяла яму на дарозе, каб адвярнуць яго ад сына. I ведала, што ніколі i не стане.

Праўда, Рэгіна ўсё ж з рэўнасцю падумала пра былую Сяргееву жонку: яна ў апошнюю пару просіць дараваць, хоча сысціся з ім, ужо згодна жыць на яго новую плату i, ведаючы, што ён любіць сына, стараецца гэтым як прывязаць яго да сябе.

Вось i наўмысна такую чуллівую тэлеграму падаслала...

Рэгіна паклала тэлеграму ля тэлефона i, не выключаючы святла, вярнулася ў пакой.

— Хто прыходзіў? — папытаў Сяргей.

— Угадай... — сказала яна, падняла з падлогі свой парык, падабрала — колькі абмацала ў паўцемені — заколкі, паклала ўсё гэта на стол, перакулілася цераз Сяргея на канапу да сцяны, зноў зашылася пад цёплую коўдру, прытулілася.

— Суседзі?

— Не. Не ведаеш? Ах ты, хітрун гэтакі, падманшчык! — i з жартам застукала па яго грудзіне кулаком. — Твая яшчэ адна знаёмая прыходзіла. Згледзела мяне — i ходу... Так што зараз я дам прачуханкі, a заўтра яна дасць...

— Ну як яна табе, мая другая знаёмая? — ён не даў больш стукаць па грудзіне, злавіў яе руку i сціснуў у далоні.

— Ну, нічога... Бадай, лепшая за мяне...

— Не так, радасць мая, ты гаварыла б, каб ведала, што ў мяне ёсць яшчэ i другая... — усміхнуўся ён. — Так мільгнула б адгэтуль ды ляснула б дзвярмі, што яны i з завесаў зляцелі б...

— Няўжо я такая... ну, такая ўжо злючка-калючка?

— A хіба я гавару так? — усміхнуўся ён. — Я хачу сказаць, што ты вельмі... ну, надта ж шчырая, строгая...

— Ніякая я не строгая, — ужо не жартам, а сур'ёзна адказала яна. — Я гэтулькі выпакутавала са сваім п'яніцам, гэтулькі пасля баранілася ад бабнікаў, што маю права на нейкае... А табе я ўсё аддаю: маладосць сваю, душу... Таму ніколі не дарую падману. Выйдзе так, што надакучу, дык не хітруй, а прызнайся — i я сама сыду з тваіх вачэй... — яна прамовіла так са шчырасцю i падумала: не дай бог, каб так выйшла. Сам ён, можа, добра не ведае, што значыць цяпер для яе, яшчэ нядаўна расчараванай ва ўсім жанчыны...

— Тады i я шчыра, — ён усміхнуўся, але гэтая усмешка выйшла нейкая самотная. — Гаворыш вось так, мне ўсё гэта вельмі добра чуць, але... Але не хочаш, каб мы былі разам, былі муж i жонка...

— A хіба, мілы, нам цяпер блага? — як здзівілася яна, зірнула яму ў вочы, пацалавала ix у куточкі. — Ці мы абманваем каго, прыносім некаму пакуты? Не, не абманваем. Мы вольныя людзі... Але не гулякі-адзіночкі, не эгаісты ды пустазелле нейкае... У нас жа ёсць дзеці: у цябе сын, у мяне дачка. Мы любім ix i зробім усё, каб яны былі шчаслівыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]»

Обсуждение, отзывы о книге «Жар кахання [Апавяданні пра жанчын]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x