Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- А скажы нам, дзеду, дзе татка цяпер?..

- Далёка татка, не відно яго за вайной... Вы вось засынайце, і хто хутчэй засне, той татку сасніць...

Ён пераносіў іх, сонных, на ложак, сам распранаў, і нявестка заўсёды саступала яму ў гэтай справе. Як жа, яго гадунцы, як ласкава называў ён унукаў.

...Паснулі ўнукі. Не ўбачыць ім ужо ні таткі, ні дзеда, ні зялёнай грушы... А тыя, хто зрабіў гэты дзікі глум, пайшлі жывыя, ходзяць жывыя... І дзеці іх... таксама жывыя...

Думка скаланула яго, працвярозіла. Ён бачыў папялішча. Марозны вецер раздзьмухваў попел: сям-там слаба тлелі маленькія вугальчыкі. Сыпаў жорсткі снег, сіпелі пад ім галавешкі, абвалакваліся танюткімі струменямі пары. Дзед Астап страпянуўся. Моцны мароз даваў сябе адчуваць, зусім скалелі ногі. Ледзь разгінаючы іх, сутулячыся, ён пайшоў удоўж вуліцы, бязмэтна заходзіў у хаты, моўчкі сядзеў, моўчкі выходзіў. Яго не суцяшалі. Было так багата гора ў людзей і такое вялікае гора ў яго, што лепш было даць чалавеку выхадзіць яго, выдыхаць яго на самоце, развеяць яго па дарогах і сцежках. І ён хадзіў і ўсё думаў адну сваю думу: як знайсці меру святой чалавечай помсце.

...Апоўдні да вёскі падышла група людзей. Было нават дзіўна, як дабраліся яны ў гэтую замець. У некаторых былі забінтаваныя галовы - ці то параненыя, ці то вушы абмарожаныя былі ў людзей. Адзенне на ўсіх было наўздзіў абшарпанае, заношанае, лахман на лахмане. Некаторыя накульгвалі. Твары былі худыя, пасцягнутыя. Яны хадзілі пад вокнамі, стукалі ў шыбы, і пярэдні, што быў з падвязанай рукой, жаласна дапытваўся:

- Братцы, адгукніцеся, калі ў хаце жывая душа...

У некаторых з іх былі вінтоўкі, аўтаматы. З-за вёскі падыходзілі яшчэ групы такіх жа кульгавых, абшарпаных.

Сёй-той выйшаў з хаты. Пачала збірацца грамада людзей. Чалавек з перавязанай рукой усё пытаўся:

- Братцы, а ў вас немцаў часам нямашака?

Яму ніхто не адказаў. Негаваркія былі людзі ў гэты дзень. Маўклівымі позіркамі паказалі на халадзеючыя папялішчы, нехта скупа дадаў:

- Былі... Сляпы і той убачыць іх след...

- Ах, Божа ж наш, Божа... - жаласна заенчыў чалавек з перавязанай рукой. - Не дай жа Гасподзь трапіць у іхнія лапы... А мы вось, - і ён паказаў здаровай рукой на сваю групу і панізіў голас, - толькі што ўцяклі з Пярэжырскага лагера... Варту перабілі і ўцяклі...

Твары ў вяскоўцаў пасвятлелі. Усе ведалі пра Пярэжырскі лагер, ведалі пра яго страшную славу. Чалавечая цяплынь з'явілася на тварах у жанчын, растапіла халадок на вуснах.

- Дык чаго ж вы стаіцё на марозе? Заходзьце ў хаты ды абагрэйцеся... Ды, можа ж... ды што я кажу, даруйце мне... ды трэба ж і пад'есці вам, дужа вас кармілі гэтыя... каб яны па зямлі не хадзілі...

І некалькі галасоў змяшалася разам:

- Сапраўды ж заходзьце...

- Падзелімся ж тым часам...

- Чым багаты, тым і рады...

- Гэткая маразіна, а яны калеюць на вуліцы...

Але чалавек з перавязанай рукой прыціснуў руку да сэрца, увесь узгарэўся, расплыўся ўдзячнай усмешкай:

- Не, не, не... Братцы, родныя... Любыя вы мае... Каб маглі, век бы з вамі жыць... Не можам, даражэнькія, ні на хвіліну спыніцца... Насцігнуць нас праклятыя - гора нам будзе, ды і вас яны не памілуюць... Спяшаемся мы да партызан, вось дзе наша дарога... А як на тое ліха, не ведаем мы гэтай дарогі, заблудзілі вось, збіліся. Здарожыліся зусім... Вось і наважыліся ў вас запытацца: свае ўсё ж людзі, дапамогуць, выведуць...

Людзі з хат насупіліся адразу. Ды некалькі чалавек у адзін голас:

- Не... не ведаем мы партызан... І дарогі да іх не ведаем...

І некаторыя з іх сталі адыходзіць ад грамады, ціха разыходзіцца па хатах.

Тады чалавек з перавязанай рукой кінуў вобземлю шапку-вушанку і, прыкрыўшы далонню твар, затрымцеў, як у ліхаманцы, і не гаварыў, а выкрыкваў наўзрыд:

- Душагубы вы, а не людзі... Даруйце мне, родныя мае, за маё крыўднае слова... Нібы ім вунь, няшчасным, паміраць цяпер... Ад праклятых уцяклі, а праз сваіх загінем... Загінем, да душы загінем...

І ён калаціўся як асінавы ліст, і сіні рубец на яго галаве цьмяна адсвечваў на марозным паветры. Чалавек плакаў, хаваючы слёзы свае ад людскіх воч.

Сярод жанчын пачуліся ўсхліпы. Некаторыя ўсхвалявана падштурхвалі адна другую лакцямі. Сёй-той з мужчын нязручна крактануў і адвярнуўся. Дзед Астап глядзеў на ўсіх безуважлівым позіркам, скрануўся з месца і, нібы думаючы аб нечым сваім, абыякава прагаварыў:

- Не прападаць жа ўрэшце людзям... Я правяду... Ведаю.

Наставіўшы каўнер кажушка, ён пайшоў уперадзе групы людзей. Да іх далучылася яшчэ багата чалавек, якія чакалі за вёскай. Вяскоўцы разыходзіліся па хатах. Адны абураліся дзедам: ліха ж ведае, што то за людзі, калі ніводнага знаёмага... Другія маўкліва далучаліся да ўчынку Астапа: добра гэта, калі чалавека з бяды выбавіць...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.