Анатоль Бароўскі - Пякельны рай

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Бароўскі - Пякельны рай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пякельны рай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пякельны рай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. 

Пякельны рай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пякельны рай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ад чаго? У цябе ж усё нармальна.

— Ды як сказаць. Як на тое паглядзець...

Маўчым.

— Як Яніна?

— Нічога, дзякую. З ёю ўсё добра.

— Дзякуй Богу. А сам?

— Таксама не бяды. Абвыкаюся.

— Чаму не шукаеш са мною сустрэчы?

— Не ведаю, ці тое патрэбна.

— І я таксама не ведаю, але ж, бач, зайшоў да цябе.

— Нас жа разлучыў самалёт. А злучэнне мо ад нас не залежыць.

— А калі то не самалёт?

— Хто ж яшчэ?

— Не ведаю. Але тут нешта іншае.

— Чаму змяніўся абліччам? Каб не пазналі? Ці хаваешся ад каго?

— Так трэба.

— Мо ты і маеш рацыю...

Цыгарэты курыў Яён нейкія замежныя, не нашыя. І непадобныя былі на цыгарэты — як кукурузныя палачкі, што прадаюць для дзяцей. Дым быў прыемны — як быццам побач пачынала цвісці магнолія.

Ува мне жыло няўцямнае шкадаванне па страчаным, абыякавасць да двайніка, супакоенасць і перакананасць, што так яно павінна і быць, а не інакш... Дзіўна, але я адчуваў сябе галоўным, старшым камандзірам у гэтай незвычайнай сітуацыі. Я як быццам загадваў, патрабаваў, а ён прасіў, амаль умольваў, як вінаваты быў мне. Я ж не ішоў насустрач, але і не ўцякаў.

Яён глыбока ўздыхнуў, і позірк яго быў ці то сумны, ці то заклапочаны... Твар зямлісты, загарэлы, і толькі цяпер я ўбачыў, што ў яго былі сівыя вусы і барада (я ж ніколі не насіў барады і вусоў!), шрам-пісяг праз увесь твар — ад левай скроні праз нос і шчаку (а то што за адмеціна?), рукі былі ў пальчатках з тонкай тканіны.

Я не ўключаў свой разведачны полюс-лакатар, не захацеў слухаць яго другі голас — і ленаваўся, і нецікава было. Мо так віно мяне размарыла, а мо стаміўся за дзень, хто ведае...

— Падабаецца тут працаваць? — парушае маўчанне Яён, тушыць цыгарэтку, шпурляе недакурак пстрычкай акурат у металічную скрынку са смеццем. Акуратны, хаця якую акуратнасць можна было праяўляць тут, сярод бруду.

— Падабаецца. Слухаю людзей, хачу спасцігнуць іх душы. Зразумець хачу, адкуль на зямлі шмат зла і бруду.

— Раней не разумеў?

— Не звяртаў проста ўвагі. Чуў толькі словы. А што было за словамі, не ведаў. Другое было схавана ад мяне. Кожны чалавек — гэта кніга. Адну чытаць цікава, а ад другой — нават брыдка... Так і з людзьмі.

— Табе то якая карысць, што адкрываеш таямніцы чалавечага існавання?

— Вялікая. Калі бачыш вытокі, прычыны, то лягчэй чалавека накіраваць на той шлях, які ўказваў Хрыстос. Ліцвінія павінна быць здаровай і магутнай дзяржавай. Так што не з-за карысці ўсё, з-за справядлівасці.

— Справядлівасці? Якой?

— Справядлівасці існавання Ліцвініі.

— Што ж, рады. Так дзейнічай і далей.

— Чаму рады? Загадкамі гаворыш...

— А ты не загадкамі? Але я напраўду разумею. Таму што чытаю курс лекцый у Акадэміі навук — «Вышэйшая субстанцыя чалавека ў сямі вымярэннях» і «Найвышэйшае прызначэнне Чалавека». Месяц ужо чытаю. Мы разам з табою пачалі працаваць. Так што задачы ў нас з табою аднолькавыя. Вось так, даражэнькі браток! Ты мне брат, так?

— Я не задумваўся над гэтым. Пэўна ж, брат, а то хто ж? Але імя я табе ўжо даў — Яён. Падабаецца?

— Нічога. Тады ты — гэта я. Значыць, Яты?

— Хай будзе так. Дамовіліся.

— На практычных занятках, восенню, трэба каб ты правёў практычныя заняткі па сувязі з касмічнай прасторай і ўменню чытаць думкі людзей на адлегласці... Ты паможаш мне?

За кароткі час мы з ім пераступілі мяжу недаверу. Нават зблізіліся, паразумеліся, як быццам пасля нейкай сваркі памірыліся маці з сынам ці брат з братам. Нас ніхто не змушаў да гэтага, атрымалася ўсё самахоць, прыдатна для абодвух. Адзінае непакоіла, як аднясецца да ўсяго Альшанская. Ніякай жа строгай забароны ці пільнай парады яна не выказвала. Ці маю я права адмаўляць ці перашкаджаць тварыць дабро? Святы апостал Іакаў казаў у саборным пасланні: «І так, хто разумее рабіць дабро і не робіць яго, таму грэх...»

— Памагу, браце, памагу. Як і ты мне потым паможаш.

— У чым, Яты?

— Прыйдзе час — скажу.

— Добра, будзем лічыць, што мы заключылі дамову на супрацоўніцтва.

Яён зноў закурыў. Пакідаць мяне не спяшаўся.

Мы плылі па цячэнні нашай ракі, не ўзмахвалі вёсламі, і наш човен пакрысе зносіла ўніз. Нам было хораша і спакойна, хацелася прымружыць вейкі і ні пра што больш не думаць... Стома брала сваё.

— Эй, хлопцы, пра што вы там маўчыцё-гамоніце? — вывеў нас з задумення Змітрок, выйшаўшы на ганак. — Пайшлі віно піць — па пляшцы на нос яшчэ, аказваецца, засталося... А што ў цябе за госць, Антон?

— Брат мой — завітаў на агеньчык...

— Тым больш ёсць нагода выпіць. Пайшлі, га?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пякельны рай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пякельны рай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пякельны рай»

Обсуждение, отзывы о книге «Пякельны рай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.