Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паэт, празаік, драматург, перакладчык, заслужаны дзеяч культуры двух народаў, свайго і нашага,— Юлій Ванаг і набліжаючыся да свайго васьмідзесяцігоддзя па-ранейшаму многа працуе, палюе і рыбачыць, разумна, цікава гамоніць і весела, смачна смяецца, нястомна падарожнічае па ўсёй нашай краіне, словам — жыве паўнацэнным жыццём. Сэрца яго — маладое, адкрытае, а дужая, нястомная рука працягнута для мужчынскай, чалавечай дружбы.

І руку гэтую хочацца таксама моцна паціснуць.

1981

Пра чалавечнасць

Пачну з вядомага. Улетку чатырнаццатага года Ўладзімір Ільіч і Надзея Канстанцінаўна жылі ў Пароніне. Калі пачалася вайна, аўстрыйскія ўлады па даносу арыштавалі рускага эмігранта Ульянава. Дзякуючы хадайніцтву групы прагрэсіўных палякаў ён быў вызвалены і неўзабаве пераехаў з жонкай у Швейцарыю.

Актыўнае дачыненне да справы вызвалення Леніна ўпрыгожвае біяграфіі трох польскіх літаратараў — Жаромскага, Каспровіча і Оркана.

Адзін з гэтай высакароднай тройкі, сын беднага, непісьменнага польскага хлопа, таленавіты паэт, драматург, філолаг і перакладчык — Ян Каспровіч на сваім шостым дзесятку выпадкова сустрэў ва Львове дваццацігадовую рускую красуню Марыю Буніну, далёкую сваячку пісьменніка, закахаўся ў яе, яна адказала ўзаемнасцю і ўвайшла ў жыццё Каспровіча верным другам і памочніцай.

Нядаўна мне давялося прачытаць «Дзённік» гэтай, па-свойму выдатнай, жанчыны, якую палякі з пашанай і сімпатыяй называюць «пані Маруся». У «Дзённіку» тым я сустрэўся з фактам, які ў нас, у нашым творчым асяроддзі, здаецца мне пакуль што невядомым.

У гады грамадзянскай вайны маці і сястра «пані Марусі» жыл і ў Петраградзе і звесткі пра іх доўга не даходзілі да Каспровічаў у Галіцыю. Пакутуючы ад горкай невядомасці, маладая жанчына хапілася за апошняе: з сардэчнай непасрэднасцю напісала пісьмо таму «пану Ульянаву», якога памятала па кароткай сустрэчы ў Пароніне,— таму, як здавалася, такому простаму, звычайнаму чалавеку, што стаў славутым Леніным, правадыром Савецкай краіны. Пісьмо было напісана ў лютым дваццатага года, у дні вайны з белапалякамі, і гэта трэба памятаць, каб лепш адчуць значэнне факта. Хтосьці з польскіх ваенных узяўся «перакінуць» тое пісьмо цераз фронт і, пасля трох месяцаў загадкавых блуканняў, яно нейкім цудам трапіла ў рукі чалавека, што быў тады поўнасцю ахоплены адным — сусветна-гістарычнай справай выратавання першай пралетарскай рэвалюцыі, якая трэці год крывава, гераічна адбівалася ад навалы ўсё новых ды новых ворагаў. І вось вясной дваццатага года «пані Маруся» раптам атрымала тэлеграму, якую яна ў сваёй польскай кнізе прыводзіць у арыгінале:

«Письмо ваше получено мною два дня тому назад. Будут отданы все распоряжения, чтобы облегчить вашим родным выезд из России. Паспорта им уже выданы.

Предсовнаркома Ленин».

Такое нельга чытаць без хвалявання. Яно яшчэ раз гаворыць пра веліч яго культуры, пра яго чалавечнасць.

У семдзесят сёмым годзе, прымерваючыся да задумы аповесці «Золак, убачаны здалёк», я на працягу некалькіх месяцаў прачытаў або перачытаў даволі многа адпаведнай літаратуры, каб як найлепш адчуць патрэбны мне час. У ліку прачытаных кніг і артыкулаў у часопісах было многае з напісанага Леніным у чатырнаццатым — дваццатым гадах. Адтуль, з усяго, што я ўспрыняў як удзячны чытач, жыва і ярка помняцца дзве «залацінкі».

У трэцім пісьме ленінскіх «Писем из далека», дзе гаворка ідзе пра будучую пралетарскую міліцыю, што павінна стаяць на абароне правоў працоўнай беднаты, ёсць словы, якія дазволю сабе працытаваць ва ўласным перакладзе:

«Няўжо пралетарыят Расіі праліваў сваю кроў толькі дзеля таго, каб атрымаць пышныя абяцанні адных толькі палітычных дэмакратычных рэформаў? Няўжо ён не запатрабуе і не даможацца, каб кожны працоўны адразу ж убачыў і адчуў пэўнае палепшанне свайго жыцця? Каб кожная сям'я мела хлеб? Каб кожнае дзіця мела бутэльку добрага малака і каб ніводзін дарослы ў багатай сям'і не смеў узяць лішняга малака, пакуль не забяспечаны дзеці?»

Адзін з маіх добрых сяброў, журналіст Якуб Міско, нешта ў самым пачатку нашай дружбы падараваў мне старое выданне ленінскіх «Писем к родным». За трыццаць з нечым гадоў я ўжо не раз вяртаўся да чалавечай цеплыні гэтай кнігі, адной з першых у маёй сціплай пасляваеннай бібліятэцы.

У адным з замежных пісьмаў да маці Леніна, Марыі Аляксандраўны, Надзея Канстанцінаўна пісала:

«Тут нейкае царства дзяцей. Усе да іх такія ўважлівыя, а дзеткі такія слаўныя, здаровыя. Я бывала ў нашых гарадскіх школах і міжволі параўноўваю, і лічу, што дзецям тут жывецца значна лепш».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x