Франц Сіўко - Выспы

Здесь есть возможность читать онлайн «Франц Сіўко - Выспы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выспы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выспы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу прозы Франца Сіўко ўвайшлі аповесць “Тыдзень вялікай коткі”, суплёт эсэ, сярод якіх вылучаецца “Сволач паводле Брэма” і апавяданні “З Індыі з любоўю”, “Духі Нізіннае Еўропы” і “Тры растанні”. "Што ў кадры, што па-за кадрам – біятланістцы Туры Бергер залішні, ды, відаць, і збольшага памяркоўны гламур падчас спаборніцтваў не пагражае. Лоб і шчокі ў кропельках поту, абсівераныя вусны з камяком прымерзлае сліны понізу, няправільныя абрысы твару – ці ж пра такое марыць спешчаны размаітасцю праяваў жаночага хараства топ-менеджэр «Плэйбоя»? Зацятаю ўпартасцю ды несучаснасцю хады на трасе Тура Бергер нагадвае мне колішнюю суседку, вясковую дзеўку Тарэсу Ц.. Гарт, узрослы на глебе сялянскай рупнасці – хараство будзённага." 

Выспы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выспы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— На маёй радзіме, у Ізраілі, нямала людзей, якія адсюль паходзяць і ведаюць вашу мову. Але ж ведаюць яе, канечне, не ўсе ізраільцяне. То няхай яна запануе побач з іўрытам хоць у нашай амбасадзе, на лапіку Ізраіля тут, у вашай гасціннай краіне.

Спіч ізраільцяніна падаўся прэзідэнту зручнаю зачэпкай для дэманстрацыі дасведчанасці ў моўнай галіне, і ён тут жа ёю скарыстаўся.

— З вашага боку, спадар амбасадар, гэта было б вельмі высакародна і ў вышэйшай ступені справядліва, — сказаў і дадаў не без іроніі: – Асабліва, калі ўлічыць нашу вашай мове паслугу ў асобе Лазара Перальмана. Гісторыя, канечне, прадаўняя, ды ўсё ж...

— О, Перальман... Бен-Егуда, канечне! – падхапіў імпэтна ізраільцянін. – Бацька іўрыту, вялікі, вялікі чалавек. Згадзіцеся, вярнуць мову з забыцця – не абы-які подзвіг. Таму мы, ізраільцяне, яго вельмі шануем. І вам удзячныя, што не забываеце, так бы мовіць, земляка…

У зале раздаліся воплескі. Прэзідэнт, да апошняе хвіліны не ўпэўнены, якой будзе рэакцыя прысутных на ягоную апошнюю рэпліку ды на іхні з амбасадарам дыялог наогул, падумаў, як добра мець пры боку талковага перакладчыка і поўны збор тамоў энцыклапедыі.

— Вось толькі не разумею, — працягваў амбасадар, — чаму гэта ў некаторых інтэрнэт-выданнях ды наогул таблоідах месца нараджэння адраджэнца нашай мовы называюць «цяперашняй Літвой»? Мабыць, гэта нейкая памылка? Як вы думаеце, спадар прэзідэнт?

— Памылка? Я, папраўдзе, не звярнуў на тое ўвагі, — сказаў прэзідэнт. – Але калі гэта так, як вы кажаце, то думаю, гэта звязана з назвай губерні, да якой адносілася мястэчка Лужкі ў час яго нараджэння. Відаць, такая логіка ў некаторых людзей: губерня Віленская колісь была – значыць, сёння гэта, адпаведна, Літва. Несправядліва і прыкра, канечне... Дзякуй за падказку, спадар амбасадар, мы гэтым пытаннем абавязкова зоймемся, я асабіста пракантралюю…

— А я вось у сябе на радзіме, у Рыме, гадоў пяць таму, пачынаючы вывучаць вашу мову, з яшчэ адной несправядлівасцю датычна яе, спадар прэзідэнт, сутыкнуўся, — неяк нясмела, быццам не пэўны, ці казаць тое, што надумаўся, уступіў у размову нунцый. – Пайшоў аднаго разу ў базыліку Сан Клементэ[ 10 10 Сан Клементэ – рымская святыня раннехрысціянскай эпохі. ], каб паглядзець у сутарэннях месца пахавання Кірылы і Мяфодзія, вынаходцаў кірылічнага пісьма, – і што ўбачыў там, як вы думаеце? На ўсіх кірылічных мовах ёсць братам словы падзякі, а на мове – няма. Як так сталася?

— То, мабыць, звычайная наша марудлівасць прычынаю, эксцэленцыя[ 11 11 Эксцэленцыя – форма звароту да біскупа (архібіскупа) ў каталіцкім касцёле. ]. Ёсць у нас, ведаеце, такая спаконвечная рыса – пазніцца, — адчуваючы, што чырванее, сказаў прэзідэнт і памануўся перавесці гаворку ў іншую, менш слізкую плынь. На шчасце, гэта яму ўдалося – дзякуючы латвійскаму консулу, што вельмі дарэчы загаманіў пра важнасць культурных стасункаў паміж народамі ды намаганні свайго суайчынніка Райніса ў справе абароны правоў носьбітаў мовы на тэрыторыі Латвіі на пачатку мінулага стагоддзя. І неўзабаве размова зноў займела прыемны, лагодны характар, вярнулася да выступу прэзідэнта на мове.

Тым часам і Арсень часу дарэмна не губляў, спажываў справядліва належную яму частку ўхвалы. Сакратары і перакладчыкі амбасадаў раз-пораз падыходзілі да хлопца, каб перакінуцца словам ды выпіць на брудэршафт, і гэтая цікавасць з іх боку да абаяльнага навічка ў ролі асабістага перакладчыка галавы дзяржавы так кідалася ў вочы, што ўрэшце пачала прэзідэнта, начутага пра лёгкасць нораваў ды своеасаблівасць вырашэння праблемы гендэрнай ідэнтыфікацыі ў дыпламатычным асяродку, крыху раздражняць. Ён хацеў перасцерагчы Арсеня ад залішняе, як яму здавалася, фамільярнасці ў стасунках з чужынцамі, але перадумаў: хай сабе, можна будзе і пасля, сам-насам — у Бога дзён многа – на гэты конт пагаманіць.

Ды ўсё гэта былі дробязі. Прыём удаўся, і не проста ўдаўся, а прайшоў на «ўра». А галоўнае – канчаткова ўмацаваў намер прэзідэнта дамагацца новых вышыняў ў пазнанні мовы. Зрэшты, цяпер ужо не толькі ў пазнанні, а і ў практычным яе прымяненні. І не толькі ў межах нейкай там адной канцылярыі, а, магчыма (чым чорт не жартуе), на абшарах усёй дзяржавы. Чалавек дзеяння, ён раптам так востра адчуў неабходнасць прымянення набытых падчас чытання ведаў аб мове, што яна пачынала трансфармавацца ў ягоных глуздах у навязлівую ідэю. Канечне, канечне, трэба рухаць справу! Вось толькі з чаго пачынаць?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выспы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выспы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выспы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выспы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.