Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Недастатковасць гэтая — з меркаванняў характару перш за ўсё злабадзённа-часовага...

Гэта нялёгка — як след уявіць сабе чытача, які мінулай вайны не ведае, перад якім стаіць толькі кашмарны прывід новай вайны, якую цёмныя сілы імкнуцца нам навязаць. Наколькі ж яму, магчымаму салдату магчымай будучай вайны, дапаможа маральны вопыт папярэднікаў, дапаможа тое, што з непасрэдна перажытага і глыбока, кроўна адчутага іншымі стала сённяшняй літаратурай пра вайну і супраць вайны — найбольшай бяды чалавецтва?.. Няўжо і новаму пакаленню зноў жа толькі па-свойму, толькі самому, кожнаму чалавеку паасобку прыйдзецца вырашаць пытанне ўсіх пытанняў — што рабіць, як рабіць толькі тое, што трэба, што дастойна сапраўднага чалавека? Вось што трывожыць...

На наша шчасце, мы жывем у такой краіне, пры такім дзяржаўным ладзе, дзе ўсё накіравана на барацьбу супраць вайны, за разумнае суіснаванне народаў. Аднак жа як многа, як страшна многа ў свеце таго, што не залежыць ад нас, савецкіх людзей, тым больш ад нас — пісьменнікаў!..

Ёсць французская прыказка, якую любіў Талстой, настолькі любіў, што яна была самым апошнім, чаго — ужо на смяротным ложы — не змагла да канца дапісаць яго магутная, нястомная рука. «Трэба рабіць, што трэба, хай будзе, што будзе»,— так гучыць яна, гэтая прыказка. І ў ёй няма адчаю, слабасці, абыякавасці да будучыні,— ёсць мудрае адчуванне абавязку. Як і ў нашай беларускай народнай мудрасці: «Паміраць збірайся, а жыта сей».

На нас, літаратарах, ляжыць нялёгкі, адказны абавязак — у чалавеку выхоўваць Чалавека, абуджаць у людзях разумную, высакародную чалавечнасць.

І пра гэта нямала ўжо сказана. Дазволю сабе прывесці толькі адно, можна сказаць, хрэстаматыйна-вядомае выказванне.

У славутым вершы «Я памятник себе воздвиг нерукотворный» перадапошняя страфа — у вымушанай рэдакцыі Жукоўскага — да рэвалюцыі гучала так:

И долго буду я народу тем любезен,
Что чувства добрые я лирой пробуждал,
Что прелестью живой стихов я был полезен
И милость к падшим призывал.

Потым замест саладжавай «прелести» прыйшоў і стаў на сваё месца сапраўдны пушкінскі радок:

Что в мой суровый век восславил я свободу...

І тады ўжо радок папярэдні — пра абуджэнне добрых пачуццяў — загучаў на ўсю сілу, напоўніўся зместам на ўсю глыбіню.

«Довлеет дневи злоба его» — кожнаму веку сваё. Аднак жа наш, дваццаты, куды больш жестокий за той, калі так коратка і змястоўна сказана было пра галоўны, пісьменніцкі абавязак.

Тым больш мы абавязаны, нашым часам, нашым жыццём закліканы — перш за ўсё і больш за ўсё — абуджаць у людзях добрыя пачуцці, змагацца за маральную чысціню нораваў, выхоўваць чалавека, свабоднага ад безвыходнай цемры і крывавай затхласці нацыяналізмаў ды шавінізмаў розных масцей і калібраў, чалавека — носьбіта самых перадавых ідэй ленінскага інтэрнацыяналізму, чалавека — змагара за сацыяльную справядлівасць, свабоду і мір для ўсіх.

Можа, гэта не ўсё, аднак — вельмі нямала. Гэта — адзінае наша, чаго ніхто за нас не зробіць. І гэтага нам — у тым, што мы пішам — якраз найбольш не хапае. Такога, каб з усёй смеласцю, з усёй свабодай, на ўсю глыбіню.

Не крытыка гэта, а пажаданне,— і ўсім, і яшчэ больш самому сабе.

1983

Свае старонкі

Да творчай аўтабіяграфіі

1980

Пяцігадовая Аня пасля аперацыі два дні ні з кім не гаварыла, бо яе ашукалі, што вязуць здымаць на картачку. А потым так балела, яна так крычала, абаранялася!.. Маме дазволілі быць каля яе, і з мамай яна, пацешна «дарослая» ў хустцы «пад бараду», у доўгай квяцістай кашулі з-пад бальнічнага халаціка, ішла «за ручку» па калідоры і на нікога на дарослых ашуканцаў не хацела нават глядзець, нікому не адказвала. А на сёстраў, што робяць уколы, казала «калючкі».

Пазаўчора мы, мужчыны ў вестыбюлі, рабілі ёй з лістоў яе сшытка хто чорціка, хто голуба,— яна ўжо адышла. Учора нават павіталася са мной за руку, зайшла ў нашу палату, атрымала апельсін, а потым, на калідоры, спыталася:

— Вы, дзядзька, пішаце кніжачкі для дзяцей?

Каб жа пісаў!.. [ 2 2 Гэты і два наступныя запісы зроблены ў бальніцы. У раздзеле «Свае старонкі» — заўвагі ад рэдакцыі. ]

*

Многа чытаю. Мініяцюры Хікмета, Эмінавы песні пра Арменію, славацкія апавяданні, пацешна-прыкрыя, прэтэнцыёзныя ўспаміны N. пра Мележа, дзённік Януша Корчака, Кандрацьева — «Борькины пути-дороги» и «На поле Овсянниковском», абедзве рэчы слабейшыя за «Сашку», цікавую італьянскую аповесць Бенно Банолья з партызанскага жыцця і сёе-тое іншае. Без працы над сваім — зашмат.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x