Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ідзі ты, паганы. Дзе мне ўжо, ёмашніка захацеў, ці што?

Ёмашнік ёмашнікам і «аўстрыец паганы», але зірнуць аўстрыякі на жывот Ганны, самаму старэйшаму аўстрыяку, чарнавусаму Язэпу, падміргваюць: «Твой тут клопат быў». Паважна той вусы падкручвае і, як кот, аглядае сябе: «Бывае, маўляў, чаго з нашым братам не здараецца, ад смерці ды ад жанчыны не адкараскаешся».

Хвацкі народ, вясёлы.

Ганна есці ім варыла. І калі наварыць, пасылала большанькую сваю дачку Настачку ў гумно ці ў сад ці на поле часам - калі якая работа там.

- Ідзі ўжо, заві Аўстрыю.

Аўстрыя шумела, гармідарыла, пацела над Ганнінай заціркай. Шумныя выходзілі з-за стала, няньчыліся з Ганнінымі дзецьмі, рабілі ім забаўкі розныя, цацкі выразалі з дрэва.

- Шанцуе табе, Ганна, - кідалі часамі фальваркаўскія найміткі, што кароў даілі.

- А што?

- Удача ж у цябе: то ніводнага бацькі дзецям сваім не прыдбала, і адразу вун колькі, цэлая купа.

- Уга... Уга... А што мне рабіць, мужчынкі, можна сказаць, нішто сабе. Хіба шкода мне, няхай і з дзецьмі забаўляюцца... Панчошкі вун падарылі малому.

- Панчошкі? Дзіва то... панчошкі...

- От жа ўзялі і падарылі...

Часам аўстрыякі пелі пасля палудня. Альбо вечарам пасля працы. Садзіліся дзе-небудзь на бярвенні ці на гумнішчы. Звычайна пачынаў чарнявенькі Янусь, а за ім падхватвалі ўсе. Песня расла, шырылася, узнімалася вышэй і вышэй, над гумном, над садам, над цёмнаю сажалкай, над калодзежнымі журавамі. Потым песня спадала, паволі, спакваля, як бы той жаўранак у полі, як белы туман раніцой у лагчыне, раніцой над Дняпром сінявокім. Ападае туман, шархацяць асакою хвалі, ліжучы прыбярэжны жвір і пясчаныя адмеліны.

Слухаюць бабы песні тыя, падапруць далонямі шурпатымі шчокі маршчатыя, насамі нехаця хліп ды хліп, а другая і вытра рогам хусткі вока-другое.

- Сумныя песні. Нібы і не наскія словы, не разбярэш, аб чым яны спяваюць там... А песня даходзіць, адчувае нутро яе... Аб радзіме хіба спяваюць, аб бацькаўшчыне, аб матках сваіх, аб нявестах...

- Дзіва што аб матках... Ці ведае каторая, што сын на чужыне, ці жыў, ці здароў, ці бывае ён сыты...

- Дзіва што, ці бывае ён сыты...

- І як абуты, адзеты, як дагледжаны...

- Дзіва што, як дагледжаны...

- І маткі ў іх, нябось, плачуць, небаракі, па іх, па сынах, так жа, нябось, як і мы па сваіх...

- Дзіва што, плачуць...

Сумныя песні, цягучыя.

Вельмі іх паважае - і песні і аўстрыякаў - садоўнік Францусь Карлавіч. Стары ўжо, рукі трасуцца часам, калі захвалюецца, недабачыць ужо крыху. А песні любіць. Любіць і паводзіны чалавечыя.

- Бачыш ты іх, у няволі жывуць, у вялікай, сказаў бы, няволі, а дзе ты іх бачыў, каб днём святочным выйшаў бы каторы ды не паголены. Чыстату народ любіць, парадак. Па-польску сябе народ трымае. Вот у нас, у Польшчы, не то, што ў вас, - расказвае звычайна Францусь аб'ездчыку альбо парабку Мірону, - няма таго бруду, нечысці тае няма, што па хатах у вас. І народ чысцей ходзіць, і з'есць смачней. Ну вот, да слова кажучы, жывеш ты, Міронька, а што ты бачыш ці бачыў на свеце. І кругом цябе незадачы і беднасць, пінжак у цябе і ўлетку і ўзімку аднаго колеру. І сын у цябе крывы...

- Характар у мяне задужа ціхі, пане Францусь...

- Пры чым тут характар?

- Не гаварыце... І крыўдзяць мяне часам і абманваюць калі-нікалі. А я сабе маўчу, не магу тады слова сказаць, каб гэта ды супроць крыўдзіцеля. Няхай ужо маё пяройдзе, думаю... Ціхі характар, пакладлівы...

- Гэта дармо... Дык от я й кажу, што зусім іначай у нас.

- І бедных нямашака?

- Пры чым бедных. Ёсць яны, колькі хочаш, а цяпер мо й болей, бо чуў жа ты пра вайну, увесь край здратавалі наш, снарадамі пазрылі. Але не ў гэтым справа. Культурней людзі жывуць у нас, вось аб чым я гавару. І ведаеш, дужа б мне хацелася пабыць там ізноў. А не быў я там гадоў мо з дваццатак, бо не ўжыўся дома дый не было ўжыцца на чым, былі мы беззямельнымі, дык паехаў тады шукаць заработкаў. А жылі мы тады пад Сувалкамі.

- Баі цяпер, кажуць, ідуць там...

- Ото ж... ідуць...

Часта, расчулены песнямі аўстрыйскімі, ішоў Францусь Карлавіч за рэчку, дзе наводшыбе ля дарогі стаяў стары касцёл зачынены - служылі тут хіба толькі на Антонія. І, сеўшы на прыдарожны камень, даставаў табакерку з кішэні, дрыжачай рукой браў шчапотку табакі, доўга прыцаляўся да носа і сядзеў нерухомы, унурыўшы позірк у векавечныя ліпы на цвінтары касцёла, у стральчатыя змрочныя вокны, на пахілены крыж.

Думаў аб старасці, аб маладосці, аб далёкай бацькаўшчыне, якая за даўгія гады пакрылася ўжо нейкім шызым змрокам, і з гэтага змроку выступалі, яскрава выпукляліся ў памяці пахіленыя замшэлыя крыжы на дарогах ды статуя святога Езуса на канцы роднага мястэчка. Ды балючыя крыўды, якія не вытруціць час.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.