Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Усё, дзядзька Іван?

- А ты слухай, нечага там усёкаць. Коням возьмеш сена, аўса ж не бяры, бо пройдзе шчэ час... Ну, ды сабе хлеба вазьмі, вунь ад той буханкі, пачатае... Хіба там яшчэ Макрыдзе скажаш, няхай які скрылёк сала дасць. Вунь яна на дварэ, дык гукні хіба, няхай у клець сходзіць... Ды пастой жа, я сам ужо схаджу, а то пачне кожны ў клець валэндацца, дык гэта самае... Дык ты запрагай тым часам... Не поены яшчэ? От каб на вас пранцы... Калі сам не дагледзіш, дык яно ўсё і стаіць. Дык ты ўжо не стой, не стой, хлопец мой, ды будзь больш рахманым...

Іван ідзе ў клець, доўга поркаецца з цэлым дзесяткам засавак і замкоў, што павіслі на дубовых дзвярах. Унізе дзвярэй невялікая дзірачка - у самы раз кату пралезці.

- Мяне злодзі не возьме, не... сам усё ўдасканаліў, сваім надумам... Каб засаўку адсунуць, дабярыся-ка да замка раней, а замочак шурубавы, падбяры-ка паспрабуй ключа да яго... Уга...

У клеці змрочна. Але праз адчыненыя дзверы відаць вялікія - пад самы вільчык - сусекі, ды яшчэ дзежкі з просам, з грэчкай, кублы з розным рыззём. Тут жа невялічкая Напрэева скрыня, зялёная, з бліскучым замком фабрычным.

- Важнецкая, ліха на яго, скрыня. У нас дык не ўмеюць вырабляць такіх. І замок важнецкі, от бы ў самы раз на стопку.

Але найбольш за ўсё цікавіць Івана Напрэеў ліхтар: круглы, з такім жа круглым тоўстым шклом, і на шкле тым кажан. Усё багацце Напрэева, усё, што засталося ад бежанства.

- Дужа ж малаціць з ім зручна, не тое, што з смалякамі. Але ж і прадаць не хоча... І навошта, падумаеш, яму?

Дастаўшы з-пад столі бабку, малаток і косы і адрэзаўшы скрылёк сала, Іван праводзіць Напрэя за вароты, а сам садзіцца пад старую грушу на дварэ і клепіць косы. На дварэ сонечна. Пад павеццю весела кудахчуць куры. На высокім плоце, закіданым свежымі хваёвымі бярвеннямі, паважна расхаджвае певень і раз-пораз, гучна шалёпаючы крыллямі і выцягваючы дугой шыю, соладка закрывае вочы і кукарэкае так важна, так гучна, што аж гірчыць суседаў сабака Жоўцік.

- Каму, каму - майму гаспадару-ру-ру, - заліваецца, здаецца, певень. І ў адказ яму кудахчуць пад павеццю куры:

- Ко-ко-ко-ко...

«Іш ты іх, раскудахталіся, - думае Іван, мацаючы пальцам лязо касы, - птушка без розуму, а і тая сонца чуе, яечку радуецца. Прадаць хіба вось у нядзелю, глядзі, з сотню сабралася. Дый жыта мяхі са тры, ізноў жа сяго-таго пакрысе - можна і ў банку аднесці на процанты. Ізноў жа за малатарню трэба яшчэ рэшту заплаціць, ахвота потым пеню плаціць у земства. Ну, ды на малатарню можна й так грошы сабраць... Салдатак цяпер плойма. І ў кожнай жа шнур сякі-такі ёсць. Можна й Напрэя паслаць папакошваць, дагаварыць таго, другога. Вось табе й грошы. Альбо на адработ - і яшчэ лепей: жывая капейчына потым. З Напрэем трохі не вязе, не паддаецца хлопец, агрызацца часам любіць...»

Даўно вярэдзіць думка адна Іванаву галаву. Не шэньціць нешта з сям'ёй. Жонка хваравітая. Як радзіла сына Міколу, дык от і пачалося, усё на жывот тыя крыўды, няйначай, немач якая. Сын жа яшчэ малы. Дачка і нішто сабе, але ж мечаная, як тыя людзі кажуць. Касавокая - бяльмо гэтае самае. А сама ўжо на выданні. Яно, канешне, жаніха заўсёды можна знайсці, бо сусекі ж поўныя, ёсць што і на пасаг даць. Ды каму ж ахвота гэткую ж гаспадарку ды ў разор пускаць. Ты, можна сказаць, петаваўся - круціўся, дзе мазалём, дзе і галавой выкручваў, а тут і аддай якому чорту лысаму. Каб яна, дзяўчына гэтая самая, ды была б без заганы, тады, канешне, не вялікі і клопат, даў якую цёлку ды кубла там - і гара з плеч далоў. А тут на касавокую хто пагаліцца. Тут ужо і каня трэба ў пасаг, ды яшчэ і зямлі прырэж, адным словам, пусціся ў разор, вось так па ветру і пусці гаспадарку... Канешне, прымака трэба... А дзе ты яго возьмеш, каб гэта ды паслухмяны, ды набытлівы, ды каб усё гэта капейка да капейкі, як кажуць добрыя людзі. Хіба вот Напрэй, але ж як ты да яго падыдзеш, справа гэта - не шулу абцясаць, тонкая справа. А яно б нішто, якраз да двара падышоў бы, бо хоць і дзёрзкі крыху хлапец, але ж ля гаспадаркі спрыт мае, працавіты хлапец, жылаваты... Хваткі хлапец... І да касы, і да плужка... Не зломак...

І Іван аж кінуў кляпаць, усё думаў і раздумваў, што б выйшла, калі б гэта ды ўзяць за прымака парабка Напрэя. І толькі тады ўзяўся зноў за касу, калі пачала завіхацца пчала ля носа - заляцела з суседавага вулля.

- То ж стварэнне! І ўсяе яе з кіпець, а шчэ лезе кусацца... Вот жа й людзі часам - сам з выжлу, а вэрхалу наробіць такога, што пранясі ты, Божа...

11

Складалі апошнія капы ў старасты. Сам стараста, яго сын Банадысь, дачка Агата, Аніс-шахцёр, сусед, Валодзька-пастух ды з дзесятак салдатак. Дапамагала старастава жонка, хіба от толькі для прыліку. Бо ўсё войкала, бедавала, што нешта вадка ёй, мусіць, выпіла вады з канавы - ад таго і мутарна. Вохкала, і садзілася на абскубленыя купіны, ды, сашчарэпіўшы рукамі жывот, качалася ўзад, уперад, ды прасіла ў Бога, каб жа даў ды хуткую смертухну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.