Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты — малаток! — крычыць на вуха радасна Кісялёў, бачачы, што абудзіў мяне, вырваў з маўклівага стану. — І дзе ты так навучыўся складна гаварыць? У нас у камеры быў адзін такі, дык вершыкамі і гаварыў. Думалі, што псіх, але не, кацялок варыў. Сядзеў на нарах, а на волі кніжка вершыкаў выйшла. Дык ты мне яго і напомніў.

— Прыемна чуць... дзякую.

— Ды ты не крыўдзіся, галубе, — спахопліваецца Зміцер, напалоханы неабдуманым параўнаннем-прызнаннем, зазірае аддана ў вочы, хоча пераканацца, што не крыўдую на яго. — Мяўкнуў, не падумаўшы...

— Ладна. Лічы, што не чуў нічога. Што з табою паробіш?

Сам дзівіўся, як з ім размаўляў — гаварыў і сам сябе слухаў, — ці не заносіла мяне, ці не пераігрываў?

Напарнік пазачыняў усе дзверы. Выключыў усюды святло.

Да канца працоўнага дня заставалася з паўгадзіны.

Пацягнуў мяне Кіселькін у прыбудовачку — патаемнае наша месцейка. Усадзіў у княскае крэсла, на стале расставіў закусь, паналіваў няспешна ў келіхі віна — як чараваў над ім, як рытуал які язычніцкі здзяйсняў.

— Вып'ем, дружа! За што? За яшчэ адзін працоўны дзень, які мы пражылі. Мы тут як за амбразурай, а людзі, як Матросаў, кідаюцца на яе. За нашую працу нам павінны не толькі плаціць валютай, а яшчэ і ордэны даваць.

— Герояў Савецкага Саюза? — запытаўся з'едліва, адпіваючы пакрысе са шклянкі церпкае віно.

— Навошта? Я прысвойваў бы, напрыклад, ордэн мужных прыёмшчыкаў пляшак і слоікаў. У нас жа кожны дзень — подзвіг!

Дзынкнулі запознена келіхамі — высокімі, шклянымі, дзе толькі і расстараўся Зміцер? Закусвалі сыркамі і варанымі яйкамі, вэнджанай каўбасой і гуркамі.

— А я, прызнацца, думаў, што ты вальтануўся, яй-бо... Яны... яны паднялі вэрхал, вось-вось кулакі пусцяць, а ты ўсміхацца нечага пачаў. Як і не чуеш нічога. Мо ты і сапраўды нічога не чуў. Дак я... я хутчэй пачаў іх выганяць, наплёў, што ў цябе няшчасце, тое-сёе... Ну, сам разумееш...

— Разумею. Дзякую табе...

— Ды кінь ты, дробязі... Мне прыемна, што мы з табою паразумеліся. Да цябе быў, дак не прасыхаў — штохвілінна пад градусам. І мяне далучыў да гэтага.

— Між тым ісціна ў віне, — прамовіў я, каўцянуў зноў трохі.

Сябрук не здагадваецца, што ад гэтага віна ап'янець я не змагу, але раблю выгляд, што я «насёрбаўся», ледзьве варочаю языком, хітаю п'яна галавой...

— Раскажы пра сябе, — папрасіў нечакана Кісялёў, не дачакаўшыся, калі я сам пачну выварочваць яму душу. — А то ўжо амаль месяц мы трэмся з табою азадкамі адзін аб аднаго, пасябравалі нават, а пра цябе я — ну ні кропелькі не ведаю. Пра сябе ж я расказаў усё чысценька, нічога не ўтойваў. Ці не так?

— Так, Змітрачок, так. І дзякуй табе за тое.

— На здароўе, — хітае захмялелай галавой хлопец і ляпае мяне па плячы.

— Ды што табе расказваць — і сам не ведаю. Ляцеў у самалёце. Разбіўся. Пра тое, здаецца, марыла жонка. І таму, мусіць, не шкадуе. Раздзяліўся на дзве палавіны. Жыву цяпер у двух вымярэннях. Магу перакінуцца ў мінулае. Магу кінуцца ў будучае... Ды ці мала што я магу!

«Ёлупень! Што ты пляцеш? Ап'янеў? Ці з глузду з'ехаў?!»

Зміцер Кісялёў соладка спаў, прыхінуўшыся да сцяны русявай галавой. Вераніка пакутліва падымала слухаўку тэлефона, каб набраць нумар, але ёй перашкаджаў, замінаў дзявочы гонар — і яна зноў клала яе на месца. Добра, што і не званіла — не дазванілася б...

У акно нехта пастукаў. Раз, другі... Як ведаў, што мы знаходзімся ў памяшканні. Трохі счакаўшы, я падняўся і пайшоў у залу, дзе стаялі, прыстаўленыя адна да адной, пад самую столь, напоўненыя пляшкамі скрынкі — заўтра раніцай іх забяруць, а нам дадуць пустыя...

«Хто б то мог быць? І да каго — да мяне ці да Змітрака? Адкуль уведаў, што мы тут?..»

Падышоў да акна — ціха. Хацеў павярнуць назад, але зноў пачуўся стук у шыбіну. З-за малінавага сонца цяжка было пазнаць госця, але па абрысах здагадаўся, хто прыйшоў. То быў Яён.

— Выйдзі, — ці то папрасіў, ці загадаў мне кіўком галавы.

Трохі павагаўшыся, выйшаў у двор.

Яён сядзеў ужо на лаўцы, што змайстраваў некалі Зміцер — да мяне яшчэ, зацягваўся цыгарэтным дымком. Быў ён у доўгім, як не да пят, расшпіленым светлым плашчы, у шэрым, як пасля першых прымаразкаў трава, касцюме. На нагах — светла-карычневыя чаравікі са скураной падэшвай. Побач, на лаўцы, ляжаў пашарпаны «дыпламат» карычневага колеру з сакрэтным замочкам.

— Здароў быў!

— Добры дзень! Закурым?

— Не, не навучыўся...

— Ну, як хочаш... А я атрымліваю асалоду. Не ведаў раней, што дым — гэта прыемна. І супакойвае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x