Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Адам Клакоцкі і ягоныя цені» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Адам Клакоцкі і ягоныя цені: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Адважны асветнік і энцыклапедысты” Ян Адам Марыя Клакоцкі, ствараючы Беларускі Архіў Сноў, запісвае і каталагуе начныя мроі людзей ХІХ стагоддзя...
Аматараў інтэлектуальных гульняў і блуканняў па разнастайных кантэкстах еўрапейскай культуры і гісторыі, магчыма, не падвядуць і астатнія фабуляцыі аўтара. Вяха ў айчыннай інтэлектуальнай прозе, раман Ігара Бабкова “Адам Клакоцкі і ягоныя цені” зрабіўся першай беларускай кнігай не для ўсіх. 

Адам Клакоцкі і ягоныя цені — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Адам Клакоцкі і ягоныя цені», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зірнуўшы на гады жыцьця, хлапец падумаў:

Пачатак стагодзьдзя, усё зразумела. Ніцшэ, Стрындбэрг, Дастаеўскі. Адзінота, пакута, Бог і ўсё гэткае: хаця б нейкія спадзяваньні.

Тут ён выпадкова пачаў чытаць апошнія радкі нататак «Зубчастыя колы»:

«...жыць у такім душэўным стане невыносна: няўжо ніхто не задушыць мяне паціху, у сьне». Надрукавана пасьля скону. 1927 год.

Некалькі сэкундаў ён стаяў у здранцьвеньні. Міжволі ў вачох зьявіліся сьлёзы.

— Божухна, няўжо чалавек можа так пакутаваць? — ён сказаў гэта паўшэптам, для сябе. Потым яшчэ раз, уголас:

— Божухна, няўжо чалавек можа так пакутаваць?!

Бібліятэкарка і некалькі наведвальнікаў са зьдзіўленьнем пагледзелі на яго.

* * *

Праз восем гадзінаў хлапец сядзеў у агульным вагоне начнога цягніка каля вакна. Побач селі жанчына гадоў трыццаці зь дзіцём і вясковая бабулька зь цяжкімі клункамі. На бязьлюдным пэроне сьпінай да яго стаяла зграбная дзяўчына з доўгімі прыгожымі валасамі.

У суседнім купэ пачалі спрачацца, нехта закрычаў, заплакала дзіцё.

Жанчына стомлена пакруціла галавой і прытуліла дзіцё да сябе, старая нешта сказала — і яе твар стаў да болю знаёмым. Дзяўчына на пэроне неўсьвядомлена паправіла валасы.

Нягледзячы на ўсе пакуты, сьвет таямнічым спосабам існаваў: ІСНАВАЎ.

Пэрон калыхнуўся, дрэвы, будынкі, дзяўчына скрануліся й паплылі. Горад паступова ішоў у мінулае.

Kindberg

Ад Курскай касы да Вiльнi колькi гадзiнаў i потым яшчэ крыху да мяжы, дзе заўсёды чакаеш найгоршага, пакуль памежнік не запытаецца, куды яна едзе, глупае пытаньне, апошняя мадэль Рэно зь беларускiмi нумарамi i эфэктнай брунэткай, энэргiчнай i крыху стомленай, вядома, яна вяртаецца дадому, так, надвор’е было фан-тас-тыч-нае, хацелася б пасьпець у Менск да дзявятай, Ганна паварочвае галаву ў звыклым гэсьце, якiм яна абрывае недарэчныя размовы, i глядзiць у будысцкую пустату наўпрост перад сабой, праз мытны ангар, рэйсавы аўтобус наперадзе, кудысьцi далёка, дэманструючы бiзантыйскi профiль, нос зь лёгкай гарбiнкай, якi так падабаецца Артуру, яе вусны яшчэ нешта прамаўляюць, але, вядома, ужо не для ашмянскiх памежнікаў, якiя мусяць разумець, што размова скончана, што для такiх, як Ганна, яны заўсёды будуць надакучлiвым i непазьбежным дадаткам да ружовага штампiка «вяртаньне на радзiму». Рука аўтаматычна цягнецца да Cosmopolitan , яшчэ сёньня на сьвітанку яна блукала па пяшчаных плёсах, самота, амаль два тыднi поўнага спакою, але гэта ўжо недзе далёка ў мiнулым, Ганна запальвае цыгарэту й прымружвае вочы, уяўляючы нечаканае вяртаньне, Артур, пацалунак i гарачая ванна, пена да столi i потым Paris Lumiére па TV 5 , парыскiя тэатры — яе страсьць, галоўнае выехаць на наўпроставую дарогу, хуткасьць сто шэсьцьдзесят, бартавы кампутар з анты-радарам будзе надзейна сыгналiзаваць пра ДАIшныя патрулi.

Ганна ўключае запальваньне, памежнiк доўга глядзiць на ейны профiль, шукаючы падабенства з пашпартным фатаздымкам, якi, вядома, зроблены анфас, невыносныя сэкунды, калi ў сьвядомасьцi адбiваюцца ўсе дробязi, кроплі поту на твары кіроўцы аўтобуса, голас па рацыi, якi перадае прыкметы нейкага парушальнiка, лёгкі ветрык, пошум лістоты, чыесьці крыкi, але гэта ўжо агонiя, і праз хвiлiну Ганна ўпэўнена набiрае хуткасьць, галоўнае выехаць з памежнае зоны, напханай знакамi забароны й патрулямi, зрэшты, уся краiна -- памежная зона, пра гэта лепей ня думаць, не псаваць сабе настрой i бiзнэс Артуру, палiтыка псуе густы, яна нарэшце знайшла стыль для наступнай выставы, гострыя, рэзкiя абрысы ў пяшчаных дзюнах, паставы тонуць у жвiры, якi цячэ праз пальцы, як жыцьцё.

Ганна крыху расслабляецца, пры хуткасьцi пяцьдзясят краявiд за вакном праплывае надта павольна, сылюэты пагоркаў пачынаюць нагадваць штосьці няўлоўна знаёмае, пахi дзяцiнства. Наперадзе нейкi дзiвак няўпэўнена апускае руку, Ганна нiколi не спыняецца, нiколi не мяняе сваю аўтамабiльную самоту на бязглуздае марнаваньне часу ў дарожных размовах, але пагоркi за вакном пахнуць чымсьцi знаёмым, знаёмая пастава, i гэты гэст, нiбы з далёкага ўспамiну, зь дзяцiнства, не, гэта немагчыма, адкуль пасярод дарогi, тут, праз столькi гадоў.

* * *

Мiхал няўпэўнена апускае руку безь якога-колечы спадзяваньня спынiць гэтую машыну, усё адразу пайшло ня так, як задумваў, ён выйшаў на патруль, кляцканьне затвораў, i ён, з торбай бэтакамаўскiх касэтаў i глупым кошыкам для грыбоў, поўны назад.

Рэно спыняецца праз дваццаць мэтраў, гэта не мiраж, асьцярожна апусьцiць кошык на зямлю, спакойныя, упэўненыя крокi, ён не сьпяшаецца, пачакаць, сесьцi на задняе мейсца, дзякуй вялiкi, вы мяне страшна выручылi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені»

Обсуждение, отзывы о книге «Адам Клакоцкі і ягоныя цені» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x