Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У гэтых словах і здаровая, канструктыўная зайздрасць сапраўднай патрыёткі, і заклапочанасць будучага выдатнага педагога, і матчына пяшчотнасць жанчыны ў гутарцы з другой жанчынай.

А ў словах Леніна, працытаваных вышэй, у кантэксце дзелавой, суровай стрыманасці палітыка зусім па-асабліваму красамоўна гучыць тая бутэлька — падкрэслім — добрага малака — яшчэ раз падкрэслім — для кожнага дзіцяці. Сваёю прастатой, сваёю, калі можна так сказаць, практычнасцю яны, тыя словы яго, гавораць вельмі многа, у прастаце, у звычайнасці ленінскіх слоў, у стрыманасці іх — рэвалюцыйна актыўны, дзейсны гуманізм.

І яшчэ адно, што ярка запомнілася мне, хоць і не ўпершыню прачытанае, што свеціць у памяці «залацінкай».

У чацвёртым пісьме «Писем из далека» Ленін гаворыць: «Няма сумнення, што Горкі — вялізны мастацкі талент, які прынёс і прынясе шмат карысці сусветнаму пралетарскаму руху.

Аднак навошта ж Горкаму брацца за палітыку?»

А трохі вышэй:

«Аўтару гэтых радкоў здаралася, пры сустрэчы на востраве Капры з Горкім, папярэджваць яго і папракаць за яго палітычныя памылкі. Горкі парыраваў гэтыя папрокі сваёй непераймальна-мілай усмешкай і шчырай заявай: «Я ведаю, што я дрэнны марксіст. Да таго ж, усе мы, мастакі, крыху бессвядомыя людзі». Нялёгка спрачацца супраць гэтага».

У гэтых, зноў жа простых, дзелавых і змястоўных словах бачыцца не толькі «непераймальна-мілая» ўсмешка Горкага, але ж і жыццядайная абаяльнасць і творчая глыбіня ленінскага разумення прыроды мастацтва, якасці, што так патрэбны бываюць для тых, хто шчыра шукае і ў пошуках, у разведцы новага можа часамі і памыліцца.

У пэўнай меры ведаю і я, што азначае для нас, для нашай працы кантакт са словам, з думкай Леніна, колькі даюць нам хвіліны роздуму над яго старонкамі, калі мы звяртаемся да іх з унутранай патрэбы, з жаданнем лепш разабрацца ў плюсах і мінусах рэчаіснасці, лепш убачыць тое, што неабходна для будучыні. І я таксама ведаю, як гэта добра — пазнаваць Уладзіміра Ільіча больш ды больш, глыбей ды глыбей, па мностве тых «залацінак», з жывой мазаікі якіх складаецца вобраз Леніна-правадыра, Леніна-мысліцеля, Леніна-чалавека, Леніна-сына, брата і друга, таварыша па справе.

1980

Адзінае наша

Мінулая вайна для мяне пачалася першага верасня трыццаць дзевятага года. У адрозненне ад многіх, з кім я сядзеў у польскіх акопах або хадзіў на нямецкі агонь, я ўжо ведаў антываеннае слова Талстога і Гаршына, Рэмарка і Гашака. Ведаў, але ад гэтага мне лягчэй не было. Хутчэй наадварот. Чыёсьці, даўняе, літаратурнае з усёй суровай непасрэднасцю стала тваім...

Калі Талстой сваімі «Севастопальскімі апавяданнямі», «Вайной і мірам» гаварыў пра тое, што было даўно, калі пакутнік Гаршын сваім геніяльным апавяданнем «Чатыры дні» таксама гаварыў пра даўняе, гістарычнае, дык «На заходнім фронце без змен» і «Прыгоды бравага ваякі Швейка» гаварылі пра тое, што было найбліжэй, як здавалася,— толькі ўчора.

Гэтае «ўчора» было і ў кнігах, і ў расказах жывых сучаснікаў.

Бо і ў маім даваенным вясковым акружэнні жыло нямала ўдзельнікаў і руска-японскай, і «мікалаеўскай», і грамадзянскай войнаў. І шчасліва ўцалелых, і так ці інакш пакалечаных, напоўненых невычэрпным запасам жахаў. Іх расказы мы, юнакі, слухалі — калі мне меркаваць па сабе — з пранозлівай жудасцю. Расказвалі некаторыя так, што іх расказы сваёй, нічым не прыкрытай, грубай народнай праўдзівасцю адпавядалі таму лепшаму, што я чытаў пра вайну, а то і гаварылі яшчэ больш, куды мацней уражалі, наводзілі па нялёгкі роздум...

Здарылася так, што «Агонь» Барбюса, «На імперыялістычнай вайне» Гарэцкага, некаторыя іншыя кнігі пра першую сусветную вайну, значныя сваёй праўдзівасцю, я прачытаў пасля Вялікай Айчыннай. У той час, калі ўжо і пра гэтую вайну пачалі з'яўляцца творы, якім было суджана выжыць, застацца патрэбнымі і сёння. Пасля, з палавіны пяцідзесятых гадоў, твораў такіх, як вядома, прыбыло значна больш, у тым ліку — скажам з законнай гордасцю — і ў нашай беларускай літаратуры. Твораў паэзіі, прозы, мастацкай і дакументальнай. Справа не ў пераліку,— гэтыя назвы, імёны мы паўтараем дастаткова часта.

Разам з мноствам іншых шматмоўных чытачоў аддаючы належную павагу і ўдзячнасць аўтарам найбольш сумленных, праўдзівых твораў пра чалавека на вайне, хачу прызнацца, што амаль пасля кожнага з гэтых твораў і пасля ўсіх іх у цэлым у мяне было і застаецца сумнае, а то і цяжкае адчуванне нейкай — дзе меншай, а дзе і большай — недагаворанасці ў галоўным. І ў творах самых адносна смелых, і ў самых адносна праўдзівых ды глыбокіх... Сказана ўжо як быццам вельмі нямала, аднак яшчэ больш — у творах і франтавых, і партызанскіх — недасказана, недапаказана, нераскрыта па-сапраўднаму, так, як расказвае пра вайну сам народ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x