Франц Сіўко - Выспы

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Сіўко - Выспы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выспы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выспы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправільныя абрысы твару – ці ж пра такое марыць спешчаны размаітасцю праяваў жаночага хараства топ-менеджэр «Плэйбоя»? Зацятаю ўпартасцю ды несучаснасцю хады на трасе Тура Бергер нагадвае мне колішнюю суседку, вясковую дзеўку Тарэсу Ц.. Гарт, узрослы на глебе сялянскай рупнасці – хараство будзённага." 

Выспы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выспы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Цяпер, калі быў знойдзены аптымальны варыянт для задавальнення самаадукацыйнага свербу, справа ў прэзідэнта пайшла надзвычай хутка. Праз тыдзень ён ужо няблага арыентаваўся ў матэрыяле падручніка дыялекталогіі. Нават мог пры нагодзе ўжыць у размове дарэчы такое нязвыклае для вуха суразмоўцы дыялектнае слова, што ў таго мова адымалася.

— Тук дасі мне нарэшце? – агарошыў аднойчы, смажачы ў кухні бульбу, жонку, і тая толькі разгублена залыпала вачыма. – Тук – значыць тлушч, паўднёва-заходні дыялект, эх ты... А яшчэ жонка галавы дзяржавы! Тук-тук! – І ён зухавата паляпаў сябе па ілбе.

Ды чытанка чытанкаю, а праца – працай. У рэшце рэшт прэм’ру ўрада ўдалося выпхнуць з пасадаў адразу некалькі стараватых міністраў, і шмат часу марнавалася зараз на тое, каб падшукаць годную ім замену. Дакладней – значна больш годную, бо знайсці адпаведную выпхнутым або крыху больш годную ніякай цяжкасці не ўяўляла, гэткіх можна было набраць без напругі, як пажартаваў нядаўна не надта прыхільны да прэм’ера кіраўнік справаў, і ў двары прылеглага да будынка Адміністрацыі мікрараёна. Пасля доўгіх пошукаў ды абмеркаванняў адна прыдатная кандыдатура – на пасаду міністра адукацыі — нарэшце, была знойдзеная. Прэзідэнт, які заўсёды надаваў вялікае значэнне асабістым кантактам з членамі кабінета, запрасіў, паводле завядзёнкі, кандыдата да сябе для папярэдняй размовы.

Кандыдат з’явіўся з дакладнасцю да хвіліны. Распавёў пра сябе, пра сваю сям’ю, пра працу на пасадзе дэкана аднаго з факультэтаў адчыненага тры гады таму, адразу па сканчэнні паўнамоцтваў папярэдняга прэзідэнта, Нацыянальнага ўніверсітэта, пра тое, як бачыць свае абавязкі і якімі метадамі будзе выпраўляць незайздроснае становішча ў даручанай галіне. Гаварыў даволі складна, ды не зусім паслядоўна, відаць, хваляваўся. Звыклы да мандражу сваіх суразмоўцаў падчас во гэткіх іспытаў на трываласць напярэдадні прызначэння на пасаду прэзідэнт слухаў цярпліва і, каб надаць кандыдату ўпэўненасці, дэманстраваў дэмакратызм, падкідваў раз-пораз жартаўлівыя рэплікі. Нарэшце кандыдат скончыў, і цяпер настала чарга дыялогу. Пачаў яго прэзідэнт.

— Дык кажаце, паходзіце з паўночнага ўсходу? – сказаў нечакана для субяседніка на мове і, не даўшы апамятацца, дадаў: — Тое ў гаворцы вашай такое моцнае дысімілятыўнае аканне пракідаецца. Што ж, дыялектызмы, — натуральная рэч, і з імі даводзіцца лічыцца. А вось трасянкі, канечне, варта пазбягаць. Інтэрферэнцыя ва ўмовах білінгвізму з’ява непазбежная, але ж чысціня мовы – не апошняя рэч. А вы як думаеце на гэты конт?

— Я... я согласен, — збіты з тропу нечаканым паваротам размовы, збянтэжана адказаў кандыдат і дадаў, пераходзячы на мову: — Згодны з вамі на ўсе сто.

— Вось і выдатна, — працягваў прэзідэнт. – Значыць, спрацуемся. Што ж, прыемна будзе мець побач аднадумца.

Ён падумаў, што няблага было б развіць тэму ды распачаць гаворку пра тое, як бачыць новаспечаны міністр месца мовы ў сістэме адукацыі краіны наогул, але тут азваўся званком тэлефон.

Тэлефанаваў памочнік. Прыйшоў ліст з парадкам дня міжурадавага паседжання ў Кіеве па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, трэба было яго праглядзець ды пацвердзіць удзел у самім паседжанні.

— Прабачце, — сказаў прэзідэнт. – Мушу з вамі развітацца – неадкладныя справы. Упэўнены, мы яшчэ неаднойчы сустрэнемся.

Міністр хуценька падхапіўся з месца. Агаломшанасць на ягоным твары і паспешлівасць, з якою ён пакідаў кабінет, прамаўлялі самі за сябе.

Увайшоў памочнік са стосам папер:

— Калі ласка, парадак дня паседжання ў Кіеве. А вось асобнік Закона аб мовах. Як вы і замаўлялі...

— Дзякую, — сказаў прэзідэнт і паклаў асобнік ды іншыя паперы ў тэчку з намерам узяць з сабою дадому. Наперадзе ў яго былі два выходныя, і ён спадзяваўся выкарыстаць іх з максімальным вынікам для справы.

Вынік, аднак, перасягнуў усе ягоныя спадзевы – дзякуючы нечаканай хваробе. Ні з таго ні з сяго ў суботу ў прэзідэнта ўзнялася тэмпература, і ён вымушаны быў заставацца дома аж да аўторка. Жонка колькі разоў імкнулася выклікаць доктара, але ён катэгарычна не пагаджаўся: пройдзе само, не ўпершыню, падумаеш – прастуда. Вунь колькі людзей лекуюцца самастойна, а чым ён лепшы, што будзе з-за гэткай дробязі звяртацца да эскулапа? Чаго тады вартыя ўсе гэтыя папулісцкія газетныя бразготкі пра дэмакратызм ды блізкасць да народа, дзякуючы якім ён у немалой ступені ў свой час, дарэчы, і выйграў прэзідэнцкія выбары. Што да працы, дык яе ўсю не пераробіш. Дый падначаленыя няхай крыху адпачнуць, не ўсё ж ім быць у напрузе. Тым больш што галоўная напруга, калі ўсё пойдзе так, як ён надумаўся, чакае іх наперадзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выспы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выспы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выспы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выспы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.