Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ну-у... - і нельга было зразумець: ці згаджаецца дзядзька Іван з Лаўрэнавымі думкамі, ці от проста так, каб не маўчаць, выціснуў з сябе гэтае слова. І ўжо калі падышлі да загумення, Іван павярнуўся на хвілінку якую да Лаўрэна, каб выказаць некаторыя свае думкі, якія ніяк не месціліся ў галаве, чакаючы выйсця.

- А я і кажу яму: папакашвай вось дзён колькі, усё ж сёе-тое ты і заробіш...

- Ды ўжо ж... - кінуў у сваю чаргу Лаўрэн і накіраваўся ўбок, на свае агароды. І калі пералез праз плот і спугнуў з канапель вераб'іны статак, тады толькі працяг сваю думку: - Бач ты яго, міласэрны які знайшоўся - папрацуй у яго дзён колькі... А запытаць бы ў цябе, а колькі ты плаціць будзеш, дый ці выскрабеш з цябе плату тую...

3

Людзі жыліліся, аж пот цурчэў з спацелых твараў. Узнімалі за рукі і ногі і ўскідвалі гэта змякчэлае і такое падаткае цела і, як па камандзе, кідалі ўніз на бярвенні. І быў прыглушаным і, здаецца, нейкім шурпатым гук, калі падала цела на шурпаціны хваёвай кары. І злёгку, злёгку гудзела бярвенне. Людзі змарыліся, і па ўсяму відаць было, што пачалі яны даўно.

- Дыхае яшчэ, гад...

- Дыхае! А вы яго бокам, бокам ды на сукі тыя...

Білі бокам. Апускалі грудзьмі. Давалі выспячча, каб жа быў весялейшым. Білі і прыгаварывалі:

- Гэта табе за крупы, за Ганніны...

- Гэта табе - курэй красці...

- А гэта - ведай нашых...

- А вось табе і авечак скубсці... Бач, ірад, унадзіўся красці...

- І дзе гэта відана...

- Каб у сваіх?

- У вёсцы сваёй? І пуця яму нямашка. Каб гэта ўжо на старане дзе бадзяўся ці па ярмалках самапрадкі пёр. Дык жа не...

Навакол стаялі старыя і, скоса пазіраючы на бярвенні, не то спачуваючы, не то шкадуючы, ківалі галовамі. Перашэптваліся маладзіцы, віхляліся пад нагамі дзеці, уся ў саламянай трусе, церлася бокам аб плот сонная свіння. Церлася і рохкала з вялікім задавальненнем, тыцаючы ружовым лычам у стытнелую алешкавую жардзіну, канец якой абламалі людзі для сваіх, зусім для свінні не цікавых, спраў.

А людзі ўрэшце змарыліся, знясілелі. Выцершы рукавамі спацелыя твары, кінулі кій, адышлі воддаль, падаставалі капшукі, і ядраны дым змяшаўся з пахам гною, густых канапель і ворыва. І нібыта саромеліся сваёй справы, нібы нехаця, от так, пазіралі часам на бярвенні, але гаварылі ўжо зусім аб іншым. Аб надвор'і, аб тым, што ячмені пайшлі ўгору, аб аўстрыйцу, аб далёкіх лядах - проса нішто ў гэтым годзе, не абярэшся кашы. Аб вайне, аб страшэнным ярманцы.

- І салдаткі, каб на іх ліха, распуста на іх пайшла, зусім выбіліся з рук... Вун у Ляхаўцы хлапчука бабы спаймалі ў лесе, салдаткі... Дык што б вы думалі, каб не наспеў ляснік, была б мальцу пакута... Уга, яшчэ як...

- Ну, гэта ты, пане Лявон, ужо так сабе...

- От жа крыж часны... Змітракова Кузьмы хлапец... Дадушы ж, бабы казалі...

- Ну, ты ім і вер, яны табе нагавораць. Вун у падлессі ярманца, кажуць, бачылі. Таксама ж бабы. У нядзелю па ягады хадзілі. Ды шчэ як напалохаліся. А то й не ярманец, а Мікіта Саласюк. Вугаль там паліць. Ну, дык ён і пужнуў іх...

- Пужнуць шчэ, пужнуць...

- Каго? Што?

- Даведаецеся майго ўжо слова, тады скажаце, што Лявон праўду казаў!

- Ды якую праўду?

- А чалавека біць, гэта вам што? Быдла тая здалася?

- Ну, ты там, блыха, можна сказаць, а лезе яшчэ...

- І палезу, нечага чалавека біць...

- Ты ўжо зачыні сваё зяпала, бач, гаварок знайшоўся... Тут аб чым кажуць? А ён аб сваім... Адыдзі, табе кажуць... Ідзі, ідзі, не сунь носа не ў сваё проса...

І Лявон Ражок, які спазніўся на ўсю справу, адышоў ад купкі людзей, абышоў моўчкі бярвенні, падышоў да таго нерухомага, што ляжала цяпер у брудзе, у трэсках ля пахучых бярвенняў, і стаў моўчкі ўглядацца на гэты палаплены пінжак, на адарваны каўнер, на забарсню, якая заблыталася ў бервяне, і таму й нага павісла ў паветры, вышчарыўшы скрозь парваныя лапці брудныя пальцы. І на пальцы кіпець, збіты даўно, счарнелы.

- Ну, ты там, шолудзь, не кратай, без цябе абышліся...

Ражок прысеў на бервяне, зняў для нечага шапку, ізноў надзеў яе. Нешта заказытала ў горле, у павеках воч. І таму ўстаў Лявон, высмаркаўся, выцер аб замусленую калашыну рукі і пайшоў паволі да свае хаты.

Захадзіліся дзеці, спявалі дражнёлку яму наўздагон:

- Ражок, Ражок...

- Бульбяны піражок...

Спявалі і разбягаліся па ўсіх вуліцах мястэчка, па яго сялянскай частцы, што падабралася да самай рэчкі з сваімі агародамі і паплаўцамі. Разбягаліся і па галоўнай вуліцы, дзе базар, дзе крамы, дзе стаіць манаполька і «банк», дзе жыве сам пан ураднік.

Разбягаліся і разносілі навіну:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.