• Пожаловаться

Наталка Харытанюк: Смерць лесбіянкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Наталка Харытанюк: Смерць лесбіянкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2015, ISBN: 978-985-562-011-3, издательство: Логвінаў, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Наталка Харытанюк Смерць лесбіянкі

Смерць лесбіянкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Смерць лесбіянкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Другая кніга ўсё яшчэ маладой літаратаркі Наталкі Харытанюк – пра жыццё як вайну густаў. Раман задумваўся ў час, калі аўтарка сама патрапіла пад абстрэл у гэтай вайне, але не здалася. Думка пра магчымасць здацца, прыняць розныя праўды і мілую адноснасць як новую веру так і не прыйшла ёй да галавы. Унутраны стрыжань застаўся стрыжнем. Туга за гераічным – тугой.

Наталка Харытанюк: другие книги автора


Кто написал Смерць лесбіянкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Смерць лесбіянкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Смерць лесбіянкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У гэты момант, як на зло, заварушылася прафесарка: на яе і на нас пачаў сыпацца дробны друз. Выдавала на тое, што пацягнула скразняком — недзе зусім побач патыхнула свежым марозным паветрам, я пайшла на яго і зусім побач з намі пабачыла дваіх, што выбіраліся напаверхню. Яны таксама бачылі мяне — таму і спяшаліся. Нехта ў сінім і кабета, падобная да Караліны. Я пабегла, пачала ўзбірацца следам за імі па драбіне, якая была метраў з пяць, але ў гэты момант яны з усяе моцы абвалілі нейкі люк — і паўсюль стала зноў цёмна, хоць выкалі вока.

І зноў — уваччу засталіся толькі сінія плямы ад бачанага там, наверсе, супраць святла.

Добра калі б проста стала цёмна, але ад моцнага ўдару люкам зямля пачала абсыпацца і хруснула драбіна. У апошняе імгненне я паспела затрымацца за выступ у сцяне на некалькі імгненняў, а пасля, калі рукі стаміліся трымаць, шуганулася і моцна выцягнулася галавой аб нешта цвёрдае.

Упаўшы на зямлю, я не спяшалася расплюшчваць вочы: я прыслухоўвалася да свайго цела. Спрабуючы зразумець, ці ўсё цэлае, я, мусіць, крыху нават і заснула. А таму спрабавала не слухаць, што мне гавораць Міхал і прафесарка — бо хацела пачуць нарэшце нешта больш істотнае. Нейкі голас, які ўпарта прабіваўся да маёй свядомасці.

І раптам я пачула выразнае: прачынайся і ідзіце направа.

Я адчувала — гэты голас нас выведзе.

Дзіўна было — чула яго толькі я. І гэта быў голас дзядзі.

Частка сорак першая. На дапамогу прыходзіць дзядзя

Мы ішлі досыць доўга — вільготнымі вузкімі лёхамі, якія часам апускаліся так нізка да зямлі, што нам даводзілася паўзці. Як гэта дзіўна ні было — выйшлі мы з таго боку Дзвіны. Нас там ужо чакаў дзядзя — ён і адсунуў камень, пад якім было выйсце з лёхаў.

— Адкуль ты пра гэтыя лазы ведаў? — спытала я.

— А я тут што — не рос? — весела адказаў дзядзя.

— Але тут многія раслі — Арлоў, Баршчэўскі, Васючэнка — толькі яны ў полацкія лазы так і не дабраліся. — Чаму ж не дабраліся, — хітра ўсміхаўся дзядзя. —Дабраліся — таму і маўчаць.

Я ўжо нічога не разумела.

— Але як я змагла пачуць твой голас — там, у лёхах? —нарэшце сфармулявала я тое, што мяне больш за ўсё непакоіла.

— А памятаеш пра пяты стан рэчываў?

— Памятаю. Ты яго знайшоў. Але мы загаварыліся ўчора і я так і не спытала пра яго. Што гэта?

— Гэта пустата, — урачыста абвясціў дзядзя.

— Пустата? — не паверыла я такой простай думцы.

— Пустата, — паўтарыў дзядзя. І расказаў пра старажытных персідскіх магаў, якія разумелі: пустата поўніцца будучымі формамі, набрынялая сутнасцямі, звязвае адлегласці — а галоўнае, у ёй ніколі нічога не прападае. Нічога наагул згубіць немагчыма — можна толькі развучыцца гэта бачыць, перастаць адчуваць знаёмымі пачуццямі.

П’яная прафесарка, хітраваты Міхал і я, збітая з ног гэтым нечаканым прызнаннем дзядзі, — мы ўсе замёрлі, там, на цёмным снезе самага скраю году, на скраі часу і свету. І перад намі — удалечыні, за ракой — дзіўным відзежам уставала эпічная карціна, якую маляваў дзядзя. Ён расказваў нам пра падарункі і надзею, мудрасць і прытулкі — усё, што тоіцца для нас у пустаце.

— Чысты Праметэй, — нібы вітаючы з нечым, прашаптала прафесарка.

— У пустаце можна знайсці безліч скарбаў, — працягваў дзядзя, — адзін з іх — натхненне.

— Дзіўна, — падумала я, — мама таксама казала пра мудрае натхненне. Але шукала яна яго ў іншым — у вірах, з якіх паўстаюць нашыя светы. Дзядзя ж казаў пра пустату, у якую сыходзяць, але не знікаюць рэчы.

— А хіба пачатак не сустракаецца з канцом у рэшце рэшт? — адказаў на мае думкі дзядзя, нават не збіраючыся тлумачыць, як выцягваць будучыя і мінулыя формы з пустаты, у якой нічога не знікае.

Уражаная, я не заўважыла, як апусцілася ў сумёт, і доўга не магла даць рады сваім нагам ды падняцца. І раптам гэтая рука, працягнутая аднекуль згары — пульхная цёплая рука. Я ўхапілася за яе, спакваля выпрасталася — і пабачыла перад сабой следчага. Як ён апынуўся сярод нас — гэтага я таксама не ўяўляла.

— Пакараны Праметэй — цуд, на які варта паглядзець, — неяк дзёрзка сказаў ён, звяртаючыся да дзядзі. — Мы самі і гарым у тым агні, які распальваем, — хітра падміргнуў нам следчы і голасна засмяяўся. Дзядзю ж яго словы, відавочна, не спадабаліся — і ён заспяшаўся прэч.

Наўздагон следчы толькі і паспеў пракрычаць, што заўтра зранку чакае ўсіх нас для апошняй фармальнасці ў бібліятэцы. Для вочнай стаўкі.

Але заўтра было яшчэ так далёка, і я забылася на яго словы амаль адразу. Я цяпер магла думаць толькі пра пустату, цярушачы ватнымі нагамі за дзядзем — след у след — па бухматых пераднавагодніх сумётах.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Смерць лесбіянкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Смерць лесбіянкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Васіль Быкаў: Кар'ер
Кар'ер
Васіль Быкаў
Адам Глёбус: Смерць — мужчына
Смерць — мужчына
Адам Глёбус
Леанід Дранько-Майсюк: Паэтаграфічны раман
Паэтаграфічны раман
Леанід Дранько-Майсюк
Раман Свечнікаў: Рома Свечнікаў. Кніга 1
Рома Свечнікаў. Кніга 1
Раман Свечнікаў
Отзывы о книге «Смерць лесбіянкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Смерць лесбіянкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.