Miкола Гіль - Кім і Валерыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Miкола Гіль - Кім і Валерыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кім і Валерыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кім і Валерыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гераіня новай аповесці Міколы Гіля «Прагал» — былая калгасніца Стэпачка, а цяпер гарадская пенсіянерка. Ёй восемдзесят гадоў. Шэсцьдзесят з іх яна пражыла ў вёсцы, пасля перабралася да сына ў горад. У поўным дастатку жывуць яе дзеці і ўнукі. Толькі заўважае яна ў сваіх дзяцей холад і раўнадушша. Паўстае супраць сытага, спакойнага, але пустога, пазбаўленага высокіх ідэалаў жыцця і саўгасны інжынер Кім з аповесці «Кім і Валерыя».

Кім і Валерыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кім і Валерыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Найбольш балюча было ёй бачыць прагалы на месцы колішніх альхоўскіх хат. Памятае, за той жа апусцелай, па-нежылому паніклай Анюцінай хатай адчула яна раптам, што вочы яе не знаходзяць нейкага апірышча, глядзяць, бы ў пустэчу. А яна ж памятала, праз усе гады памятала, што тут пагляд заўсёды ўпіраўся... Ну, ведама! Упіраўся ў Юлікаву хату, якая выпхнулася адным, не надта і лупатым, вокам-акном на самую вуліцу, так што, хоцькі-няхоцькі, ты вымушаны быў павярнуць галаву і зазірнуць хоць бы на кароткае імгненне ў тое акно. А тады, ідучы ад Зосі, яна раптам спатыкнулася аб пустэчу. Не адразу і зразумела, што з ёю, чаго гэта яна спатыкнулася. Толькі потым дайшло: гэта ж няма Юлікавай хаты. У яе чамусьці аж сэрца забалела. Хай, хай і праўда недарэчна стаяла хата — каторая машына, едучы вуліцаю, ледзь кузавам па сцяне не торгала. Але ж - стаяла, і жылі ў ёй людзі, Юлік той самы са сваёю Гэлькаю і дзецьмі, а цяпер во пуста, як і не было на свеце ні Юліка, ні ягонай хаты, у якой акрамя ўсяго добрых дзесяць пасляваенных гадоў была калгасная кантора і якая заўсёды, з саменькай раніцы да позняй начы, поўнілася людзьмі, гаманою і з якой улетку праз расчыненае акно на вуліцу выходзіў такі густы тытунёвы дым, бы, не раўнуючы, з Каралёвай лазні, калі яе грэў стары Кароль.

А пасля яна дайшла да сваёй хаты. Не да хаты, а — да прагалу. І тут яна ўжо зусім раскісла, разлезлася, як старая апенька. Вусцішна чамусьці зрабілася ёй. І Раманок адразу ж згадаўся. Ці думаў ён, ці гадаў калі, ставячы хату на бацькавым котлішчы, што напаткае яе такі лёс, што будзе яна прададзена нейкаму чорту лысаму з Пуцілава і што тут, у Альхоўцы, след яго, Раманка, знікне начыста? Пэўна ж, не думаў. Думаў ён зусім пра іншае. Яна ж, Стэпачка, ведае. Раманок думаў, што і сам будзе жыць у ёй доўга і шчасна і што пасля сын, хутчэй за ўсё Косцік як малодшанькі будзе тут гаспадарыць, гадаваць сваіх дзяцей, а пасля Косцікаў сын... А як жа інакш! Тым і жыве чалавек. Тым і падтрымлівае сябе на гэтым свеце. Што не будзе зводу ягонаму роду, што калі сам і памрэ, як усе людзі паміраюць, дык семя яго прарасце і дасць узыход і пастаўленая ім, бацькам, хата дасць прытулак таму новаму ўзыходу, няхай сабе і на кароткі час, але ўсё ж такі дасць.

І вось няма тут ні Раманка — няма нават там, на могілках, няма ні хаты, пастаўленай ім для дзяцей і ўнукаў, няма, само сабою, і тых самых дзяцей, і тых самых унукаў. Ёсць толькі вось ён, прагал! Адзін прагал між хатамі. Зеўрае, як вырваны зуб у чалавека ў роце. Дык жа чалавек не надта і выстаўляе тую сваю зеўрыну, за губамі трымае. А тут — чым і хто прыхавае? Крычыць на ўсё сяло, на ўвесь свет белы гэты прагал. Маўкліва крычыць, але чуе ягоны крык яе, Стэпаччына, сэрца. Як учула той раніцаю, так і не моўкне ў ім той крык.

І вінавата толькі яна сама, Стэпачка. Аніхто больш. І віна гэтая, адчувае, ведае ўжо, нязбытная. Ад таго яшчэ больш балюча сціскаецца ў старэчых грудзях стомленае сэрца. Яна ўжо ў такім веку, што анічога не паправіць. Не паставіць яна ўжо новай хаты, каб прапаў, не зеўраў на вуліцы той прагал. Не верне з таго свету ў тую хату Раманка свайго, каб разам з ім прыдумаць нейкую радачку. Калі б нават і была на свеце тая казачная жывая вада ды памагла ёй ажывіць Раманка, дык усё роўна яны ўжо і разам нічога не направяць.

Вярнуць гады назад не можа нават і жывая вада. Час — незваротны. Кожнаму стручку лопацца ў сваю пару...

Уплятае ўнучка за абедзве шчакі не полудзень і не вячэру, а хутчэй за ўсё — падвячорак па часе, а не па сытнасці, а яна, Стэпачка,— насупраць яе, па другі бок беленькага кухоннага століка. Сядзіць, падпёршы рукамі падбароддзе, і глядзіць на ўнучачку, і так ёй усцешна, што Людачка і разумніца, і здаровенькая, і прыгожанькая, нібы тая лялечка купленая з бялюсенькімі расчасанымі валосікамі і даўгенькімі густымі вейкамі. Усцешна, а на душы ўсё тое самае скрабецца, і таму, пэўна, не надта радасна глядзяць яе старыя вочы. Людачка заўважае гэта і, ледзьве варочаючы языком у паўнюткім роце, кажа-шапялявіць:

— Чаго, бабуля, невясёлая?

Яна, Стэпачка, не разбіраючы, перапытвае:

— Што кажаш, кнігаўка?

— Кажу — чаго невясёлая, дык не чуеш, а чаго хандрыш — не разумееш. Як з табой і гаварыць тады, бабуля, га?

— Ах ты, блазнотка! Ужо і здзекуешся...

Людачка, адсунуўшы пустую талерку і прымаючыся за кубачак малака і булку, ужо сур'ёзна кажа:

— Я і ўчора бачыла, што ты нечага занурылася. Але не пыталася, бо — перадыхнуць не мела часу. А ўжо сёння, будзь ласка, раскажы мне пра ўсё.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кім і Валерыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кім і Валерыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Валерыя Саротнік
Отзывы о книге «Кім і Валерыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Кім і Валерыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.