Miкола Гіль - Кім і Валерыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Miкола Гіль - Кім і Валерыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кім і Валерыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кім і Валерыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гераіня новай аповесці Міколы Гіля «Прагал» — былая калгасніца Стэпачка, а цяпер гарадская пенсіянерка. Ёй восемдзесят гадоў. Шэсцьдзесят з іх яна пражыла ў вёсцы, пасля перабралася да сына ў горад. У поўным дастатку жывуць яе дзеці і ўнукі. Толькі заўважае яна ў сваіх дзяцей холад і раўнадушша. Паўстае супраць сытага, спакойнага, але пустога, пазбаўленага высокіх ідэалаў жыцця і саўгасны інжынер Кім з аповесці «Кім і Валерыя».

Кім і Валерыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кім і Валерыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мікола Гіль

КІМ І ВАЛЕРЫЯ

Аповесці і апавяданні

Падрыхтаванае на падставе: Мікола Гіль, Кім і Валерыя. Аповесці і апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1988. — 270 с., іл.

ISBN 5-340-00008-7

Copyright © 2013 by Kamunikat.org

АПОВЕСЦІ

ПРАГАЛ

Зажурылася, замаркоцілася цётка Стэфа. Як з'ездзіла ў Альхоўку, як вярнулася заўчора, абедзеннаю парою, дадому, так і скупалася. І з'есці што, як раней, не жадна, і ў двор спусціцца, з бабамі на лавачцы пасядзець, не мае ахвоты, і зрабіць што рукі не горнуцца — от бы адно ляжала ды ляжала. А каб сказаць, што захварэла, дык — не. І галава ў яе не баліць і не кружыцца, і ногі не ныюць, і ў грудзях не надта каб цяжка было, а ўсё адно — як нездаровіцца цётцы Стэфе. Кажуць людзі, што душа баліць, калі чалавек і хворы і не хворы, калі яго як гняце нешта. Так яно і ёсць. Не хвароба, а туга нейкая, самота незразумелая ў яе на сэрцы.

Ляжыць цётка Стэфа на тахце і ўсё аб чымсьці думае. А каб хто спытаўся, аб чым, дык ці адказала б пэўна. Мітуслівыя тыя думкі, неўпарадкаваныя. Бясшумна гэтак бегаюць, снуюцца ў галаве, як, не ў прыклад кажучы, мурашы па лясной сцяжыне. Аднак жа так яно і не так.

Гэта толькі чалавеку, калі ён спыніцца і паглядзіць зверху на мурашыную мітусню, падасца яна адно мітуснёю. А мурашы на самой справе зусім і не мітусяцца: яны робяць, спакойна і засяроджана, сваю адвечную работу, робяць усё лета, каб пасля, восенню і зімою, можна было ім адседжвацца ў цяпле, сухаце і сытасці,— акурат як і людзі. Але каб зразумець гэта, трэба нахіліцца долу і пільней угледзецца ў нібыта бязладную мурашыную мітусню.

Так і ў бязладнасці думак, якія снуюцца ў цёткі стэфчынай галаве, пры бліжэйшым разглядзе няцяжка заўважыць зусім празрыстую пэўнасць ці акрэсленасць. Прынамсі, сама яна добра ведае, што думкі яе круцяцца не вакол таго, што будзе, а ўсё вакол таго, што было. Што будзе — цётка Стэфа ведае, і яно яе не турбуе. Смерць будзе. Ведама, не сягоння і не заўтра, час той яшчэ не гэтак блізка, але ж — к таму ўсё ідзе, да таго хіліцца. Ну, яшчэ дзень, дзесяць, сто дзён можа яна пражыць, ну, пашанцуе, дык мо і год-другі працыўкае на гэтым свеце, а там і канец. Ад смерці не ўцячэш, гэта цётка Стэфа знае і зусім яе не баіцца. Галоўнае, сумець пражыць, а памерці, ды яшчэ ў яе веку,— не штука. Заплюшчыў вочы, рукі злажыў дый памёр. Адно каб парою светлаю, чыстаю, без хлюпаты ці сцюжы-завірухі. Ёй, ведама, тое ўжо будзе ўсё роўна, але ж яна яшчэ жывая і ёй пра жывых думаецца. Жывым кепска будзе, як давядзецца ў хлюпату ці ў завіруху выпраўляць яе ў апошнюю дарогу. Хай лепш сонейка свеціць, хай ціха і светла на зямлі будзе ў хвіліны яе расстання з гэтым светам, бо надта не хочацца, каб хто-небудзь папракнуў яе: не знайшла баба часу, каб па-людску памерці! Папракне, ведама, дурны: чалавек, разумны ведае, што ніхто таго часу не выбірае, але — хай і ён так не падумае і такога не скажа. Яна ўсё жыццё, усе свае восемдзесят гадоў, старалася не рабіць людзям благога, дык хай і апошні яе крок не прынясе нікому засмучэння.

Думала пра ўсё гэта цётка Стэфа памяркоўна, і пры гэтым не азывалася ў душы ні болю, ні жалю да сябе. Яна, здаецца, нават і падзівілася з таго. Падзівілася, бо нечакана ўспомніла: калісьці яна вельмі ж баялася смерці. Доўга намагалася прыгадаць, калі тое было. Колішні дзіцячы страх быў не ў залік: усе дзеці баяцца, але — не смерці, а нябожчыкаў. І яна малой, памятае, баялася нябожчыкаў, баялася могілак, палохалася белага трапятання фартушкоў на шэрых магільных і прыдарожных крыжах. Баялася яна нябожчыкаў і пасля, стаўшы дзеўчынёхай, вусцішна было ад згадкі пра іх і пазней, калі хадзіла ў дзеўках, нават калі ўжо стала маткай. А смерці забаялася ўпершыню ці не ў вайну. Але, але, у вайну! Тады, у гады ліхалецця, скаланулася яна ад згадкі пра ўласную смерць пры думцы: як заб'юць яе, што будзе з дзецьмі? А што, калі і Раманок яе з вайны не вернецца? Да каго ж яны тады прыгорнуцца, асабліва меншыя — Міша, Толя і Косцік? Вось тады яна забаялася смерці. Што праўда, то праўда.

А па вайне страх той мінуўся, забыўся. Думаць пра смерць не было калі. Трэба было найперш думаць пра тое, як жыць. Гэта цяпер латва каторым балбатаць пра смерць. Бабы на лавачцы вечарам адна перад адной: хутчэй каб памерці, каб мае вочы таго не бачылі... А яна слухае і пасміхаецца, і хочацца ёй сказаць: мае ж вы бабачкі, не гнявіце бога, не мянташце языкамі, бо паміраць вам ніводнай не хочацца, ой як не хочацца! Кепска жывучы і то не хочацца на той свет ісці, а пры такім жыцці, як цяпер, што і казаць. І ёй, цётцы Стэфе, таксама не хочацца. Ці ж яна хлусіць будзе? Не хочацца, пэўна! Але ж і пару сваю павінен чалавек ведаць. Без пары памёр чалавек — кепска, ведама. Але калі і зажыўся, іншым замінаючы, таксама блага. Жыццё ў радасць павінна быць. І не дай бог, як скруціцца яно так, што чалавек і не жыве, і не памірае. Лепш ужо тады бух, як абушком, і — няма. Яна сабе якраз такой смертачкі жадае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кім і Валерыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кім і Валерыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Валерыя Саротнік
Отзывы о книге «Кім і Валерыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Кім і Валерыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x