Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адам Клакоцкі і ягоныя цені: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей ХІХ стагоддзя...
Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх. 

Адам Клакоцкі і ягоныя цені — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адам Клакоцкі і ягоныя цені», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У ягоных вачох я прачытаў той самы страх.

* * *

Мы чыталі адныя і тыя ж кнігі, але, відавочна, па-рознаму. Нашыя жыцьцёвыя сьцежкі таксама пайшлі ў розныя бакі. Ён мужна трымаўся на паверхні жыцьця, меў выдатныя адзнакі, вучыў старагрэцкую мову. Пасьля сканчэньня паступіў у асьпірантуру і напісаў-такі дысэртацыю пра сваіх улюбёных старых грэкаў. Нешта пра лёгіку ў Плятона. Ня ведаю, дзе ён знайшоў у яго лёгіку.

Я ж пасьля сканчэньня знайшоў сабе ціхае мейсца начнога прывіда ў адным зь дзіцячых садочкаў і пісаў свае абсурдныя дыялёгі, у якіх, напэўна, было ўсё, акрамя гэтай самай лёгікі.

Пасьля асьпірантуры ён паехаў у Гомель, уладкаваўся ў мясцовы ўнівэрсытэт і нават атрымаў службовую кватэру. Пры нашых рэдкіх сустрэчах ён натхнёна гаварыў пра студэнтаў, пра новыя магчымасьці, пра нашую родную старонку, у ваконца якой вось-вось зазірне доўгачаканае сонейка. Пісаў пра антычныя матывы ў Скарыны. Ён выглядаў аптымістам.

Зрэшты, чалавечы аптымізм зусім не злачынства. Калі развалілася імпэрыя, нават мне на хвіліну здалося, што мы выходзім зь пячоры да сьвятла ідэяў . Даравальная наіўнасьць. Цяпер я разумею, што мы проста перайшлі з адной пячоры ў іншую, больш зручную. У будучыні, напэўна, больш чыстую і прыгожую. Да таго ж мы атрымалі нарэшце магчымасьць пераходзіць зь пячоры ў пячору, задавальняючы сваю дзіцячую цікавасьць да новых мейсцаў. Я думаю, неўзабаве пачнецца іх прыватызацыя.

* * *

Я ня ведаю, чаму і ў які момант ён перастаў паўтараць напісаную кімсьці ролю .

Магчыма, ён проста яе забыў, магчыма, перастаў разумець, што адбываецца. Але ў пэўны час ён кінуў граць разам з усімі і пачаў бясконца пытацца ў сябе і ўва ўсіх астатніх, які сэнс у нашым спэктаклі.

Напачатку гэта ня надта адбівалася на ягонай кар’еры. Ён стаўся дацэнтам і адной з культавых постацяў мясцовай беларускай грамады. У яго пыталіся парадаў, асьпіранты ішлі да яго плоймамі. Праўда, ягоныя тэорыі станавіліся ўсё больш і больш радыкальнымі і ўсё менш зразумелымі.

... Але ўсё пачалося з сустрэчы ў рэктараце. Прыехалі заходненямецкія выкладчыкі, і расчулены рэктар сабраў усіх на нефармальную сустрэчу «пад гарбатку». Немцы таксама расчуліліся і гаварылі доўга і пераканана. Кожная другая прамова пачыналася прабачэньнямі за ваеннае мінулае, а сканчалася прыгадкай пра брудныя прыбіральні ўнівэрсытэту, з расчысткі якіх і трэба пачаць унівэрсытэцкую рэформу. Апошні прамоўца нават выказаў перакананьне, што на гэта, пэўна, можна будзе знайсьці грошы ў эўрапейскай супольнасьці. Пасьля гэтага далі слова С. як адзінаму, хто добра гаварыў па-нямецку.

Лепш быць бруднай жывой чарапахай, чым чыстым і мёртвым унітазам , распачаў ён на сваёй дасканалай нямеччыне. Мы знаходзім сябе ў чыстай прыбіральні сьвету. Знакі (інфармацыя) няспынна змываюцца, але прадукцыйнасьць такая высокая, што на іх мейсца адразу ж паступаюць новыя . Далей ён прапанаваў тэорыю сьвету як унітаза, а Бог (альбо Багі) выступілі ў яго дасканалымі сантэхнікамі.

Немцы правільна зразумелі, хто ёсьць кім у гэтай тэорыі. Яны падняліся і пачалі разьвітвацца. Калі зьмест прамовы С. пераклалі рэктару, той, натуральна, запатрабаваў заяву па асабістым жаданьні .

Заява была выкананая ў форме невялікага філязофскага трактату пра тое, што менавіта ў нашых жаданьнях мы можам лічыць асабістым, а што належыць да больш высокага онталягічнага ўзроўню.

Вы думаеце, што вы думаеце , — сканчалася яна, — і гэта самая вялікая памылка .

* * *

Ён ня быў настаўнікам і не хацеў гуляць гэтую ролю, хаця бясконца пытаўся ў сябе і ў іншых пра Аўтара нашага спэктаклю. Пасьля гісторыі з унітазамі яму прыйшлося здаць сваю гомельскую кватэру й зьехаць у Полацак. Там ён працягваў выкладаньне, гаворачы ў аўдыторыі пра ідэі і творы, а паза ёй — пра найвышэйшую мудрасьць на ўсё гэта забыцца. Па вечарох у інтэрнаце для выкладчыкаў ён спрабаваў уцелясьніць дыялёгі Плятона, ладзячы жывыя «сымпазыёны», на якіх, цалкам у згодзе з антычнымі рэаліямі, было шмат напояў і мала закускі. Гэта дадало яму папулярнасьці сярод студэнтаў і ціхі страх выкладчыкаў. Ясна, што для нашага слаўнага Адраджэньня ён таксама паступова ставаўся пэрсонай нон грата .

Ён анідзе ня мог затрымацца: Наваполацак яму надакучыў праз год, а ў іншыя ўнівэрсытэты яго больш не запрашалі. Карыстаючыся выпадковымі знаёмствамі, я знайшоў яму інтэрнацкі пакойчык у Менску і працу ў ПэдУнівэрсытэце. Але тое, што ён пачаў рабіць зь беларускімі пэдагогамі, прымусіла мяне абыходзіць гэты ўнівэрсытэт за два кварталы...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Обсуждение, отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x