• Пожаловаться

Алесь Разанаў: Паляванне ў райскай даліне

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў: Паляванне ў райскай даліне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1995, ISBN: 5-340-01461-4, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Алесь Разанаў Паляванне ў райскай даліне

Паляванне ў райскай даліне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляванне ў райскай даліне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творчасць Алеся Разанава прыцягвае ўвагу і чытачоў, і даследчыкаў. Паэт увесь час «пераўзыходзіць зацверджаныя межы і ўяўленні», знаходзіцца на «вастрыі» шляху, развіваючы і пашыраючы магчымасці самой паэзіі. Кнігу А. Разанава складаюць творы, якія, па сутнасці, з'яўляюцца творамі аўтарскага жанру — версэты, пункціры, вершаказы, паэмы, зномы, а таксама перастварэнні са славутага «будзятлянійа» Вяліміра Хлебнікава.

Алесь Разанаў: другие книги автора


Кто написал Паляванне ў райскай даліне? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Паляванне ў райскай даліне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляванне ў райскай даліне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ў аснове творчасці свой універсум — ісціна, для якога свая тэрыторыя — увесь свет і нават пазасвет. Таму, імкнучыся да ўсё большай ісціннасці, творчасць бесперапынна парушае і пераадольвае правілы, якія ўсталёўвае гульня.

*

Поспех — не той арыенцір, які дазваляў бы мастаку «расці да неба».

Творчасць «на поспех» спрашчае і аберыруе саму творчасць, падпарадкоўвае яе крытэрыям і густам, якія пануюць у дадзеным часе і ў дадзеным асяродку, і, дамагаючыся ўзаконьвання і ўвекавечання, робіць яе залежнай ад той інстанцыі, якая сама не валодае статусам вечнасці і законнасці,— ад хвілечасовасці.

*

У нацыянальным спеюць зярняты космасу, і дзякуючы гэтым зярнятам яно адкрываецца і прамаўляе свету — становіцца інтэрнацыянальным.

Нацыянальнае і інтэрнацыянальнае суадносяцца між сабой як з'ява і праява; бессэнсоўна іх супрацьпастаўляць і замыкаць адно на адным — яны не дзве розныя дадзенасці, а адзіны працэс, у якім нацыянальнае рэалізуе сваю ўнутраную перспектыву — касмічнае.

Нацыянальнае — кансерватыўнае, але гэта кансерватыўнасць глебы і мацярынскага лона, тая кансерватыўнасць, якая захоўвае і зберагае будучыню. I той, хто, намерваючыся як мага хутчэй наблізіць будучыню, бурыць нацыянальнае, бурыць гэтым самым і будучыню.

Чым больш у нацыянальным касмічнага, тым больш у ім менавіта нацыянальнага. I такім чынам — інтэрнацыянальнага.

*

Форма — аптымальная дыстанцыя, якая ўсталёўваецца паміж творам і аўтарам і якая дазваляе гэтаму твору быць змястоўным. Калі мы спрабуем пасунуць яго «бліжэй», ён размываецца, «далей» — ён чужэе, выпадае з поля нашага зроку, бо форма твора — гэта не форма таго, што ёсць, а форма нашага спасціжэння таго, што ёсць.

*

Любіць, а за што? — у адказ на даўні заклік задаецца «разумнае» пытанне.

Але ўвесь парадокс у тым, што любоў за нешта — гэта ўжо не зусім і любоў.

*

Кірунак і асаблівасць паэзіі: выказаць словамі тое, што проста так, па за паэзіяй, выказаць немагчыма,— невыказнае.

Паэзія пачынаецца з немагчымасці казаць.

Там, дзе змаўкае і адчувае сваё паражэнне асоба, адраджаецца паэт.

*

У «падмурку» самых складаных мастацтвазнаўчых канцэпцый ляжыць звычайнае інтуітыўнае адчуванне: падабаецца — не падабаецца.

Гнуткая фраза, звонкая рыфма, багатая метафара — магчыма, яшчэ ўчора гэтыя азначэнні гучалі б ухвалай, але сёння яны амаль што вінаваўчыя доказы, якія сведчаць пра пэўную падмену, пра тое, што «ўладу» ў вершы захапілі атрыбуты паэзіі.

Доўгі час, ад якога мы і цяпер усё яшчэ ніяк не можам ацерушыцца, нахабныя атрыбуты паэзіі і гучнагалосыя абвяшчэнні ўважаліся (альбо прымушалі сябе ўважаць) за самую паэзію, а майстры фразеалогіі — за майстроў паэзіі.

I, можа, нішто не прычыніла паэзіі гэткай шкоды, якспрактыкаваная кан'юнктура, як самамэтная фразеалогія, калі за верш выдаваўся сам спосаб вершавання, а ўменне пра ўсё пагаварыць у рыфму і ў метафару — за ўзор грамадзянскай актыўнасці.

Шчырае няўменне ў паэзіі больш паэзія, чым прафесійная імітацыя.

*

Тое, чым так багаты чалавек і само жыццё,— недасканаласць — неабходная і незаменная ўмова эвалюцыі. Гэта яна атрымлівае перамогі, гэта яна прымушае чалавека рухацца наперад. I самая вялікая затрымка на шляху эвалюцыі — палічыць сябе дасканалым, выключыцца з працэсу.

У адной мудрай народнай казцы замак, пабудаваны за адну ноч героем казкі — ці, дакладней, за героя,— каб быць сапраўдным у вачах «экзаменатара», мусіў быць трохі недасканалым — мець адно крывое акенца.

Недасканаласць — «акенца» ў наступнасць.

*

«Фразеалагічная» паэзія па-свойму даказала і яшчэ даказвае вядомае, што паэзія не зводзіцца да сумы слоў і прыёмаў, што яна найперш духоўная з'ява і што калі яна траціць свой духоўны патэнцыял, то творца становіцца вытворцам, а сама яна не проста таварам, як цвікі, чаравікі, запалкі, мыла, а псутым, бракоўным таварам, а таму горшым за гэтыя самыя цвікі, чаравікі, запалкі, мыла.

*

Фармаліст не той, хто вырошчвае новыя формы, а той, хто, як з маскаю, зросся з адною формаю, пераадолець якую ён не мае ні моцы, ні ахвоты, каб раптам не апынуцца «голым каралём».

Кожная форма валодае хваляй пэўнай частаты, і там, дзе ўсё распазнала і падабрала адна хваля, другая знаходзіць свае скарбы, у сваю чаргу не заўважаючы таго, што здолее распазнаць наступная хваля.

*

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляванне ў райскай даліне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляванне ў райскай даліне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляванне ў райскай даліне»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляванне ў райскай даліне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.