Наталка Харытанюк - Смерць лесбіянкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Наталка Харытанюк - Смерць лесбіянкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Смерць лесбіянкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць лесбіянкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга ўсё яшчэ маладой літаратаркі Наталкі Харытанюк – пра жыццё як вайну густаў. Раман задумваўся ў час, калі аўтарка сама патрапіла пад абстрэл у гэтай вайне, але не здалася.
Думка пра магчымасць здацца, прыняць розныя праўды і мілую адноснасць як новую веру так і не прыйшла ёй да галавы. Унутраны стрыжань застаўся стрыжнем. Туга за гераічным – тугой.

Смерць лесбіянкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць лесбіянкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Заставалася адно — кусаць. Ды я завагалася.

Мне было балюча і страшна гэта рабіць — бо кусала я не ворага і не чужую мне руку. А руку сваёй паплечніцы. Вось толькі навошта яна так — праклінала мяне, называла негрунтоўнай, катавала думкай пра вайну, якую мусова давесці да канца?

Дык гэта яна? — пранеслася ў галаве думка пра забойства лесбіянкі. Яна, паўсляпая, кіруючыся толькі водарам і ценямі, пераблытала мяне з Ганнай. Яна віжавала за мной ад самага Менску. Яна забіла лесбіянку — думаючы, што забівае мяне.

Яна не пакідала мне выбару.

І я пераадолела ваганне — з усяе моцы ўпілася зубамі ў яе касцістую руку, пальцы расчапіліся, і я з палёгкай пабачыла, як замыкаюцца — намёртва — дзверы.

— Я здагадалася, — пракрычала я. — Ты забойца. Але цяпер ты ў палоне.

— У палоне — ты, — выгукнула старая. І яшчэ нешта крычала яна — але я ўжо не чула.

Часу разважаць не засталося — я мусіла бегчы ў лёхі Высокага Замку, туды, куды знікла Караліна. Але спачатку я мусіла зразумець, што здарылася.

Я прысела ў цемры на цагляную падлогу. За мурам былі ледзьве чуваць далёкія глухія крыкі. Не жаласлівыя, — радасна адзначыла я. А па-самурайску страшныя. Як замураваная котка Эдгара По, спадарыня Вера застанецца цяпер толькі дакорлівым рэхам у гэтай сцяне і ў маім сэрцы, — падумала я і вырашыла: нікому ніколі пра гэта не раскажу.

Пагрозлівыя завыванні яшчэ нейкі час даносіліся рэхам, калі я вярталася цёмнымі калідорамі да галавы Сакрата, а пасля я спусцілася ў другія лёхі — за Каралінай — спадзеючыся, што больш нічога ад спадарыні Веры не пачую.

Частка трыццаць шостая. Знікненне Караліны

Дзверы ў лёхі, у якія пабегла Караліна, паддаліся. Я не баюся — і ты не бойся, — згадаліся мне яе загадкавыя словы, і я, не вагаючыся, ступіла ў несусветную цемру: мне мусова было знайсці яе цяпер — хаця б для таго, каб пераканацца, што яна жывая.

Святла ад майго тэлефона хапіла, толькі каб зразумець, што лаз з кожным крокам пашыраецца. Не ведаю нават — адкуль у мяне ўзялася адвага наважыцца на гэты спуск. Магчыма, адвагі і не было. Магчыма, я рабіла гэта ад страху.

І раптам — наперадзе ля павароту замігцеў агеньчык. А на сцены ўпалі два цені. Я схавалася за выступ у сцяне і прыслухалася да размовы: гаварыў Віталь.

“Кажуць, гэтыя лёхі рыхтуюць для нас яшчэ шмат сюрпрызаў,” — выдавана павучальным тонам пачаў ён. Цень дзяўчыны выпрастаўся.

“Гэтыя лёхі, — утаемнічоным шэптам адказала дзяўчына, — могуць нас завесці далёка. Вельмі далёка,” — гэта быў голас лабаранткі, я пазнала дакладна.

— А ў якую залю вам хацелася б найбольш? — ласкава ўдакладніла яна. Віталь, відавочна, разгубіўся.

— У тую, дзе Час становіцца Вялікім — і дзе адкрываюцца ўсе ахаваныя ідэі адразу? — дапамагла яму лабарантка.

— Так, гэта была б самая цікавая заля.

— Я ведаю, дзе яна, я буду вашым правадніком, — прашаптала дзяўчына — так, што па спіне прабеглі дрыжыкі, і спытала, — а як вам апісанне смерці правадніка ў Ластоўскага?

Віталь прамармытаў нешта няўпэўнена ў адказ.

На гэта лабарантка толькі цяжка выдыхнула, і яны рушылі наперад.

Раней бы я не вагалася ў такой сітуацыі — я б пакінула дваіх на самоце і незаўважна выбралася назад. Але цяпер я не магла нічога з сабой зрабіць — я мусіла пабачыць хаця б яшчэ раз Караліну: каб пераканацца — мой праклён сапраўды больш нядзейсны. Каб пабачыць на свае вочы, што ні адзін волас не ўпаў з яе галавы і што тая сіняя лапа на яе таліі — гэта мая хворая фантазія. А старая змагарка, спадарыня Вера, адзіная злачынца, з плоці і крыві — абясшкоджаная.

І я навобмацак — ціха-ціха — рушыла наперад.

Напраўду, у поўнай цемры вузкага лазу я ўжо больш не была пэўная, што мяне вабіла больш — жыццё Караліны, заля Вялікага Часу ці эратычны шэпт, які вёў мяне ў тую залю? Раптам Віталь і лабарантка спыніліся. Здаецца, яны пачалі цалавацца. Яе рука — яна правяла даланёю па шурпатай сцяне. У Віталя заняло дыханне. З характэрнага шоргату можна было здагадацца, што яны пачалі горача абдымацца. А можа, нават апусціліся на пінжак.

Недзе ў глыбіні лазу — за Віталём і лабаранткай — я пачула крокі і зноў пабачыла сіні прывід: гэта, відавочна, была тая ж пачвара, што абвінула Караліну, калі яна кінулася насустрач маёй смерці.

Але прайсці за ёй мне не было як — наперадзе шлях загарадзілі Віталь і лабарантка. Я села ў цемры на зямлю і стаілася, чакаючы, калі яны сыдуць. Гэты інтымны досвед я не забуду ніколі: я чула, як пульсуе жылка на яе скроні. Як выцягваюцца цягліцы на ягонай шыі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць лесбіянкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць лесбіянкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Смерць лесбіянкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць лесбіянкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x