Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Нябось, даўно і хлеба добрага не бачыла яна...

Расплакалася маці ад нечаканай сустрэчы.

- А я-то думала, што і костачак тваіх не збяру. Толькі чуеш штодня расстрэлы ды расстрэлы... Вось бацька твой таксама хаваецца недзе. Хіба ж гэта жыццё! Табе б у твае годы пагуляць толькі!

- Некалі, маці, гуляць! - заўважыў Міколка.

Яшчэ больш расплакалася маці.

- А ты слёзы кінь! Некалі, маці, плакаць! Давай лепш павячэраць старым бальшавікам! - важна сказаў Міколка і стаў наразаць хлеб на стол. - А ты, дзед, цягні сала з торбы.

Хутка і развіталіся. Маці дзеда прасіла, каб сачыў ён за ўнукам, да бяды не дапускаў.

- А ты не клапаціся, мы-то ўжо адзін за аднаго пастаім, у крыўду не пусцім.

Пайшлі на прыстань. Па дарозе дзед Астап заглянуў да Міколкавага брата, потым забег на тэлеграф, на станцыю, да знаёмага тэлеграфіста, з сваіх.

- Ты ўжо стукні па тэлеграфу на раз'езд, што мы выязджаем. З раз'езда нашым перададуць у атрад...

На прыстані сустрэліся. Абышлі горад, агледзелі, дзе і якая часць стаіць. Заўважылі на беразе Дняпра нямецкую батарэю. Недалёка ад прыстані стаяў штаб. За штабам стаяла гарадская турма. Ля яе важна прахаджваліся нямецкія часавыя. Агледзелі ўсё, запомнілі і пайшлі на параходную прыстань. Якраз і параход стаяў на Дняпры, і даволі вялікі. Дзед купіў білеты, селі на параход. Тут было багата пасажыраў, усё больш буржуяў, памешчыкаў, царскіх афіцэраў і генералаў, якія ўцякалі з савецкай Расеі. Адны ехалі ў гетманаўскую Ўкраіну, другія трымалі шлях за граніцу. На параходзе была спецыяльная суправаджальная каманда з нямецкіх салдат і аднаго афіцэра. На носе і на карме стаяла па кулямёту. Недалёка ад капітанскага мосціка прыстроілася скарастрэльная гармата.

Зірнуў на яе дзед, уздыхнуў, на Міколку глянуў.

- Разумею, дзеду, зайздросціш? Гэта табе не турэцкая шабля!

Яны ўважліва аглядалі ўсё, прымячалі кожную драбніцу, пакуль не накінуўся на іх капітан парахода:

- Чаго вас носіць тут, д'яблы? Панам толькі вочы мазоліць... Айда ў трэці клас, галадранцы!

Зірнуў на яго Міколка, кулакі сцяў. Нешта хацеў сказаць, але міргнуў тут яму дзед, за руку ўзяў, уніз павёў. Шапнуў:

- Памятай, дзе знаходзішся!

Адно, што добра было ў трэцім класе цяпер, гэта прастора. Як відаць, звычайныя людзі мала карысталіся цяпер параходам. Усё больш паны ехалі са сваімі манаткамі, чамаданамі, сабачкамі. Ехалі афіцэры. Ехалі эсэры і ўсякая іншая погань. Усе яны ратавалі свае шкуры ад бальшавікоў, марылі аб жорсткай расправе над імі.

- Мы ім пакажам матушку Русь! Мы ім адпомсцім за бацюшку-цара! Мы павешаем іх на слупах тэлеграфных за святую царкву! - толькі і чуваць было навокал. І асабліва стараўся адзін генерал. Стары, сівы, недалужны, а такі ж заўзяты. Каб змог, дык, відаць, сваёй бы рукой перадушыў і бальшавікоў, і сыноў бальшавіковых. Аж пенай пырскаў:

- Вось гетман ім пытлю дасць... Вось немцы вуму-розуму навучаць... Вось французы, ангельцы... Хоць немцам усю Расею аддаць, толькі не ім, бальшавікам праклятым...

І аж сіпеў стары, шапялявіў. І «за бацюшку-цара» было ў яго «за бачушку-чара». І пра супастатаў-бальшавікоў: «Я іх, шупаштатаў, на кожным шлупку паражвешваю, я ж іх кішкі павыпушчаю...»

Нявесела было Міколку слухаць гэтыя размовы, і калі генерал на якую хвіліну астаўся з ім адзін, Міколка шапнуў дзеду, мацаючы пад поясам свой кінжал:

- Дай я яго, дзеду, трохі штыком памацаю ці хоць стукну па дурным чэрапу...

Але дзед рашуча забараніў:

- Не чапай яго! Ён і так акалее ад свае злосці... А мы з табой тут адны пакуль што. Вось пачакаем раніцы, а цяпер кладзіся і спі...

А раніца выдалася надзвычай добрая. Узышло яркае сонца, і пад яго праменнямі хутка раставалі і знікалі белыя пасмы туманаў. Паволі плыў параход. Дзед разбудзіў Міколку:

- Уставай! Ужо час на работу, пад'язджаем.

Абмацаўшы за поясам сваю зброю, дзед з Міколкам падаліся на гару, на верхнюю палубу. Было мала людзей на ёй. Яшчэ спалі. Толькі драмала ля кулямётаў некалькі салдат, хадзіў сонны афіцэр і курыў цыгарку, каб адагнаць рэшткі сну. Ды неўгамонны генерал сядзеў ужо на лаўцы, усё не супакойваўся і пагражаў «шупаштатам», памінаў «бачушку-чара».

Дзед з Міколкам скромна прыселі на скрутку канатаў. Дзед закурыў цыгарку і ленавата сплёўваў за борт, пільна прыглядаючыся да берагоў. І, нешта заўважыўшы, раптам ажывіўся, падняўся, Міколку крыкнуў: «Пара!» І адкуль толькі спрыт узяўся ў дзеда, кінуўся ён бегма да капітанскага мосціка і, стрэліўшы на бягу з рэвальвера, закрычаў капітану:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.