Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адам Клакоцкі і ягоныя цені: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей ХІХ стагоддзя...
Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх. 

Адам Клакоцкі і ягоныя цені — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адам Клакоцкі і ягоныя цені», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Ключы ад незамкнёнае брамы»

(10 думак на разьвітаньне)*

* Фрагмэнты лекцыі, прачытанай у Беларускім Калегіюме.

1. ...Хаця сам аўтар схільны лічыць гэтую кнігу «дзесяцьцю мэдытацыямі з нагоды неіснаваньня сьвету», у гэтым невялічкім разглядзе мы будзем трактаваць яе як факт літаратуры, г. зн. зь перабольшанай сур’ёзнасьцю ставіцца да словаў, выказаных аўтарам, і зь пераменшанай — да прабелаў між імі. Хаця, мушу адразу заўважыць, менавіта прабелы — між словамі, між аповедамі і нават між літарамі — мусяць быць прачытаныя найбольш уважліва, бо менавіта прабелы, недагаворанае , і даюць у гэтай кнізе сапраўдны ключ да разуменьня цэльнасьці ўсяго тэксту.

2. Такім чынам, перад намі прастора ценю , якую некаторыя завуць Лябірынтам, некаторыя Бібліятэкай, а некаторыя Беларускай доляй. Адам Клакоцкі, прывід якога зьяўляецца на пачатку раману, — не спрабуе шукаць уваходы й знаходзіць выхады з гэтай прасторы. Ягоная задача значна больш простая — распасьціся ў гэтай прасторы на дзесяць гісторыяў, разьмежаваных адна ад адной эпіфаніямі, у якіх аўтар (ня блытаць з Аўтарам!) адчайна спрабуе зашыфраваць свой містычны досьвед. Самі ж тэксты запісаныя ў розных кодах — ад клясычных палімпсэстаў ( Kindberg як непрыхаваная алюзія-спрэчка з Картасаравым Lugar llamado Kindberg , Апалёгія Сакрата , дзе наратар са зьдзіўленьнем (вядома, крыху фальшывым) напрыканцы ўсьведамляе сябе Плятонам) да анты- і посткаляніяльных гісторыяў ( Магдачка, За фіранкамі ), герой якіх, выпадкова знайшоўшы Радзіму, потым спрабуе ад яе пазбавіцца. Сапраўднай жанравай знаходкай кнігі зьяўляюцца «ненапісаныя раманы» (мяне асабліва цешаць « Кнігі самураяў » — трэці ненапісаны раман, які не ўвайшоў у кнігу, сюжэтам якога ёсьць напісаньне ўсіх астатніх ненапісаных раманаў).

3. Некалькі вобразаў і ідэяў, якія паўтараюцца праз усю кнігу, мэтафары, якія перацякаюць са старонкі на старонку, прымушаюць думаць пра сымуляцыю прозы на карысьць паэзіі. Зрэшты, аўтар і ня думае хаваць свае паталягічныя прыхільнасьці да некаторых словаў (напрыклад, слова «сон», якое паўтараецца безьліч разоў у безьлічы кантэкстаў, хаця й азначае ўвесь час розныя рэчы).

4. Але менавіта таму, што тэксты так адкрыта дэманструюць сваю тэкстуальнасьць, так непрыхавана, навязьліва спасылаюцца на безьліч іншых тэкстаў, спрабуюць падгрэсьці пад сябе інтэлектуальную гісторыю роднай старонкі апошніх двух тысячагодзьдзяў — менавіта таму закрадаецца сумнеў у сур’ёзнасьці ўсяго гэтага. Урэшце да некаторых чытачоў прыходзіць разуменьне (хаця й памылковае), што перад намі — невялічкая галерэя фантазмаў, копіяў без арыгіналу, — г. зн. сымулякраў (няхай даруе мне беларускі тэатральны крытык Вячаслаў Р., які страшна ня любіць гэтых мілых зьвірушак).

5. Замкнуты ў клетку паўпрывіднай мовы, адной зь дзьвюх дзяржаўных моваў ня менш паўпрывіднай краіны, аўтар са сваімі пэрсанажамі не імкнецца выглядаць занадта рэальным, і гэта крыху суцяшае.

6. Кніга напісаная зь любоўю да Беларусі, і гэта суцяшае таксама. «Зь любоўю, — як любіць удакладняць аўтар у прыватных гутарках, — за яе далікатную непрысутнасьць у эўрапейскім культурным наратыве».

7. Часам аўтар стамляецца быць Аўтарам, і тады ён даручае гаварыць самой мове — die Sprache selbst — на што тая пагаджаецца зь відавочнай неахвотай. Гэта і зразумела: вось ужо другое стагодзьдзе мову нашую мы абараняем, песьцім, распавядаем ёй пра яе мілагучнасьць, матчыннасьць і беларускасьць. Сама за сябе гаварыць яна ўжо, відавочна, развучылася. У падтэксьце кнігі ляжыць цьмяны спадзеў, што мова нашая калісьці вымкне зь пялюшак лёгікі й граматыкі на больш пракаветную прастору і тады задушыць усіх сваіх абаронцаў.

8. (усё яшчэ няма думак)

9. Сэміятычным ключом да аналізу тэкстуальнасьці гэтае кнігі можа стацца праблема матываванасьці знака . Як мы памятаем, клясычная сэміялёгія настойвае на тым, што знак матываваны адвольна , але сыстэмна . Знакі гэтае кнігі — клясычныя клінамэны, якія імкнуцца забыцца на ўсе магчымыя матывацыі ў сваёй уласнай неабвержна-галюцынагеннай прысутнасьці. Тэма доктарскай дысэртацыі магла б гучаць: «Адам Клакоцкі: сэміятычны аспэкт галюцынагеннай прысутнасьці знака».

10. Таму, хто мае намер патануць у гэтых тэкстах, ня будзе патрэбная аніякая сэміялёгія.

Ігар Бабкоў

Нарадзіўся ў 1964 годзе ў Гомелі. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (аддзяленне філасофіі). Працуе ў Інстытуце філасофіі Акадэміі навук Беларусі. Займаецца кампаратыўнай філасофіяй і гісторыяй ідэй. Выкладае ва ўніверсітэтах Мінска і Вільні. Пры канцы 80-х быў сябрам літаратурных суполак “Бабілён” і “Тутэйшыя”. Браў удзел у аднаўленні газеты “Наша Ніва” на пачатку 90-х, быў адным з заснавальнікаў “Беларускага калегіума”, выдаваў і рэдагаваў часопіс “Фрагмэнты”. Лаўрэат прэміяў “Гліняны Велес”, “Залатая літара”, “Залаты апостраф”. Фіналіст сярэднееўрапейскай прэміі Angelus (Вроцлаў).

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Обсуждение, отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x