• Пожаловаться

Алесь Разанаў: Паляванне ў райскай даліне

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў: Паляванне ў райскай даліне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1995, ISBN: 5-340-01461-4, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Разанаў Паляванне ў райскай даліне

Паляванне ў райскай даліне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляванне ў райскай даліне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасць Алеся Разанава прыцягвае ўвагу і чытачоў, і даследчыкаў. Паэт увесь час «пераўзыходзіць зацверджаныя межы і ўяўленні», знаходзіцца на «вастрыі» шляху, развіваючы і пашыраючы магчымасці самой паэзіі. Кнігу А. Разанава складаюць творы, якія, па сутнасці, з'яўляюцца творамі аўтарскага жанру — версэты, пункціры, вершаказы, паэмы, зномы, а таксама перастварэнні са славутага «будзятлянійа» Вяліміра Хлебнікава.

Алесь Разанаў: другие книги автора


Кто написал Паляванне ў райскай даліне? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Паляванне ў райскай даліне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляванне ў райскай даліне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Каб жа маладосць ведала, а старасць магла...» I маладосць ведае, але інакшым веданнем, чым старасць, і старасць можа, але інакшай можнасцю, чым маладосць. I няма ў іх перавагі аднаго над адным, гэта ўсё толькі іпастасі адзінага працэсу, дзе першыя, адолеўшы свой шлях, становяцца ўслед за апошнімі.

*

У перакладзе вершаў належыць ісці за тым, за чым ідуць яны самі: перакладаць не словы і не строфы, а тое, што «перакладаюць» яны, вершы,— сэнс, гукасэнс, духасэнс.

Таму пераклад у асобных выпадках можа быць больш дасканалым, чым арыгінал.

*

I верш, як і чалавек, можа быць хцівым і эгаістычным, і верш, як і чалавек, можа захопліваць у свой палон і вымагаць прызнання.

Аднак усё, што трымаецца на прымусе, нетрывалае. I толькі той верш праз гады свеціць людзям, які, не акцэнтуючы ўвагі на сабе, з'яўляецца шляхам да ісціны і святла, а таму сам у пэўнай меры ісцінай і святлом.

*

Літаратура таму і можа «супрацоўнічаць» з часам, што яе родавая структура арганізуецца паводле структуры часу: проза мае справу з падзеяй, што ўжо адбылася, драматургія — з падзеяй, што адбываецца, паэзія — з будучай падзеяй, вестуном і ўвасабленнем якой яна і становіцца.

*

У чалавеку спалучаюцца і ўзаемадзейнічаюць два прынцыпы, два пачаткі — дух і плоць, свядомасць і быццё, агонь і дрэва.

Той, хто, намерваючыся падоўжыць сваё жыццё, гасіць агонь, гасіць таксама і дрэва: і адно дрэва — няма чалавека, і адзін агонь — няма чалавека, ён, карыстаючыся радком з даўняга верша Алеся Наўроцкага,— «каханне дрэва і агню».

*

Паэзія — каб выяўляць думкі і пачуцці? Але выяўляцца яны могуць куды больш натуральна, куды больш проста, без таго, каб «вершавацца», каб укладвацца ў зададзеныя памеры, кабчыніць сабе лішні клопат — паэзію.

Так, у вершы ёсць і думка, і пачуццё, але сам верш нешта іншае, чым яны: ён убірае іх, зыначваючы іх, ён «слухаецца» іх, выводзячы іх за межы іх саміх, дзе пачуццё адчувае тое, чаго яшчэ нелыа адчуць, а думка разумее тое, чаго яшчэ нелыа зразумець.

Верш — уводзіны ў будучыню: гэтым ён вартасны, гэтым ён якасны, гэтым сэнсоўны. У адваротным выпадку, калі ён толькі выяўляе, верш становіцца колькасцю, і, каб уцалець, яму неабходна бесперастанна множыцца, тыражыравацца, дубліравацца, рэпрадуцыравацца, аб'яўляць пра тое, што ён існуе.

*

«Я ведаю, што я нічога не ведаю» — гэтае славутае сакратаўскае выслоўе не проста прыгожы парадокс, яно мадэлюе саму парадаксальную прыроду думкі, якая не зводзіцца да сумы ведаў і не з'яўляецца тым, чым можна валодаць як сва-ім набыткам.

Свет з'явы абмежаваны, свет думкі бязмежны, і чым больш паглыбляецца думка ў сутнасць той альбо іншай з'явы, тым больш вынікае з яе, пераадольваючы тое, што яна мае і чым яна ёсць.

На пачатку свайго спазнавальнага (і такім чынам — самаспазнавальнага) шляху думка н е ведае, што яна ведае, у сярэдзіне — в е дае, што я н а веда е, і ў канцы — вед а е, што я н а н е в е д а е.

Дзякуючы гэтаму няведанню чалавек вызваляецца ад ношкі свайго набытку — ці, больш дакладна, сам становіцца «набыткам» — і здольны выходзіць да небакраю з'яў.

*

Ідэя вечнага рухавіка адносіцца ўсё-такі не да сферы механікі, а да сферы логасу: гэта слова, якое становіцца справай.

*

Каб чалавек мог усведамляць самога сябе, маюцца дзве шкалы самаадліку: адна — вонкавая, у параўнанні з якой ён унутраны, наўмен, і другая — унутраная, у параўнанні з якой ён вонкавы, феномен.

Паводле адной шкалы ён заўсёды незнаёмы самому сабе, паводле другой — заўсёды тойсамы.

Дзякуючы гэтай дваістасці ў чалавеку сумяшчаюцца «раб» і «цар», «бог» і «чарвяк», «анёл» і «д'ябал», і дзякуючы таму, што гэта дваістасць рухомая, «раб» можа станавіцца «царом», «чарвяк» — «богам», «д'ябал» — «анёлам». I — наадварот. I тут ужо толькі ад яго, жывога, канкрэтнага чалавека, залежыць, у які бок будзе адбывацца гэтая трансфармацыя, асаблівасці ўзораў якой акрэсліваюць і вызначаюць, хто ён такі, чалавех.

*

У пэўныя — крытычныя — перыяды, якія перажывае нацыянальная культура, кожны пасрэдны твор, кожная «шэрая» кніга становяцца не проста актам, староннім культуры, а скіраваным супраць яе, антыкультурным актам.

Што да беларускай культуры, то яе гісторыя, здаецца, складаецца ледзь не з суцэльнага такога крытычнага перыяду, і таму тое, што для іншых прымальна, што для іншых «можа быць», для нас аб'ектыўна аказвалася — і аказваецца — стратай.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляванне ў райскай даліне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляванне ў райскай даліне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляванне ў райскай даліне»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляванне ў райскай даліне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.