Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У адну з такіх вясновых раніц партызаны-разведчыкі прабіраліся балотам праз лес. Узмакрэлыя коні асцярожна пераступалі кутымі капытамі па адталаму льду, стрыглі вушамі, прыслухоўваючыся да шорхату леташніх чаратоў, шолаху вербалозаў, да журчання вады, якая часам фантанам вырывалася з-пад капыта. Пярэдні конь раптам захроп, нерашуча затупаў на месцы, яўна намагаючыся падацца назад. Коннік занукаў на яго, але, не дабіўшыся ніякага выніку, лёгка саскочыў на лёд.

- Айда, хлопцы, відаць, нешта ёсць там, праверце...

Група спешылася, і некалькі чалавек падаліся наперад, асцярожна прабіраючыся па крохкаму льду-верхаводцы. У густым лазняку яны заўважылі шэрую постаць чалавека. Ён ляжаў паміж абталых карчоў, ухапіўшыся рукой за жорсткую грыўку купіны. Крысо парыжэлага, у падпалінах, шыняля і ногі ў стоптаных скуратах напалову ўмерзлі ў снег, у лёд, у якім мігцеліся пад сонцам не то кроплі крыві, не то ўмёрзлыя журавіны.

Пад шынялём была старая палапленая ватоўка. Шэрыя злямчаныя камякі ваты павыбіваліся з-пад лапікаў, а на самых грудзях тырчала драўляная рукаяць нажа, відаць, паляўнічага, мяркуючы па разьбе на ёй. Твар чалавека ўглядаўся ў неба, але не бачыў яго, бо ў ямінах заняпалых вачэй плавалі адталыя лядышкі. Поплеч пад купінай ляжала ўмёрзлая шапка-вушанка, такая ж старая, падраная, як і ўсё адзенне гэтага чалавека...

Людзі знялі шапкі, моўчкі згрудзіліся навакол. Яны не ўпершыню бачылі трупы, жахлівыя сляды звярыных злачынстваў, але ж гэтая смерць была крыху незвычайнай па сваёй сірочай самоце: у яе ж і сведкаў не было, і толькі бачылі яе гэтыя шэрыя купіны, ніцыя лазнякі ды панурае зімовае неба. Чалавек загінуў, відаць, яшчэ зімой і за гэты час паспеў так умерзці ў лёд.

- Лютую смерць прыняў чалавек... - уздыхнуў адзін.

- І хто б то мог быць? Наш брат, партызан? Няшчасны ўцякач з палону? Бядняга-заложнік?

- Хто б там ён і ні быў, але трэба даць прытулак яму... Па ўсяму ж відаць - наш чалавек...

Людзі завінуліся навакол, шукаючы жардзіны ці якой хварасціны са сцяжарні, каб змайстраваць насілкі і вынесці нябожчыка ў больш зручнае месца на пахаванне. І тут заўважылі яны другога мерцвяка. Ля нізкарослай хвойкі на ўзгорку ляжаў стары, сівая рэдкая барада яго змерзлася ў лядыш і як бы зраслася з вузлаватым каранём хвоі. Старога не прыкмецілі адразу, бо апранены ён быў у белы кажушок, а навакол было яшчэ багата нерасталага снегу. Кажушок быў увесь пасечаны кулямі, сям-там успораты штыкамі ці нажамі. На месцы скроні зіяла чорная праломіна ці то ад удару вінтоўкай, ці так ад чаго.

І тут адзін з партызан, які пільна ўглядаўся ў пачарнелы твар нябожчыка, з жахам ускрыкнуў:

- Божа ж мой, гэта дзядзька Астап, мой родны дзядзька, ляснік з Беразянкі...

І тут успомнілі ўсе дзеда Астапа, прыгадалі чуткі аб ім, як пайшоў ён у лес з людзьмі ў пачатку самае зімы, калі браліся маразы... Пайшоў і знік з таго часу. І людзі тыя былі няведамыя... І людзей тых з таго часу не бачылі.

У другія гады адразу б знайшлі чалавека. Але не тыя гады цяпер. Багата гіне людзей. Багата знікае без весткі, без чуткі. Жыў чалавек - і нямашака, і ніякага знаку аб ім, ніякага следу... Страшныя гады пайшлі па зямлі...

* * *

У той дзень людзі толькі што пазбіраліся раніцой з лясоў, дзе яны хаваліся ад нямецкіх карнікаў. Некаторыя не знайшлі сваіх хат. На іх месцы датлявалі цёплыя яшчэ папялішчы. Не знайшоў сваёй хаты і дзед Астап. Не знайшоў і нявесткі і двух маленькіх унукаў. Людзі сказалі яму, што яны згарэлі ў хаце, што іх загубілі немцы.

Ад усяго двара засталася старая абгарэлая груша. Снег паспеў запарушыць яе галлё, і яна здалася дзеду колішняй вясновай грушай, у пахучай квецені, у пчолім гудзе, які нагадвае чымсьці чалавечую радасць... Але гэта здалося яму, здалося на якую секунду. Дужы і моцны яшчэ чалавек, ён неяк адразу аслаб і, прытуліўшыся да абгарэлага дрэва, прыплюшчыў вочы, бяссільна нахіліў галаву. Прад яго зрокам узнікалі прыгожымі зданямі светлавалосыя галовы, дзіцячыя ўсмешкі, сінія вочы. Яны так лагодна ўглядаліся на яго. Унукі ўзбіраліся на калені, церабілі яго за бараду, лашчыліся, прасілі:

- Раскажы, дзеду, страшную казку!

- Не, не буду расказваць вам страшную казку... - і ён чамусьці ўздыхаў. Але, адразу спахапіўшыся, тут жа радаваў іх: - Я раскажу вам лепш вясёлую...

І ён расказваў пра хітрага вожыка, мудрага дзятла. Расказваў пра залатога чмяля і яго дзівосныя палацы ў лахматай купіне. І голас дзедаў гуў, як чмяліны гуд, засыпалі ўнукі і праз сон пыталіся:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.