Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адам Клакоцкі і ягоныя цені: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей ХІХ стагоддзя...
Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх. 

Адам Клакоцкі і ягоныя цені — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адам Клакоцкі і ягоныя цені», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Міхал, які падыходзіць і асьцярожна цалуе яе ў вочы, у моцна заплюшчаныя вочы.

* * *

Дзiўнае цяпло разьлiваецца па яе целе, i Ганна высiлкам волi прымушае сябе быць тут, не правалiцца ў мiнулае, туды, дзе засталася Ліна (дзе яна пакінула Ліну?), наіўная істота без уласнай сутнасьці, гатовая распусьціцца ў сьвеце, гатовая ісьці пад дажджом немаведама куды, размалёўваць клетку дзіцячымі малюнкамі, бо Ганна ведае, што сьвет — гэта клетка, цэля, лябірынт — бяз сэнсу, затое зь безьліччу вартаўнікоў і канваіраў, гатовых прывесьці на чарговы допыт (у чым сэнс твайго мастацтва? а што ты зрабіла для Радзімы? чаму ты ніколі не падаеш жабракам?), упарта ісьці да выйсьця, адстрэльваючы вартаўнікоў, што там, за гэтым выйсьцем, пра гэта Ганна ня думала, бо галоўнае ісьці, не спыняцца, напэўна, яна не кахала Артура, бо кахаць — гэта заставацца тут, на мейсцы, а галоўнае прабрацца бліжэй да выйсьця, навонкі, у прастору, пра якую ніхто нічога дакладна ня ведае, дзе маленькая балерынка зь яе карціны танчыць у атачэньні хіжых вачэй, што глядзяць зь цемры.

Часам Ганна ненавідзела Ліну, даверлівую дзяўчынку, якая не задае пытаньняў, нікуды не сьпяшаецца і якая, здаецца, зусім не зьбіраецца аднойчы памерці, дзяўчынку-медзьведзянятка (саторы ў Вілейцы, дзякуй, чыталі мы вашага Судзукі), але цяпер пагоркі пахлі чымсьці знаёмым, прайшло столькі часу, і Ганна раптам адчула, што ёй нават

падабаецца быць крыху раздвоенай, мець побач яшчэ аднаго пасажыра, бо няма сумневаў, гэта яна, Ганна, вядзе гэтую машыну, яна кіруе і выбірае дарогу, дык чаму б не дазволіць сабе дзяўчынку-медзьведзянятка з забытай гісторыі, якая ціха сядзіць на заднім крэсьле і штосьці мармыча побач зь Міхалам, так, Міхал сядзіць і чакае, паўза зацягнулася, знайсьцi лёгкi тон i вось ужо першыя словы — сьмешна, як усё супадае, зноў аўтастоп, гэта наканаванасьць, памятаеш, як мы чыталi апавяданьне пра Кiндбэрг, i што ў нас са зборнымi канструкцыямi, цi заняўся хто-небудзь? Міхал раптам разумее, што анічога немагчыма патлумачыць, патрулі, касэты — усё гэта ў будучыні, яшчэ мусіць адбыцца, а размова адбываецца ў мінулым, а таму застаецца прыняць усё як было і вярнуцца назад, на мокрую, сьлізкую дарогу, у адзін зь летніх дзён, у мястэчка Кіндбэрг — вядома, як можна ня памятаць такiя рэчы, з канструкцыямi цяжка, прыходзiцца займацца разборнымi — даўна забытая гiронiя, лёгкая будысцкая безнадзейнасьць узору 1987 году, i раптам асьцярожнае маўчаньне — цi не замнога прамоўлена ў гэтай гульнi словаў, ці не спрабуе ён зблытаць памяць і жаданьні .

Празь некалькi кiлямэтраў паварот на Смаргонь, а потым далей на Вілейку, і Ганна пачынае крыху хвалявацца, праз дванаццаць гадоў, Вілейка, маленькая Вільня, мястэчка Кіндбэрг уласнай пэрсонай, дзіцячая гара, якая можа вярнуць цябе назад у дзяцінства, Ліна на заднім крэсьле штосьці сьпявае, Ганна спакойная і ўпэўненая, гэта яна вядзе машыну, яна выбірае дарогу і плаціць па рахунках, Мiхал змаўкае, а вось i заварот, крыху прытармазiць, а потым рашуча налева, заедзем у Вілейку, замовiм гатэль, я люблю гэтыя правiнцыйныя гатэлi, яны цяпер цалкам пустыя, паблукаем, вып’ем добрага віна, пазвонiм Алене ў Вільню, адчуць гэтую iнтанацыю спакойнай упэўненасьцi, яна можа сабе дазволiць маленькую дзіцячую казку, у якой героі сустракаюцца праз дванаццаць год, вядома, яна не тэлефанавала Артуру, яна любiла вяртацца нечакана.

* * *

У мястэчка Кiндбэрг добра заяжджаць пад вечар, калi ад будынкаў застаюцца адно цьмяныя сылюэты, якія плывуць у цёплым празрыстым паветры, стагодзьдзямі тут анічога не мяняецца, часу проста няма, яму тут няма чым заняцца, хіба што паціху расьцярушваць мясцовую царкоўку, касьцёл і руіны сынагогі, помнік Леніну на галоўным пляцы ўжо таксама стаўся руінай, ён амаль не вытыркаецца, а сам правадыр, здаецца, ужо гатовы разам з усімі прадаваць бульбу на мясцовым кірмашы, вядома, яна памятае дарогу, спачатку гатэль, апартамэнты на дзьвюх асобаў, калi ласка.

Кампары зь iльдом, адзiнае што можна пiць у мястэчку Кiндбэрг, адзiнае, што ёсьць у бары, акрамя мясцовай гарэлкі і падазроных настоек «са смакам ківі», Ганна страшна доўга стаiць пад душам, быццам змываючы зь сябе дванаццаць год, Лiна расплюшчвае вочы i выходзiць, адчуць гэтае цела, як быццам упершыню ў жыцьцi, Мiхал глядзiць на яе, расслаблена, згубiўшы адчуваньне часу, глядзiць, як яна выходзiць з вады з мокрымi валасамi, глядзiць на лiнiю сьцёгнаў, на вусны i раптам разумее, што гэта Лiна, што немагчымае вяртаньне ў мiнулае адбылося i Лiна, дзяўчынка-медзьведзянятка, толькi з-пад дажджу, стаiць перад iм, аголеная, Алена, дарэчы, у Калiфорнii, хтосьцi мусiць заставацца, хтосьцi мусiць любiць гэтыя пагоркi, Мiхал адводзiць мокрыя кудзеркi валасоў, ягоныя рукi сасьлiзгваюць унiз, туды, дзе плечы, грудзi, i супакойваюцца на выгiне сьцёгнаў, супакойваюцца перад тым, як канчаткова патануць у шале, на рыпучым дабiтым ложку, у гатэлi-руiне прамiнулай iндустрыйнай эпохi, у адным з магчымых часоў гэтага прывiднага жыцьця ў няiснай краiне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Обсуждение, отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x