Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пакуль не. Ты на першай стадыі, я на пятай. Каб дасягнуць найвышэйшага ўдасканальвання, трэба быць у шостым полюсе. Тады я навучуся накопліваць у сабе энергію і ашчадна карыстацца ёю.

— І калі тое будзе?

— Усяму свой час. Не хвалюйся, любы, усё будзе добра. Каханне і ёсць вечнае выпрабаванне. Памятаеш, як у Першым пасланні святога апостала Паўла карынфянам? «Цяпер ведаю я часткова, а тады спазнаю накшталт таго, як і я спазнаны. А цяпер зіхацяць толькі тры: вера, надзея, каханне. Але каханне — найбольшае з іх. Дасягайце кахання; раўнуйце аб дарах духоўных, асабліва ж пра тое, каб прадказваць...»

— Вучымся гэтаму. Вучымся прадказваць. Чым мне займацца ў час тваёй адсутнасці?

— Працуй. Услухоўвайся. Вылучай асаблівых. Не абмяжоўвай сябе ў дзеяннях. Але ж надта і не ўмешвайся ў жыццё людзей. Зміцер нездарма заўважыў, што яму лёгка ўсё ўдаецца. Не трэба так, Антон, мы ж не ў цырку працуем...

— Згодзен. Ён так напакутаваўся, што яму трэба знайсці сябе. Яму неабходны маленькі штуршок. Ён жа чалавек новай фармацыі, чалавек пятай расы. Абраны Богам.

— Не праяўляй залішнюю актыўнасць.

— Я пра ўсё памятаю. Памятаю і тое, што залішняе шкадаванне можа нарабіць зашмат бяды. Бо сказана Богам: «Глядзіце, паступайце асцярожна, не як неразумныя, але як мудрыя...»

— Правільна — але як мудрыя.

Мой уздых быў глыбокі і працяжны. Яніна паклала рукі на мае халодныя далоні, як хацела сагрэць іх, перадаць мне сваю ўпэўненасць і спакой.

— Мне будзе не ставаць цябе.

— А мне — цябе, — Яніна глядзела праніклівым позіркам мне ў вочы, і ў яе зрэнках люстраваўся сум, але не адчай.

Як суцешыць яе, пераканаць, каб не брала боль на сваё сэрца, бо не ведаў, ці магчыма такое ў нашым імкненні да дабра.

Ведаем, што за развітаннем будзе сустрэча, і гэта сагравае і суцешвае нас.

Мы адключылі і сваё паралельнае поле. Нашы думкі цяпер не будуць вярэдзіць адно аднаму душу.

На Яніне лёгкі, колеру марской хвалі плашчык. Пад ім тонкая блузка. Доўгія распушчаныя косы звісалі на плечы.

— Заданне цяжкае? — цікаўлюся пра галоўнае, выказваючы сваё хваляванне за яе.

— Не зусім. Сярэдняй складанасці. Праз нейкі час вазьму цябе з сабою — удваіх будзе цікавей. Я вярнуся хутка, ты і засумаваць не паспееш...

— Вяртайся. Я спакойны. Вунь і Змітро спакойны — колькі радасці ў яго сёння! Ён хоча напаіць мяне і выведаць нейкую важную для яго тайну.

— Так можна і алкаголікам стаць, — папярэджвае мяне госця, усміхаецца, як дзякуе за разуменне яе ад'езду.

Мне хораша і прыемна, адказваю з гумарам:

— Ат, тае бяды, вылечаць, калі што, у ЛПП.

— Пакалечаць, а не вылечаць. Дзе ж ты бачыў такога чалавека, якога вылечылі, які пазбавіўся б ад алкагольнай хваробы?

Адказаў поціскам плячэй.

— Ну, мне сапраўды пара, — уздыхнула Яніна Альшанская, паглядзела яшчэ раз пільна мне ў вочы, чакала маіх слоў.

— Добрага табе падарожжа. Вяртайся хутчэй...

— Пастараюся.

Я так і застаўся сядзець у крэсле — загадала Яніна. Яна пайшла да дзвярэй, прачыніла іх, азірнулася.

Кіўнуў галавой, паспрабаваў усміхнуцца, падбадзёрыць.

Не ведаю, ці тое мне ўдалося.

Праз колькі хвілін набілася столькі людзей, што можна было падумаць, што пазачыняліся ўсе ППШ горада. А можа, то так Альшанская пастаралася, каб мы са Змітром не сумавалі?

Адразу ж на падмогу прыбег памочнік. У вачах радасць, акрыленасць. Шчасце так і выпірала з яго душы. Цяпер ён горы мог перавярнуць, сілы ў яго прыбавілася столькі, што мог падзяліцца ёю з дзесяццю чалавекамі...

— Табе мо з базы званілі? Прэмію даюць? — пытаюся абыякава, адстаўляючы бутэлькі — адна да адной у радочак, каб потым было лёгка і беспамылкова пералічыць. — Свецішся, як велікоднае яйка...

— Не з базы. Не ўгадаеш.

— Тады не ведаю, Змітрачок... Мо прэзідэнт Злучаных Штатаў Амерыкі табе званіў — на работу запрашае?

Ён уздыхнуў, хітануў галавой:

— Не хапае ў цябе, Антоне, фантазіі. Таўстаскуры ты да бязмежнасці. Як белавежскі зубр. Як гіпапатам. А яшчэ такія пенкныя паненкі да цябе прыходзяць! Ладна, мо пасля раскажу — за келіхам віна. Пагудзім мы з табою сёння, Антон?

— Калі ёсць, канечне, нагода.

— Ёсць! Ды яшчэ якая нагода! Эй, людзі, не напірайце, ёлкі-маталкі, усе паздаяце. Мы вас мігам абслужым, праўда, спадар Клімовіч?

— Праўда, Змітрок, праўда! Сто дваццаць шэсць бутэлек, тры бітыя — мінус, а такія, замежныя, мы не прымаем — наша айчынная вытворчасць не разлічана наліваць у іх напоі. Так што вам належыць атрымаць... Калі ласка! Змітро, тваю макалку, загружай тару!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x