Вінцэсь Мудроў - Гісторыя аднаго злачынства

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Гісторыя аднаго злачынства» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1993, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя аднаго злачынства: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя аднаго злачынства»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Узьбягаючы па прыступках, Сьцяпан падняў галаву і ўбачыў валасатыя ногі Нінэль Міхайлаўны. Начальніца стаяла на лесьвічнай пляцоўцы паміж другім і трэцім паверхамі і, мяркуючы па ўсім, некага прабірала. Гадзіньнік паказваў палову адзінаццатай. Каб не сустракацца з начальніцай такім нязручным часам, Сьцяпан зьбег на другі паверх, разгарнуў «Советскую Белоруссию» і, пазіраючы між радкоў, прыслухаўся. -- Пра несуноў матэрыял падрыхтавалі? -- пыталася Нінэль Міхайлаўна пераселым ад курава голасам, і ў адказ ёй пачулася запабежлівае лепятаньне асыстэнткі Барановіч. -- Жук затрымлівае... колькі разоў казала... – лепятала Барановіч, і Сьцяпан, пачуўшы сваё прозьвішча, брыдка вылаяўся. (Міша з прастрэленым вухам, фрагмэнт)

Гісторыя аднаго злачынства — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя аднаго злачынства», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З клясы, вядома ж, ніхто не ідзе, і Надзея Іванаўна, уздыхнуўшы, падымаецца на ногі.

— Вось тут пачытай, тыцкаецца ў сшытак наманікюраны Лерчын палец, — тут самае цікавае. Далей ужо ня так...

І Маша, зь цяжкасьцю разьбіраючы Лерчыну пісаніну, чытае: «Ён падышоў да сяміклясьніцы, паклаў ёй на грудзі сваю гарачую руку і запалым ад хваляваньня голасам прамовіў...»

— Запасаў вугалю, як сьцьвярджаюць вучоныя, хопіць яшчэ на тры тысячы гадоў, — грыміць над Машыным вухам, і доўгачаканы званок заглушае гэтыя прарочыя словы.

Ля Тозікавай парты адразу ж зьбіраецца натоўп: хлопцы рагочуць, ляпаюць Лёшку па сьпіне.

— Бэрталетава соль ірванула, — не бяз гонару паведамляе Лёшка Тозік, выцягваючы з партфэля абгарэлыя падручнікі.

У паветры пахне нейкай брыдотай, і Маша зь Лерай выходзяць у калідор.

— Ведаеш, аб чым я мару? — пытаецца Лера, страляючы вачыма налева і направа.

— Ну!

Лера хіліцца да Машы, кранаецца вільготнымі вуснамі мочкі вуха:

— Каб мяне пацалаваў дзесяціклясьнік!

Дзяўчыны пырскаюць сьмехам, а пачуўшы воклік кляснай кіраўнічкі, разам азіраюцца. Арына Радзівонаўна, падфарбаваная, апраненая ў прыталены жакет зь зялёнага джэрсі, рашучым крокам ідзе па калідоры. На нагах у кляснай кіраўнічкі імпартныя «лодачкі».

Сяброўкі пераглядваюцца, падміргваюць адна адной, і гэта азначае, што Арына Радзівонаўна прыбралася нездарма. Пра яе дачыненьні з Алегам Кузьмічом — новым выкладчыкам фізкультуры — балбоча ўся школа.

— Што, Тозік зноў нешта выбухнуў? — пытаецца Арына Радзівонаўна, прабіраючыся скрозь вірлівы натоўп.

— Выбухнуў, ківае галавой Лера, — ад дыму не прадыхнуць.

Клясная абурана крывіцца, а зірнуўшы на Машу, ускідвае ўгору падмаляванае брыво.

— А дзе гэта ты сёньня была?

— У яе сусед захварэў. «Хуткую дапамогу» выклікала, — тлумачыць Лера, але Арына Радзівонаўна, азірнуўшыся на бокі, перабівае:

— Лера, я пытаюся ў Машы.

Маша апускае голаў і моўчкі торгае плечукамі, даючы зразумець, што дадаць да сказанага няма чаго.

— Ну, добра... – Арына Радзівонаўна папраўляе прычоску, ізноў глядзіць на бокі, а ўбачыўшы ў канцы калідору Алега Кузьміча, сьвятлее з твару.

— Скажыце, што геамэтрыі ня будзе. Хай усе ідуць у залю, — на хаду прамаўляе Арына Радзівонаўна, і сяброўкі, пасьміхнуўшыся, бягуць у клясу.

Школьная заля ўпрыгожаная папяровымі галубамі, сьцягамі саюзных рэспублік і вялізным лёзунгам: «Не дамо ўзарваць сьвет!», які вісіць над сцэнаю.

Ад гэтага лёзунгу Тозіку няма спакою. Лёшку тузаюць за пінжак, тыцкаюць пальцамі пад драбы, з усіх бакоў гукаюць: — Не дамо! — а ён толькі пасьміхаецца ды пакрыўджана лыпае абпаленымі вейкамі. Што зробіш – даводзіцца трываць жарцікі, пагатоў Арына Радзівонаўна ўважліва сочыць за кожным ягоным рухам.

Мінулым месяцам Лёшка праз тыя выбухі траха не разьвітаўся са школай. Даведаліся настаўнікі, што гэта ён, Лёшка Тозік, з габінэту хіміі рэактывы сьпёр і ў бэтонамяшалку самаробную «бомбу» ўкінуў. Бэтонамяшалка якраз на школьным двары стаяла – рабочыя спартзалю рамантавалі. Ну і выбухнула тая «бомба»: шыбы ва ўсім навакольлі здрыгануліся, а брыгадзірка маляроў зь перапуду ў начоўкі з рошчынай упала і доўга там плюхалася.

Лёшка сядзіць на трэцім радзе, акурат перад Машай, захінаючы нямытымі кудламі сівога вэтэрана, які стаіць ля моўніцы і ганіць па пісаным падкопы вашынгтонскай адміністрацыі. Лера тым часам не знаходзіць сабе месца: у клясе Тозік за ейнай сьпінаю сядзіць, пальцам між лапатак тыцкае, а тут яны месцамі памяняліся, трэба ж зь Лёшкам паквітацца! Пракудліва азірнуўшыся, Лёрка кладзе на Лёшкаву сьпіну аркуш паперы з надпісам «тэрарыст», спрабуе прымацаваць аркушык іголкаю, і Лёшка, рэзка павярнуўшыся, хапае пракуду за руку. Лерка войкае, вэтэран перапыняе прамову, а Арына Радзівонаўна злавесна сыкае:

— Тозік! Зараз жа ідзі сюды!

Клясная тузае Лёшку за плячук, садзіць поруч з сабой, а вэтэран, кашлянуўшы, падвышае голас:

— Няўжо заходнія маньякі не разумеюць, што сваімі агрэсіўнымі плянамі яны ставяць на карту жыцьці мільёнаў людзей?..

Лёшкавы сябры, абураныя такімі падзеямі, рыпаюць крэсламі, аб нечым шэпчацца, а пашаптаўшыся, разам аціхаюць.

— Мы, савецкія людзі, цалкам падтрымліваем і адабраем курс нашай партыі на ўмацаваньне абароназдольнасьці краіны, — прамаўляе вэтэран, і здушаны Лерчын вокліч прымушае прамоўцу ізноў перарвацца і прыўзьняць акуляры.

— Алехнік, што там у цябе? — гукае Арына Радзівонаўна ўжо зусім пераселым голасам, і Лера, паціраючы азадак, плаксіва выдыхае:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя аднаго злачынства»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя аднаго злачынства» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Багун
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Зiмовыя сны
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Жанчыны ля басейну
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Помнік літары «Ў»
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Забойца анёла (зборнік)
Вінцэсь Мудроў
Отзывы о книге «Гісторыя аднаго злачынства»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя аднаго злачынства» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x