Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- А ты не зважай, дзед, калі там сёе-тое з шабляй у цябе было раней... Затое ж ты перамог! Усё ж такі здаліся немцы!

- Так, здаліся... - прамовіў дзед.

Але ўсё ж прымушаны ён быў адмовіцца ад кавалерыйскіх атак.

Як-ніяк, адчуваў сябе вельмі нязручна з шабляй. Ды і гарцаваць на кані не дазвалялі ўжо гады і здароўе!

- Арудзію б мне! Паказаў бы я вам, як ваяваць трэба! - гаварыў часам дзед і марыў аб гарматах, аб сваёй колішняй зброі.

І трэба сказаць, што гэтыя мары хутка спраўдзіліся і дзед Астап стаў заўзятым артылерыстам, багата дапамогшы партызанам у іх барацьбе з немцамі.

Аб гэтым пасля.

Партызанскі браняносец

За часы Міколкавага партызанства на яго роднай станцыі ў родным горадзе станавілася ўсё горш і горш. Дзесяткі рабочых былі пасаджаны ў турмы. Некаторых саслалі на катаргу, некаторых у канцэнтрацыйныя лагеры. Каля дэпо стаялі часавыя, і рабочым ледзь не пад канвоем прыходзілася станавіцца на работу. Пад канвоем вадзілі машыністаў на паравозы. За малейшае супраціўленне пагражалі расстрэлам. За работу амаль не плацілі, і сем'і рабочых жылі ў вялікім голадзе. І гэта ў той час, калі праз станцыю праходзілі дзесяткі і сотні эшалонаў з хлебам, з мясам, з жывёлай. Немцы рабавалі народ і ўсё, што рабавалі па гарадах і вёсках, адсылалі ў Германію.

Але як ні горка жылося рабочым, яны не думалі здавацца немцам. Яны рабілі ўсё, чым толькі можна было нашкодзіць нахабным заваёўцам, якія марылі задушыць Савецкую краіну. Рабочыя псавалі паравозы, вагоны, чыгуначны шлях, каб перашкодзіць немцам вывозіць нарабаванае дабро. Уцякалі машыністы з паравозаў, спынялі ў лясах цягнікі і раздавалі назад сялянам адабраную ў іх жывёлу. Арганізоўвалі рабочыя дружыны абароны. Даставалі зброю.

Нават дзеці рабочых удзельнічалі ў гэтай барацьбе. І часта можна было назіраць на станцыях, як Міколкавы таварышы, катаючыся на падножках вагонаў, сыпалі ў буксы вагонаў пясок, разлівалі ў кандуктараў і змазчыкаў мазут, каб не было чым змазваць калёсы.

Барацьбой рабочых кіравалі бальшавікі. Сярод іх быў і Міколкаў бацька - Андрэй. Ён даўно быў у падполлі, і часам самыя блізкія людзі не ведалі, дзе ён знаходзіцца.

Часам, калі асабліва зверскімі рабіліся немцы ў якім-небудзь горадзе ці на станцыі, рабочыя рабілі ім добрую ўзбучку, напамінаючы гэтым, што рабочая сіла не зломлена. Вось і цяпер атрымаў з горада ліст Сёмка-матрос. Прачытаўшы яго, раіўся з дзедам Астапам, з другімі партызанамі. Быў пры гэтай нарадзе і Міколка. Чуў ён, што трэба атраду зрабіць налёт на горад і даць добрага пытлю немцам. Думалі і гадалі, як лепш правесці налёт.

Да поўначы раіўся Міколка з дзедам, як лепш справу зрабіць. Аж надакучыў дзеду сваімі парадамі. Той і рукой махнуў:

- Адчапіся ты! Малы ты яшчэ, табе толькі варон біць з карабіна ды штыком тваім пячуркі з пяску рабіць...

І дзед паказаў на кінжал, якім так ганарыўся Міколка. Абурыўся тут Міколка, трохі нават узлаваўся на дзеда і з пагардай сказаў яму:

- Як відаць, ты, дзед, добра яшчэ мяне не ведаеш! Можа, я таксама ваяка... Ізноў жа: хто спаў каля пакгаўза, а хто лазіў у пакгаўз людзей вызваляць? Ага! Успомніў! А хто каню вуха шабляй адсек?

Аж паморшчыўся дзед, узгадаўшы пра гэтую прыгоду, і, каб спыніць непрыемныя для яго Міколкавы ўспаміны, адразу ж пайшоў на змірэнне:

- Ну, дык чаго ты ўжо так разышоўся? Хіба я кажу, што ты не храбры? Ну дык гавары, што ты надумаў.

- А вось і надумаў...

І тут расказаў Міколка аб сваім плане:

- Бачыш, дзеду, сіл яшчэ ў нас мала і зброі мала... Калі не пойдзем мы на хітрасць, нічога часам і не выйдзе!

Міколкаў план быў вельмі просты. Лазячы на хвою, на наглядальны пункт, Міколка часта бачыў, як праходзяць зрэдку па Дняпру параходы. Яны хадзілі пад нямецкім сцягам, хадзілі з узброенай камандай, з кулямётамі, а часам і з гарматамі.

- Абы толькі параход нам дастаць, а там пабачым... - закончыў Міколка свой план.

- А што ты думаеш! - захапіўся дзед планам. - Ты ж у мяне мудрэй за Напалеона!.. Ды што Напалеон! Ты ж проста, браце мой...

- Бальшавікоў сын, - падказаў дзеду Міколка.

- То-та ж!.. - згадзіўся дзед і пайшоў раіцца да Сёмкі-матроса.

А раніцай дзед Астап і Міколка выбраліся на разведку ў горад. Запрэглі звычайныя сялянскія калёсы, палажылі на воз паўмяшка мукі, яек з дзесятак. Дзед Астап нават пеўня недзе расстараўся. Усё гэта рабілі, каб ніхто не западозрыў іх у партызанстве і каб немцы прынялі іх за звычайных сялян, якія едуць на базар у горад. Так і паехалі. Амаль без асаблівых прыгод дабраліся яны да горада. Толькі ў адным месцы спынілі іх немцы, хацелі ў падводы забраць. Але выручылі ўзятыя яйкі. Аддаў дзед салдату цэлы дзесятак, пусцілі іх далей. Так і даехалі. Каб лішне не цягацца з мукой ды з розным другім харчам, рашылі аднесці іх на станцыю да маці.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.