Франц Сіўко - Выспы

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Сіўко - Выспы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выспы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выспы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправільныя абрысы твару – ці ж пра такое марыць спешчаны размаітасцю праяваў жаночага хараства топ-менеджэр «Плэйбоя»? Зацятаю ўпартасцю ды несучаснасцю хады на трасе Тура Бергер нагадвае мне колішнюю суседку, вясковую дзеўку Тарэсу Ц.. Гарт, узрослы на глебе сялянскай рупнасці – хараство будзённага." 

Выспы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выспы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я і кажу… дах у нашага шэфа, няйначай, едзе… Дакладна, едзе…

— Думаеш, сапраўды чытае ён гэтага вычварэнца Жэнэ?

— А то не! Для чаго ж тады замаўляў, калі не чытаць? Дурню ясна — чытае. Яшчэ як чытае…

— Мала што, можа, так, дзеля куражу пацікавіўся… Вось які я, маўляў, прасунуты — чытаю, бля, цікаўлюся, не тое што вы ўсе, цемната…

— Ага, дзеля куражу! Нішто сабе кураж! А гэтага, харашунчыка свайго, перакладчыка, побач уссадзіў, узняў на такую вышыню – таксама дзеля куражу? Гомікаў тут нам не хапала… Жонка, мусіць, не дае як след, во і вар’яцее…

— Думаеш, гушкаюцца?

— А то! На тое ж яна і жонка.

— Пры чым тут жонка? З Арсенькам... Што, калі як-небудзь падказаць жонцы пра тое?

— Падказаць? А што — гэта ідэя… пф-пф-пф… Дым нейкі ў тваіх цыгарэтаў, фу…

— Кепскія – свае палі. Дым яму паганы…

— Годзе, не злуй, так сказаў… Дык наконт падказкі… У інтэрнэт во можна ўкінуць маленькі допісік… Там увадначас дасціпнікі падхопяць і панясуць… Ма-аленечкі такі допісік, у колькі радкоў…

— Сапраўды, няблага было б… Мовы яму закарцела… Трасцы табе, а не мовы! Тры гады засталося да пенсіі, дык не дасць спакойна дарабіць… Мову я яму пачну вучыць на шостым дзесятку… Курам на смех…

— Што ж, ты начальнік – я дурань, я начальнік – ты дурань… Загадае – і будзеш вучыць, нікуды не дзенешся. Крукам будзем усе сядзець…

— Яшчэ паглядзім, хто там крукам, а хто ракам… Куранят па восені, казаў той, на хер, лічаць… Але маўчок – ні слова каб нікому, пра што гаманілі!

— Магіла… Свіння лычам не ўкапае…

— То добра, хопіць кірмашыць, хадзем... Французік хрэнаў… цьфу!

Тым часам падышла да завяршэння падрыхтоўка да іспыту па мове. Вольга Андрэеўна распрацавала спіс пытанняў да яго, і ў сярэдзіне наступнага тыдня памочнік раздаў іх супрацоўнікам Адміністрацыі, кіраўніцтва справаў і кабінета міністраў, а таксама ўсёй без вынятку абслузе. Рух у калідорах будынку яшчэ больш узмацніўся. Але тут здарылася непрадбачанае.

За два дні да іспыту, у аўторак, у праваахоўныя органы паступіла ананімнае паведамленне аб тым, што ў будынку Адміністрацыі імаверны выбух. Быццам нейкія мярзотнікі здолелі пранесці ды схаваць у ім выбуховую прыладу, і цяпер з хвіліны на хвіліну чакай бяды. Людзі з прыстасаваннямі для яе выяўлення запоўнілі памяшканні, персанал тэрмінова эвакуявалі. Гэта было зусім няцяжка: напалоханыя нядаўнімі выбухамі ў Расіі службоўцы працоўныя месцы пакідалі без намёку на незадаволенасць, нават ахвотна. Прэзідэнт выйшаў са свайго кабінета апошні, тады, калі ў будынку ўжо нікога, апроч вышукнікоў, не заставалася.

Працы па вышуку выбуховай прылады працягваліся без малога дзве гадзіны, але безвынікова. А яшчэ праз гадзіну ў інтэрнэце з’явіўся допіс, што ўся гісторыя з аб’яўленым выбухам – банальная правакацыя.

Да сканчэння працоўнага дня заставалася гадзіна, і прэзідэнт, не жадаючы рызыкаваць жыццямі (ці мала што?) падначаленых, дазволіў ім разысціся па хатах раней. А сам, нягледзячы на ўгаворы памочніка і міністраў-сілавікоў, падняўся на свой паверх.

Выгляд парасчыняных кабінетаў раззлаваў яго. Да таго ж вышуканты нават не парупіліся пакласці на месца павыманыя падчас аперацыі з шафаў і шуфлядаў ды разбэрсаныя паўсюль паперы і кнігі.

Ён увайшоў у адзін пакой, у другі – усюды панаваў рэзрух, быццам тут пагаспадарыла гайня рабаўнікоў. Усюды расхрыстаныя шафы, перакуленыя пісьмовыя прыборы, папкі на сталах, і усюды побач з імі... зялёна-балотнага колеру томікі Жэнэ. Спачатку прэзідэнт, узрушаны бесцырымоннасцю вышукнікоў, не звярнуў на іх увагі. Але ягонае вока спатыкалася аб кніжкі так часта, што гэта было толькі пытаннем часу.

Дык вось што яны ўсе чытаюць! Жэнэ! Вось адкуль іх змоўніцкі выгляд! Жэнэ! Гэта ўжо эпідэмія!

Асабліва абурыў яго стол Эпізодчыка, на якім зелянелі абгорткамі ... ажно тры кнігі француза. Вось хто, аказваецца, тут галоўны яго папулярызатар, рухавік вэрхалу! Вось што азначаюць усе гэтыя перагукванні-перашэптванні супрацоўнікаў, што імгненна сціхаюць, варта выйсці яму, прэзідэнту, у калідор.

Ён дабрыў да свайго кабінета. У пакоі ўсё было акуратна прыбрана – нідзе ні намёку на вышуковыя працы. Толькі ссунутая па другі бок ад крэсла сметніца сведчыла пра нядаўнюю прысутнасць у кабінеце старонніх.

Прэзідэнт апусціўся ў крэсла, але прасядзеў у ім нядоўга : захацелася ў прыбіральню. Ён выйшаў з пакоя, падаўся ў канец калідора.

У прыбіральні, надзіва, было гэтаксама чыста, як і ў кабінеце. Толькі над адным з пісуараў у куце, там, дзе пачынаўся шыхт кабінак, высвечваў чырванню ў паўзмроку нейкі малюнак. Ён падышоў бліжэй, каб разглядзець яго, і не даў веры: дзяцюк з ягонымі рысамі твару размахваў гееўскім, колераў вясёлкі, сцягам, а наўкола тоўпіліся, цягнучы да яго, бы да гуру, рукі, дзесяткі малойцаў з выявамі абгорткі кніжкі Жэнэ замест твараў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выспы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выспы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выспы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выспы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.