Мікола Аўрамчык - Палон

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Аўрамчык - Палон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.

Палон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Для каменданта Сіліч быў толькі прывабнай нажыўкаю, на якую мог клюнуць Кольб. Праўда, якіх-небудзь пэўных, даволі канкрэтных планаў у Брэса таксама не было. Выскачка з турэмшчыкаў у каменданты недалюбліваў Кольба за самастойнасць і незалежнасць. Брэса раздражнялі дзівацкія выхадкі і манеры вартавога з жалезным крыжам, асабліва яго спагадлівасць да тых, каго ён павінен не толькі ахоўваць, але і ўсяляк прыніжаць. Спроба каменданта прыструніць і надавуміць Кольба за недазволены ўдзел у перадачы хлеба палонным ні да чаго не прывяла. Не сказаць, каб камендант баяўся Кольба, але ўсё-такі трохі дрэйфіў перад ім. Так нячысты на руку кар’ерыст адчувае сябе перад незалежным і рашучым чалавекам.

Учарашняе ўмяшанне Кольба ў камендантавы справы (заступніцтва вартавога за палоннага) асароміла Брэса перад аўтаматчыкамі і ўсёй лагернай аховаю. Каменданта ледзьве не ўзарвала. Ён насілу стрымаўся, каб не выказаць свайго абурэння. Таму ў адплату і рашыў сягоння накіраваць вартавога з пакрыўджаным палонным на самазвал, што возіць пясок. Маўляў, няхай абодва думаюць, што камендант зжаліўся над нявінна пабітым палонным і паказвае сваю справядлівасць. Дый на гравійцы Кольб тым часам не будзе мазоліць вачэй астатнім вартавым. Хай цяпер паспачувае ля самазвала і азіятам, і гэтаму палоннаму, які павінен накідаць лапатай пясок. А можа, гэты палонны разгледзіцца там, выкарыстае Кольбаву слабасць дый махне драла. Тады можна будзе заадно і расквітацца з непажаданым вартавым.

Ці таму, што грузавік быў невялікі, ці ад таго, што імчаў ён не вельмі хутка, але металічны кузаў уздрыгваў не надта дрогка.

Сіліч сядзеў крайні справа i праз барты, краі якіх былі на ўзроўні яго плячэй, самотным позіркам аглядаў наваколле. Злева ад дарогі цягнуліся палі, а ўдалечыні за імі бачны былі купы дрэваў. Далёка ўбаку раскінулася сяло з царквою. Далей па шляху наперад, збоку пры гравійцы, —невялікая вёска. Справа, метраў за трыста, рос хмызняк, за якім уздымалася драбналессе. Адразу ж павеяла нечым блізкім і родным, бо ўсё навокала нагадвала знаёмыя змалку краявіды. Калі воддаль злева прамільгнула яшчэ адно сяло і неўзабаве ўзніклі абрысы невялікага гарадка, да Міхасёвых грудзей падкацілася цёплая шчымлівая хваля. Яму ўспомнілася, як некалі яны з бацькам на фурманцы ўязджалі ў свой раённы цэнтр.

Пры ўездзе ў гарадок грузавік крута павярнуў улева і праз нейкі момант, збаўляючы хуткасць, плаўна пакаціўся па драўляным мосце праз шырокую раку, за якой віднеліся пералескі. Рака чамусьці нагадала Міхасю Заходнюю Дзвіну. Як любіў ён, бывала, шпацыраваць па той вуліцы, што цягнулася ўздоўж яе зялёнага берага ў іхнім старадаўнім горадзе! На ёй была брацкая школа, Багаяўленскі сабор і домік, у якім цэлы месяц пражыў Пётр I, рыхтуючыся да разгрому шведаў. Вуліца знаходзілася ўсяго за сотню крокаў уніз, налева ад іхняга педтэхнікума.

Анюта ўсё роўна як ведала, што Міхасю падабаецца гэтая вуліца, бо наняла на ёй кватэру, калі паступіла ў акушэрскую школу. Разам са сваей сяброўкай яны кватаравалі на другім паверсе мураванага доміка. З балкона іхняга ўтульнага пакойчыка адкрываўся маляўнічы краявід на паўнаводную Заходнюю Дзвіну. Вучыліся дзяўчаты ў двухпавярховым будынку сярэдняй школы, пад старымі цяністымі таполямі, на рагу дзвюх вуліц, непадалёку ад вакзала.

На зімовыя канікулы і ў пару студэнцкіх сесій, калі адводзілася некалькі дзён на падрыхтоўку да экзаменаў, Міхась, бывала, прыязджаў з Мінска дахаты, каб наведаць Анюту.

Паабапал кузава зноў паплылі палі, на якіх зрэдку паўставалі сіняватыя выспы драбналесся ды сям-там пад купамі дрэваў відаць былі паселішчы. Грузавік прамчаў міма аднаго з іх, што раскінулася непадалёку ад шляху, потым перасек раздольныя палявыя прасторы і неўзабаве пад’ехаў да пясчанай выдмы на схіле пагорка, які асядлала вёска. Пакуль грузавік запавольнена заязджаў у кар’ер і заварочваўся перадам на выезд, Сіліч заўважыў на пагорку бетонны дот і здзіўлена разглядаў яго, не разумеючы, кім, калі i дзеля чаго ён збудаваны ў гэтых мясцінах.

Як толькі грузавік спыніўся, Любамір з Кольбам моўчкі ўсталі адзін за адным. Любамір падняў дошку, на якой яны сядзелі, паставіў яе адным канцом на падножку кабіны і палез з кузава. Пакуль услед за ім паўз кабіну вылазіў Кольб, сярэднеазіяты выкінулі на пясчаны зрэз кар’ера лапаты і ўсе трое амаль адначасова праз бакавы борт палезлі туды самі.

Сіліч зразумеў, што яны добра вышкалены і ведаюць, чым павінны займацца тут, калі без усялякага загаду вылезлі з кузава, — і яму нічога не заставалася, як таксама вылазіць. Ён выкінуў лапату, і, пакуль вылазіў праз борт, сярэднеазіят з чорнай, як смоль, стрыжанай галавою, што некалі назваўся перакладчыку кіргізам, узяў з падножкі кабіны дошку, прыслоненую Любамірам да пярэдняга борта, падняў і паклаў яе на паверхню зямлі з краю кар’ера. «Адразу відаць, як браткі-славяне вымуштравалі слугаў-мусульман, калі тыя на памяць ведаюць, што павінны рабіць для гаспадароў. Хаця гэтыя славяне самі на службе ў гітлераўцаў, але, нябось, у душы злараднічаюць, што могуць уволю памуштраваць тых, хто нагадвае ім туркаў, якія некалі прыгняталі іх далёкіх продкаў», — думаў Сіліч, гледзячы, як шафёр з Любамірам усаджваюцца над імі на дошку, звешваючы ў кар’ер ногі. На паясных рамянях у або двух— рэвальверы, а ў Любаміра ў руках —карабін.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палон»

Обсуждение, отзывы о книге «Палон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.