Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- А сёння Хвёдара білі, Жаранкова... От жа ж білі, от жа ж якатаў, якатаў, а потым і змоўк. Авечку ў Панкрата спёр, а Панкрат за яго і вазьміся з братамі. Авечку ў кубле знайшлі, а аўчыну аж пад самым вільчыкам у хляве... От жа ж якатаў, от жа далі злодзею...

А ля бярвення стала цішэй. Разышліся і апошнія дзве маладзіцы. І толькі тады з-за струхлелае шулы варот высунулася хустка, а за ёй другая. Хустачкі з старой палатанай спадніцы, даўно злінялай і парванай, бо выбіваліся косы з-пад дзірак і пад хусткамі віднеліся напалоханыя і зарумзаныя твары. Азіраючыся, дзяўчынкі падышлі да бярвенняў і, засопшыся, пачалі ўвіхацца ля нерухомага тулава.

- Татка, а татка!

- Ну, устань жа...

І меншая пачала румзаць, адной рукой уціраючыся падалом запэцканае спаднічкі, другой штурхаючы за рукаў пінжака.

Тады старэйшая дала ёй кухталь у спіну. «Ты ўжо ў мяне змоўчыш... вось паспрабуй яшчэ! Ну, цішай жа...» Але й сама не ведала, што рабіць, і цяжка было б распазнаць, аб чым думае гэтае дзіцянё, і ці думае яно што, ці не. Не даўшы ніякай рады, глядзела дзяўчынка спалохана на вуліцу, на шаты кляноў, што ля Мялавай хаты, - дужа ж там вароты прыгожыя. І новыя яшчэ - сёлета ставіліся. Глядзела на агароды, дзе расцвітаў прыгожы мак. Але чужы мак. А таму мо яшчэ прыгажэйшы. А ў Панкратавых у саду гудзелі пчолы ля вулляў. І цвятоў колькі гэтых самых у садку: і панічы, і вяргіні, і агнявыя настуркі. А прыгажэй за ўсё - панічы пад сонцам...

А сонца лезла сляпіцаю ў вочы, у рваныя лахманы спадніцы, лашчылася аб падзёртыя карослівыя ногі. Лашчылася і грэла. І таму на змардованым дзяціным твары з'яўляліся глыбокія маршчынкі, а самі рукі разам з сонцам лезлі ў дзіравыя лахманы спаднічкі і шкраблі здратованае каростай цела, самі сабой паціналіся пад сонцам плечы, каб соладка пацерціся аб жорсткія рубцы сарочкі. Рысы твару скрыўляліся не то ўсмешкай радасці, не то пякучым болем. І ў гэтай радасці і ў болю гэтым былі - вясна, што ўпрыгожылася панічамі і пчаліным гудам, сонца, аднолькава лашчыўшае панічы і паз'едзеныя прусамі і каростай рукі, і забруджаныя лахманы, і жорсткія, склізотныя, разучыя, як асака, рубцы сарочкі.

Таму й не пазнаць было: ці то радасць, ці боль пануе на маршчакаватым твары, у вачах якога была чыстая, без хмурынкі і плямінкі, небавая сінь.

5

Напрэю дзевятнаццаць год. Але і ў гэтыя годы ў яго ўжо задужа сутуленая постаць - і ўвесь ён нейкі нязграбны, «нехлямяжанькі наш», як кажуць дзяўчаты. І ўсе яны дужа шкадуюць хлапца, як жа, бежанец, колькі тае бядоты набраўся, але каб бліжэй да хлапца, дык не...

- Трохі з прыдурам... - кажа пра свайго парабка дзядзька Іван.

Хіба не з прыдурам, калі вось угледзіцца часам у што і глядзіць. Глядзіць, здаецца, і не зварухнецца, а запытай яго, што ён там бача, - хіба адкажа. Лыпне вось так вачмі белесаватымі, і нібы ўглядаюцца гэтыя вочы не на свет божы, а ў нутро сваё і толькі потым ужо спытае:

- Аб чым гэта вы?

Спытае і ўглядаецца здзіўлена.

- Зрок у яго нутраны... - кажуць бабы-суседкі. А які гэты зрок, запытай іх, і не адкажуць.

- Такія ўжо людзі бываюць, глядзяць, глядзяць на свет божы, а калі ў гэтым свеце ды багата той прыкрасці, дык і пачынаюць вочы глядзець навыварат, усё ў сябе ды ў сябе...

- Дзіва з таго... У Цыбала шчэ не так паглядзіш... сядзіць жа вось хлопец на адных гурках леташніх...

І цураюцца дзяўчаты Напрэя - неяк няёмка з ім, задужа ж нудны хлопец. Не тое вунь, што папоўскі парабак Андрэй... У таго вочкі так і бегаюць, так і шныпараць, як мышаняты тыя. А гаваркі... Да чаго Лёкса Козіха на язык спрытная, але ж і тая не патрапіць. Праўда, і Напрэй на слова не паддасца, дзіва што ціхі, можа і адсекчы часам.

- Напрэйка, Напрэйка, ці не час жа ўжо коні паіць, - крычыць Цыбалава касавокая дачка Макрыда.

- Калі час, дык вазьмі і напаі...

- Дык ты, Напрэйка, без жартаў, а то бацька вунь прыйдзе, дык усчане лаянку.

- Вялікі мне клопат...

- Дзіва-то, татка гаворыць: лодар, пракавешны лодар...

- Жлукта ты касабокая, от я табе за лодара прачышчу твае вочы нямытыя, бач, паганяцелька знайшлася...

- Бежанец ты, прэжанец... - дражніць Макрыда, не ведаючы, чым найлепш упікнуць Напрэя.

- От я цябе аброццю як лузну за бежанца, дык перакруцішся!

- От жа вытні толькі!

- І вытну.

У хату ўваходзіць сам Цыбал. Пад ім рыпяць масціны, угінаецца ўслончык, калі садзіцца Іван ля стала.

- Дык гэта вы зноў, ліха вашай матары... Няма на вас ніколі ўгамонку. То б як добрыя людзі, а яны хіба толькі языкі часаць... Ну, ты чаго разявілася? Айда на гарод... А ты, Напрэй, запрагай коні, ды трэба хіба на млын, бо без хлеба, глядзі, застанёмся... Ды не баўся, глядзі... Ды назірай там за коньмі, не стаў ля махаў блізка... Ды сачы за мяшкамі, бо зноў які злыдзень памяняе табе там, калі будзеш абібокай. Ды глядзі, гарцы давай з таго мяшка, што палаплены, нечага там, і так з іх хопіць. Ды не лянуйся і глядзі, каб добра быў камень падпраўлены, а то ізноў, барані Божа, дабро перамелеш на субар. Ізноў жа, каб не перапаліў занадта. Ды скажы млынару, каб задужа з гарцамі не раскідаўся, бо ў мінулы раз цэлага паўмяха растала, як яго й не было... Дзіва тое - скуль яно ў млынара гэтага што й бярэцца - адзін вятрак, а чабаты заўсёды новыя...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.