Miкола Гіль - Кім і Валерыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Miкола Гіль - Кім і Валерыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кім і Валерыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кім і Валерыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гераіня новай аповесці Міколы Гіля «Прагал» — былая калгасніца Стэпачка, а цяпер гарадская пенсіянерка. Ёй восемдзесят гадоў. Шэсцьдзесят з іх яна пражыла ў вёсцы, пасля перабралася да сына ў горад. У поўным дастатку жывуць яе дзеці і ўнукі. Толькі заўважае яна ў сваіх дзяцей холад і раўнадушша. Паўстае супраць сытага, спакойнага, але пустога, пазбаўленага высокіх ідэалаў жыцця і саўгасны інжынер Кім з аповесці «Кім і Валерыя».

Кім і Валерыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кім і Валерыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зайшоў у хату Толя, сказаў:

— Ну, усё ў парадку, можна ехаць... Вазьмі, мама, кубак ды палі мне на рукі. І мыла дай.

Паліла яна Толіку на рукі. Выцер ён іх хвастачом, што вісеў пад чалеснікам, зашпіліў паддзёўку, зноў пайшоў з хаты, сказаўшы:

— Што ён яшчэ там робіць? Казаў жа — усё!

Толькі, здаецца, бразнуў Толік дзвярамі сенечнымі, толькі, здаецца, сказаў нешта да Васі — гучна сказаў, яна пачула ў хаце, як неўспадзеўкі шаснула нешта на двары — от усё роўна быццам вецер пасцілкай матлянуў, павешанай на плот, а пасля як маланка бліснула, жыхнула па акне, і ў хаце відна зрабілася. А божачкі, а што ж гэта?!

Кінулася яна ў сенцы, піхнула дзверы ў двор — а там хоць іголкі збірай. У яе ўваччу пацямнела — машына Васева, «козлік», як ён яе зваў, полымем палае, а непадалёк, пад плотам, хлопцы, сплёўшыся, у снезе качаюцца, храпуць, мацюкаюцца. Сэрца ў яе абарвалася, закрычала яна нема, да дзяцей матлянулася.

— А Васечка, а Толічак, а што ж гэта? А дзетачкі!

Малыя былі дзеці, дык ведала яна, што рабіць, не думала, не вагалася, кідалася, як птушка кідаецца, дзяцей баронячы ці ратуючы. А тут разгубілася, рукі ломіць, галосіць, бачачы, што гарыць, куродыміцца адзежа і на Васю і на Толіку, у аднаго твар чорны, і ў другога бровы і валасы абсмылелі...

Не ведае, колькі яны там, утраіх, важдаліся-тузаліся, пакуль людзі набеглі. Набегчы то набеглі, але ўратаваць машыну ўжо не маглі — пыхнула яна свечкай, верх брызентавы ўмэнт згарэў, і сядзенні скураныя, і колы рызінавыя. Адны рэбры засталіся, і яны доўга яшчэ смылелі і куродымілі, хоць іх і вадою палівалі, і снегам закідвалі, і мокрымі рызаўкамі і ходнікам акрывалі. Адно людзі добрае зрабілі, што хату ўратавалі, не далі ёй заняцца і пайсці дымам...

Пасля толькі, як разышліся ўсе, як ужо з хаты і Таська-фельчарка пайшла, пазмазваўшы і пазабінтоўваўшы Васевы і Толікавы рукі і галовы, уведала яна, што здарылася.

Толік у хату пайшоў рукі памыць, а Вася парашыў бензіну ў бак даліць, бо, падумаў, не хопіць даехаць да горада. Дастаў з-за задняга сядзення каністру поўненькую, адкруціў накрыўку з бака і пачаў даліваць бензіну. Ну, ведама, як ні асцярожна ліў, а ўсё ж разліў, асабліва спачатку, казаў, пакуль злаўчыўся ўлавіць струменьчык і пацэліць ім у гарлавінку бака.

А тут выйшаў з хаты Толік і, не бачачы яго за машынай, спытаў:

— Дзе ты там? Казаў жа — усё ўжо?

І, ідучы да машыны, на хаду закурыў. І ці то запалкай пстрыкнуў, ці то з цыгарэтай блізка паткнуўся, а толькі — блісь і ўспыхнула. Вася каністру з рук выпусціў, бензін ім абодвум на калашыны, на паддзёўкі. Толік, добра, не разгубіўся, штурхануў Васю пад плот, далей ад машыны, у снег глыбейшы, і сам на яго ўзваліўся, каб агонь збіць і з яго, і з сябе.

Вася на Толіка сердаваў, нават біцца кідаўся, але ж хіба ён вінаваты, хіба знарок з той цыгарэтай паткнуўся? Каб знаццё, дык бы патрываў. Яна, Стэпачка, мірыла іх, не давала злосці разрасціся, як на малых прыкрыкнула, нават наказала і Ані Васевай не гаварыць, што Толік прычыніўся да пажару, навошта, каб і яна пачала думаць лішняе, каб яшчэ было і сямейнае варагаванне? Ніхто ж таго не хацеў. Гэта ўжо доля такая, не інакш. Так усё добранька было. І прыехалі во, як браты, удвух, памагчы матцы, і зрабілі ўсё добранька, і гарэлкі той у рот не бралі надта — Вася, як за рулём, зусім адмовіўся за вячэрай, нават і не панюхаў, і Толік так, для апетыту паўнанарстка і выпіў усяго.

І на табе!

Цяпер, як дваццаць гадоў мінулася, яна ўспамінае пра тое спакойна ўжо. Ну, было, ведама, было, але даўно, і сама пасля таго гараджанкай задзелалася, і нават перахрысцілася на цётку Стэфу. А па першым часе? Думала, што не перажыве. Як усё роўна ў галаве нешта парушылася. Яна ж добра і не памятае, што рабіла, што крычала, аб чым людзей прасіла, як людзі збегліся. Рабіла, ведама, нешта, бегала, туды-сюды кідалася, нешта з хаты выносіла, людзям падавала, а ў самой уваччу полымя тое шугае і трашчыць. І не так, мусіць, трашчыць, як пішчыць, быццам сквярэцца. І Вася з Толікам апаленыя, з чорнымі тварамі, бязбровыя і нават без веек, ад чаго вочы парабіліся ў іх такія зіркатыя, як голыя ўсё роўна. Яна ж бы нікому не паверыла, што жалеззе можа гарэць гэтак, такім смярдзючым і чорным дымам сыходзіць, што ўся хата, уся сцяна, каторая ў двор выходзіла, счарнела. Гэта ж шчасце яшчэ, што хата не занялася — машына блізка стаяла, мусіць, як з каромыслам прайсці, мо далей. Снег людзі кідалі, дык ад яго, здаецца, яшчэ лепш гарыць бензін той. І вада не памагала. Полымя збілі адно пасцілкамі мокрымі. Але што ўжо ад той машыны засталося, як збілі? Як ад казла таго, што — рожкі ды ножкі. Драбы абгарэлыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кім і Валерыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кім і Валерыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Валерыя Саротнік
Отзывы о книге «Кім і Валерыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Кім і Валерыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.