Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У нашай усесаюзнай крытыцы нямала ўжо нагаворана пра значнасць прозы дакументальнай, пра дабратворны, нават вырашальны ўплыў яе на прозу, так сказаць, чыста мастацкую. А ідэал, здаецца, якраз у шчаслівым спалучэнні гэтых двух пачаткаў, у спалучэнні, імя якому — проза праўдзіва-мастацкая.

Максім Гарэцкі — кажучы словамі Талстога пра Чэхава — мастак жыцця, мастак жыццёвай праўды. Адтуль яго розум і сэрца, адтуль ён відушчы, шчыры і просты, у гэтым сіла яго даўгавечнасці.

Ужо тым часам нямала ў нас і напісана пра Гарэцкага. Тут і манаграфія Дзмітрыя Бугаёва, і эсэ Міхася Стральцова, і выдатная праца Алеся Адамовіча «Браму скарбаў сваіх адчыняю...», тут і артыкулы іншых даследчыкаў, старэйшых і, што яшчэ прыемней, маладых, у пошуках якіх трапляюцца і паўторы, аднак ёсць і новае.

А перш за ўсё — вельмі добра, што неўзабаве будзе ў нас збор твораў Максіма Гарэцкага, што гэта парадуе не толькі даўніх і сённяшніх прыхільнікаў яго таленту,— Гарэцкі прыйдзе да новага чытача, да новай змены чытацкіх пакаленняў, якія будуць яго ахвотна, зацікаўлена чытаць, якім ён будзе па-сяброўску адкрываць сваю высока адораную чалавечнасць, разлічаную на многіх і надоўга.

Новыя чытачы і новыя даследчыкі скажуць яшчэ — з большай далечыні, чым мы, але з нязменнай сардэчнасцю — дзякуй роднай зямлі, што нарадзіла такога сына.

2

У адным з нядаўніх нумароў «Литературной газеты» паэт Геворг Эмін размову пра значэнне пісьменніцкага прафесіяналізму пачаў з такога прыкладу.

Уільям Сараян, выдатны амерыканскі пісьменнік армянскага паходжання, вяртаўся з Ерэвана ў ЗША цераз Адэсу, морам. Да Адэсы суправаджаў яго адзін з ерэванскіх літаратараў. У тры гадзіны ночы, страшэнна стомленыя складаным пералётам, яны, нарэшце, апынуліся ў гасцінічным двухпакаёвым люксе. Спаць, толькі спаць!.. Ды вось таварыша, які суправаджаў высокага госця, праз сон пачаў непакоіць незразумелы, назойлівы строкат. Сяк-так расклеіўшы вочы, ён паглядзеў, уцяміў, што да чаго, і вельмі здзівіўся. Сямідзесяцігадовы госць, які стаміўся, вядома, больш за яго, сядзеў за пішучай машынкай. Ён, аказалася, запісваў уражанні перажытага дня, не адкладаючы гэтага на пасля, добра ведаючы, што тады яны, яго думкі, нават на свежую галаву, абавязкова страцяць штосьці істотнае.

На творчым шляху Максіма Гарэцкага люксаў было вельмі мала, можна сказаць — і зусім не было. Ва ўсіх, самых розных жыццёвых умовах, часцей за ўсё зусім неадпаведных для літаратурнай працы, Гарэцкі заставаўся, быў пісьменнікам-прафесіяналам. Ён заўсёды запісваў усё, што ўражала яго глыбокі розум і чулае сэрца, усім яго творам, і больш і менш закончаным, абавязкова папярэднічала вялікая падрыхтоўчая праца. Па гэтай падрыхтоўцы, па запісах непасрэдных уражанняў, думак, планаў, сумненняў, пошукаў, расчараванні і зноў настойлівых пошукаў можна зайздросна меркаваць, як добра ведаў ён жыццё, як нястомна шукаў галоўнае ў мастацтве слова — праўду.

Збор твораў Максіма Гарэцкага, нарэшце, рыхтуецца. Ён выйдзе пакуль што няпоўным. Не будзе ў ім і той раскошы каментарыяў, розначытанняў, якую мы ўдзячна прымаем у зборах твораў, скажам, Талстога, Чэхава, Дастаеўскага... Як добра яны чытаюцца, тыя грунтоўныя каментарыі, жывыя старонкі гісторыі літаратуры, які гэта выдатны матэрыял для пажыццёвай самаадукацыі! Таварышы, якія працуюць пад падрыхтоўкай да выдання спадчыны Гарэцкага, павінны памятаць, што і творчасць, і вобраз гэтага пісьменніка ўсе мы павінны, абавязаны захаваць і падаць чытачу ва ўсім гучанні яго шматграннай паўнацэннасці. Адно зробіцца сёння, другое заўтра, для больш поўнага выдання, аднак яно павінна рабіцца з усёй грамадзянскай адказнасцю перад нашай гісторыяй, перад нашым народам, перад светлай памяццю аднаго з нашых найзначнейшых пісьменнікаў.

З Максімам Гарэцкім добра па людзях, вось \ як і сёння, па гэтай акадэмічнай канферэнцыі, у сяброўскай атмасферы дзелавога свята. З ім добра таксама і на адзіноце, сам-насам з яго старонкамі — і друкаванымі, і рукапіснымі. Мы гэта ведаем, не раз ужо адчувалі і. будзем яшчэ І адчуваць. Кожны раз зноў жа, як гэта і бывае з класікай, па-новаму, са свежым, яшчэ раз удзячна захопленым пранікненнем у сутнасць сапраўднага паэтычнага слова.

1983

Пятрас Цвірка

На адной сустрэчы ў Маскве Альфонсас Малдоніс прыязна запрасіў мяне прыняць удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных сямідзесяцігоддзю Цвіркі.

І вось, як толькі тады прагучала паміж намі гэтае імя, да мяне непадзельна і ярка вярнуліся два ўспаміны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x