Франц Сіўко - Выспы

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Сіўко - Выспы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выспы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выспы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправільныя абрысы твару – ці ж пра такое марыць спешчаны размаітасцю праяваў жаночага хараства топ-менеджэр «Плэйбоя»? Зацятаю ўпартасцю ды несучаснасцю хады на трасе Тура Бергер нагадвае мне колішнюю суседку, вясковую дзеўку Тарэсу Ц.. Гарт, узрослы на глебе сялянскай рупнасці – хараство будзённага." 

Выспы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выспы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І ён папрасіў памочніка тэрмінова расшукаць у бібліятэцы кніжку Жэнэ. Памочнік няўцямна паціснуў плячыма:

— Жэнэ? Не ведаю такога. Амаду ведаю, Лімонава, хе-хе… Рэмарка... Караткевіча з Быкавым, канечне, а вось Жэнэ... Што ж, паспрабуем расшукаць.

Арсень, у адрозненне ад Эпізодчыка, пра Жэнэ не толькі чуў, але, падобна, нават і чытаў ягоныя творы. Яго рэакцыя на запыт прэзідэнта была такой двухсэнсоўнай (сцяўся ды пачырванеў, бы дзеўчына), што ён толькі ўмацаваўся ў жаданні конча прачытаць сёе-тое з творчай спадчыны таямнічага француза.

— Дык вы думаеце, гэта годнае чытанне, Арсень? – перапытаў, аднак, вагаючыся.

— Як паглядзець, спадар прэзідэнт, — адказаў перакладчык. – У французаў на яго, дзесьці я чытаў нядаўна пра вынікі апытання сярод чытачоў, усплёск цікавасці. Сапраўдны бум. Жэнэманія, так бы мовіць.

— Ну, калі бум, тады, канечне... Што ж, паглядзім, паглядзім, што яны там бумкаюць.

Ды, падобна, Жэнэ выклікаў цікаўнасць не ў аднаго прэзідэнта. Бо калі ён назаўтра прыйшоў на працу, то заспеў памочніка за чытаннем. Убачыўшы шэфа, той паспешліва, з выглядам ніякаватасці на твары прыкрыў кніжку аркушам паперы. Ды застаўся бачным край вокладкі цёмна-зялёнага колеру з выяваю кветак па перыметры. Так што калі памочнік праз паўгадзіны прынёс у кабінет замоўленую напярэдадні кніжку француза, прэзідэнт без цяжкасці пазнаў у ёй тую самую цёмна-зялёнага колеру — Жэнэ.

— Як там справы з іспытам па мове? – спытаў прэзідэнт, робячы выгляд, што нічога не зацеміў адносна неспадзеўнага чытацкага імпэту падначаленага. – Можна ўжо пачынаць?

— Думаю, неўзабаве будзе можна. Тыдзень-другі, і можна пачынаць, — адказаў памочнік і з жалем, быццам развітваўся з чымсьці невыказна дарагім, зірнуў употай на том Жэнэ.

У адрозненне ад рамана Бэнэта, твор француза ад першых старонак зрынуў прэзідэнта ў шок. «Маці Божая кветак», дай ты рады! Пры такім узнёслым, пранікнёным назове – гэткае апушчэнства! Што ні раздзел, то сексуальнае вычварэнства, і ўсё гэта — на тле бясконцых разважанняў пра Боскае. Дык мала таго, што полавы апушчэнец гэты Жэнэ, яшчэ, аказваецца, і невыпраўны злодзей, клептаман, цібрыў усё, што дрэнна ляжыць. Адно і ведаў, што красці і туляцца па вязніцах за крадзяжы ды ў пошуках усё новых любоўных прыгодаў з мужынамі. Цікава, ці прачытала гэты ягоны твор Елізавета? Хутчэй за ўсё прачытала, ды аўтар «Няпростага чытача» з этычных меркаванняў палічыў за лепшае пра тое не згадваць. Як-ніяк каралева, і што то за прыклад быў бы для люду паспалітага? А можа і не чытала, у іхніх Букінгемах-Віндзорах, у атачэнні манаршай сям’і, і сваіх вычварэнцаў кшталту Жэнэ, калі прэсе веры даваць, не бракуе. Што ні асоба, то з ухілам у непатрэбшчыну, што сярод жанчын, што сярод мужчын, месяца не мінае без чарговага скандала. А ўжо пра парламентарыяў і казаць не выпадае.

Прэзідэнт уявіў васьмідзесяцігадовую каралеву (прыкладна гэтулькі, паводле ягоных разлікаў, мела споўніцца Яе Вялікасці на час выхаду ў свет у 2007 годзе твора Бэнэта) за чытаннем Жэнэ, і смех міжвольна здушыў яго горла. Цікава, што думала старая лэдзі падчас той чытанкі? Мяркуючы па рэакцыі на імя француза, як падаў яе аўтар «Няпростага чытача», не надта камплексавала.

Ён схаваў кніжку ў шуфляду стала, ступіў да дзвярэй з намерам спусціцца ў сад ва ўнутраным дворыку будынка, каб там адысці крыху ў самоце і ад справаў, і ад чытання, і ад навеяных ім думак.

— Што-небудзь трэба, спадар прэзідэнт? – збянтэжаны ягоным нечаканым з’яўленнем, выгукнуў памочнік.

— Галава штосьці баліць, мабыць, перапад ціску, — машынальна зманіў прэзідэнт і з выразам суровасці на твары, быццам і не вясяліўся колькі хвілін таму, дачытваючы апошнія старонкі твора Жэнэ, патэпаў калідорам да сходаў.

Фрагмент размовы супрацоўнікаў Адміністрацыі прэзідэнта на носьбіце праслухоўвання на аб’екце №3-П (памяшканне прыбіральні No3 у будынку Адміністрацыі) са справаздачы супрацоўніка Камітэта дзяржбяспекі «Калістрата» ў галоўнае ўпраўленне ведамства ад 15 студзеня 2015 года:

— Ну, і як табе гэты французскі раманчык пана Жэнэ? Шык той яшчэ, ці не праўда? Шэдэўр!

— Мудня з кутасамі, хе-хе… А табе як? Спадабалася, бачу… Спадабалася ж? Прызнайся!

— Не кажы… брыдоцце… Ды якое… Але ж паліць хочацца – вушы вянуць. Цыгарку маеш з сабой? Участуй!

— Што, зноў цешча кішэнных на тытунь не выдзеліла? На … запальніцу на, прыпальвай, пакуль я шчодры…

— Шчодры! Мала ты ў мяне цыгарак «перастраляў»? Ага… Забойная кніжэнцыя, нічога не скажаш… Яшчэ той бестселер… пк-пк-пк…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выспы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выспы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выспы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выспы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.