Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адам Клакоцкі і ягоныя цені: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей ХІХ стагоддзя...
Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх. 

Адам Клакоцкі і ягоныя цені — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адам Клакоцкі і ягоныя цені», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Ганна прачынаецца першая, паварочвае галаву, халодна ў гэтых правiнцыйных гатэлях, душ, крыху макiяжу, зрэшты, няма пра што шкадаваць, часам варта выпасьцi са звыклага рытму, Артур не зьвяртае ўвагi на такiя рэчы, ён не раўнуе да мiнулага, а гэта ўсё адбылося ў мiнулым, дванаццаць гадоў таму, пэўна, голас у тэлефоне ў трэцi раз паўтарае, што няма нiякiх сьняданкаў, нiхто тут i ня чуў пра сьняданкi ў гатэлi, рэстарацыя праз квартал пачынае працаваць а дванаццатай, дзiўнае адчуваньне пустаты, Міхал расплюшчвае вочы й глядзіць на эфэктную брунэтку, такую знаёмую й такую чужую, бізантыйскі профіль, які так падабаецца Артуру, глядзіць, як з кожнай сэкундай зьнікае Ліна, зрэшты, немагчыма заставацца медзьведзяняткам у трыццаць, калі цябе штохвілінна шліфуе час, пакідаючы адно гострыя сылюэты ў пяшчаных дзюнах, застаецца толькі застыць, нібы камень, спадзеючыся, што час выкрасьліць выпадковае, Міхал углядаецца і ўпершыню бачыць Ганну, што стаіць перад люстэркам, Ганну, якая ведае, што такое руіны, ведае, што такое выбіраць, адмаўляцца і плакаць, эфэктную брунэтку ў апошняй мадэлі Рэно, выстава ў Празе, халоднае жыцьцё ў няіснай краіне.

* * *

Так хораша й крыху трывожна, Кiндбэрг, мястэчка, адкуль выяжджаеш зранку, у поўным шчасьцi, можна крыху расслабiцца, спакойна маўчаць, забыцца, зноў гэтыя патрулi, Ганна спыняе машыну, вось даверанасьць i тэхпашпарт, калi ласка, адчуць трывожны пагляд Мiхала, ягоная нага вытуквае нейкi рытм, ён вiдавочна захваляваўся, а цяпер вашыя дакуманты, адкуль едзеце, адзiн застаецца каля машыны, другi iдзе нешта спраўдзiць па рацыi, так доўга, адчуць халодны спакой Мiхала, Ганна паварочвае галаву, ягоныя вочы, з шчасным i безнадзейным адчаем, варушэньне вуснаў у разьвiтальным пацалунку, што адбываецца, хрыплы голас у мiлiцэйскай рацыi, так, гэта ён, безнадзейна халодныя вочы Мiхала й цьмяная здагадка, учорашнiя паведамленьнi, жарт пра разборныя канструкцыi, апісаньне парушальніка, пакінуты на дарозе кошык для грыбоў, эфэктная брунэтка ў апошняй мадэлi Рэно. Адчуць непрамоўленае жаданьне Міхала, так, гэта магчыма, адпусьціць счапленьне, разгон за шэсьць сэкундаў, а потым згубіцца дзенебудзь сярод лесу, толькi трэба націснуць на газ, забыцца пра тое, што будзе потым, непрыемнасьцi ў Артура, яе выстава ў Празе, трэба толькi зрушыць, націснуць на гэтую халерную пэдаль. Дзіўнае цяпло разьліваецца па яе целе, салодкая амарока, ад якой няма паратунку, нага сама цягнецца да газу, яшчэ крыху, забыцца на ўсё, Ганна амаль што гатовая зрабіць гэта і раптам пранізьлівае разуменьне, што гэта не яна, а Ліна спрабуе цяпер націснуць на газ, што гэта Ліна была зь Міхалам у гатэлі, толькі Ліна можа і мае права на такія ўчынкі, толькі яна ня плоціць па рахунках, і Ганна нерухомее ў здранцьвеньні, апошняй помсьце, апошняй перамозе над наіўнай дзяўчынкай з забытае навэлы, якая так настойліва ўблытваецца ў ейнае жыцьцё, дзяўчынкай-медзьведзяняткам, маленькай балерынкай у атачэньні хіжых вачэй, што глядзяць зь цемры.

Хрыплы голас па рацыi, прафэсійныя рухi, выходзьце з машыны, пiсталет Макарава, болей ня раiм нiкога падбiраць на дарозе, шчасьлiва дабрацца да Мiнску, Ганна паварочвае галаву й адчайна глядзiць яму ў сьпiну, навошта кайданкi, словы захрасаюць у горле, напэўна, нейкая спазма, што вы чакаеце, шчасьлiва дабрацца да Мiнску.

З маленькага беларускага мястэчка Вілейка лепш за ўсё выяжджаць зранку, i Ганна нарэшце адпускае счапленьне й кранаецца зь мейсца, эфэктная брунэтка ў апошняй мадэлi Рэно, крэйсэрская хуткасьць сто шэсьцьдзесят, бартавы кампутар з антырадарам, любiць наўпроставыя дарогi, без ухiлаў, гострыя, як страла, вакол вецер i дрэвы зьлiваюцца ў адзiн шэраг, у адну куламесу, наперадзе гарачая ванна, Paris Lumiére па TV 5 , якi ўжо, дарэчы, пачаўся, сёньня мы наведаем невялiчкi тэатар у Café de la Gare на rue de Temple , маленькi аматарскi тэатар для беспрацоўных актораў, маленькі тэатрык на вуліцы, затлумленай дарэшты кiтайскiмi аптовымi крамкамi, на пачатку сямiдзясятых тут гралi Coluche i Miou-Miou , ня кажучы пра Дэпардзьё, камэра павольна, страшна павольна наяжджае на фатаздымак маладога Дэпардзьё ў фае, пакуль Лiна, схiлiўшы голаў на руль, да апошняга выцiскае газ i выяжджае на сустрэчную паласу, у адчайным безразважным гэсьце, адным з тых, якiя так любяць рабiць дзяўчаткi-медзьведзяняткi.

Ліст Адаму Міцкевічу

пра сьмерць Літвы,

напісаны Адамам Клакоцкім у Ліпнішках

па дарозе на Вільню

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Обсуждение, отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x