Вінцэсь Мудроў - Гісторыя аднаго злачынства

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Гісторыя аднаго злачынства» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1993, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя аднаго злачынства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя аднаго злачынства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Узьбягаючы па прыступках, Сьцяпан падняў галаву і ўбачыў валасатыя ногі Нінэль Міхайлаўны. Начальніца стаяла на лесьвічнай пляцоўцы паміж другім і трэцім паверхамі і, мяркуючы па ўсім, некага прабірала. Гадзіньнік паказваў палову адзінаццатай. Каб не сустракацца з начальніцай такім нязручным часам, Сьцяпан зьбег на другі паверх, разгарнуў «Советскую Белоруссию» і, пазіраючы між радкоў, прыслухаўся. -- Пра несуноў матэрыял падрыхтавалі? -- пыталася Нінэль Міхайлаўна пераселым ад курава голасам, і ў адказ ёй пачулася запабежлівае лепятаньне асыстэнткі Барановіч. -- Жук затрымлівае... колькі разоў казала... – лепятала Барановіч, і Сьцяпан, пачуўшы сваё прозьвішча, брыдка вылаяўся. (Міша з прастрэленым вухам, фрагмэнт)

Гісторыя аднаго злачынства — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя аднаго злачынства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзеда наагул цікава паслухаць. Шмат чаго пабачыў. Асабліва цікава пра вайну распавядае. Пра тое, як немец у першы ж дзень дваццаты разьезд разбамбіў, і яны зь цягніком пад Ідрыцай захрасьлі. Двое содняў потым на дрызіне ехалі – ён з машыністам, ды два камандзіры з валізамі. Дзеда, як толькі да дому дабраўся, у Вязьму адправілі, у распараджэньне камандаваньня. Паехалі яны з Іванам Пятровічам – гэта з машыністам, значыцца, — у Вязьму, а даехалі толькі да Смаленска. Нямецкія самалёты на эшалён наляцелі. Цэлую гадзіну бомбы кідалі ды з кулямётаў стралялі. Там жа машыніста і забіла. Беглі яны да лесу, ад бамбёжкі ратуючыся, — Іван Пятровіч стары ўжо быў, зь сіл выбіўся. Убачыў пад нагамі вядро, паваліўся і галаву ў тое вядро ўціснуў: схаваўся нібыта. Так яго, ляжачага, кулі і прашылі. Дзед яго сам і пахаваў. Тычку ў грудок уваткнуў ды фуражку чыгуначную павесіў – каб знак застаўся.

Пра ўсё гэта Маша ў лісьце і напісала. Хто ведае, можа і расчуляцца тыя дзядзькі ды цёткі й дабавяць дзеду пэнсію. А то ж на семдзесят рублёў ня надта разжывесься.

Скрозь вулічны шум прарываецца зычны Люсьчын голас:

— Маша, купі...

Люська стаіць на супрацьлеглым баку вуліцы, паказвае рукою на ятку з марозівам. Машы й самой маніцца паласавацца марозівам, але ласавацца на вуліцы не выпадае: у Люські пашыраныя завалкі – ураз захварэе.

— Пайшлі ў гастраном. Марозіва ў кавярні возьмем... з сочывам! — крычыць яна сястры і, зірнуўшы на бокі, перабягае вуліцу.

У гастраноме цёмна ад народу. Даюць жывую рыбу. Сёстры прыўзьнімаюцца на дыбачкі, глядзяць паўзьверх людзкіх галоў, а пачуўшы воклік: — Болей не займайце! — ідуць у кандытарскі аддзел.

— Ну што, вунь той возьмем? — пытаецца Маша, ківаючы на квадратны пяцірублёвы торт, але Люська зачаравана глядзіць на круглы, васьмірублёвы, з надпісам «С днём рождения!» і вялізнай крэмавай ружай пасярэдзіне.

Восем рублёў за торт – гэта, вядома ж, задорага. А яшчэ зьбіраліся шкарпэткі купіць і шпільку для валасоў.

— Давай гэты, — выдыхае Люська, — ніколі такога ня елі. І маму зь днём нараджэньня павіншуем.

— Зь якім яшчэ днём нараджэньня? У яе ўжо быў, — мармыча Маша і пунсавее з твару. «І сапраўды. Чаго скупендзіцца. Хоць раз маму павіншуем па—сапраўднаму, а то дорым увесь час нейкую лухту», — і з гэтаю думкаю яна лезе ў кішэнь па грошы.

Прадаўшчыца, дзябёлая цётка ў брудным халаце, нешта жуе, глядзіць на Машу, запытальна торгае галавой.

— Нам вось гэты, за восем рублёў, — лапоча Маша, і прадаўшчыца, павярнуўшыся ў бок адчыненых дзьвярэй, гукае:

— Пятроўна! Ты торт браць будзеш?

— Не—э! — даносіцца аднекуль з крамных лёхаў, і цётка, падхапіўшы торт, спрытна пакуе яго ў кардонку.

Дахаты ідуць прыцемкам, пацепваючыся ад золкага ветру. Люська зусім адубела; кашляе, сморкаецца, і халодная кропля вісіць пад носам.

«Дарма столькі марозіва дала. Чаго добрага — захварэе», — бядуе Маша і на хаду выцірае мокрую Люсьчыну кірпаўку.

Ля дрывотні, нябачныя ў цемры цётка Тацяна і яшчэ нейкая кабета, грукаюць дровамі, суцішна перамаўляюцца.

— Спачатку ж у чыгуначную павезьлі, а потым, як агледзеліся, дык у абласную, — выдыхае цётка ўпалым голасам. – Дарма толькі мучылі чалавека.

— Гэтыя ўрачы... ні чорта ня знаюць... – уключаецца ў размову кабета, і голас ейны заглушае гуд маняўровага цеплавоза.

Дзьверы дзедавай кватэры адчыненыя, і сноп сьвятла, што цэдзіцца зь дзьвярэй, асьвятляе разьлеглую лужу пад ганкам. Маша ступае на ганак, зазірае ў прысенак, расшпільвае, а потым зноў зашпільвае гузікі паліто.

У пакоі гуляе вецер. Гойдаюцца фіранкі на вокнах, калыхаюцца канцы абруса на стале і нават рукаво старога шыняля, што вісіць ля ўваходу, зьлёгку варушыцца ад проймы. Пад нагамі здрыганаецца падлога і дзесьці непадалёку стамлёна ўздыхае цеплавоз.

— Ну, як там Іванавіч? — крычаць зь цеплавоза, і цётка Тацяна, грукнуўшы паленьнем, плаксіва прамаўляе:

— Памёр Іванавіч.

Маша глядзіць на акуратна прыбраную пасьцель, на расьціснутага прусака пад нагамі і ніяк ня можа дапяць да сэнсу цётчыных словаў.

— Дзядуля, а мы торт прынесьлі, — усхліпвае дзяўчына, уціраючы сьлёзы рукавом дзедавага шыняля, — хацелі цябе пачаставаць.

Зумкаюць шыбы, дрыжыць падлога. Цеплавоз кранаецца зь месца, гудзе на ўсю сваю моц – раз, потым другі, і рэха сіплага гуду зьліваецца з пошумам халоднага ветру знадворку.

Сьмерць Сьцяпана Кузьміча

Адчыніўшы дзьверы, Сьцяпан Кузьміч зірнуў на бляклую шыльду з надпісам «Сакратар парткаму Ананка М.С.» і, з думкаю: «Трэба замяніць»,— увайшоў у габінэт.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя аднаго злачынства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя аднаго злачынства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Багун
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Зiмовыя сны
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Жанчыны ля басейну
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Помнік літары «Ў»
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Забойца анёла (зборнік)
Вінцэсь Мудроў
Отзывы о книге «Гісторыя аднаго злачынства»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя аднаго злачынства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x