Miкола Гіль - Кім і Валерыя

Здесь есть возможность читать онлайн «Miкола Гіль - Кім і Валерыя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1988, ISBN: 1988, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кім і Валерыя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кім і Валерыя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гераіня новай аповесці Міколы Гіля «Прагал» — былая калгасніца Стэпачка, а цяпер гарадская пенсіянерка. Ёй восемдзесят гадоў. Шэсцьдзесят з іх яна пражыла ў вёсцы, пасля перабралася да сына ў горад. У поўным дастатку жывуць яе дзеці і ўнукі. Толькі заўважае яна ў сваіх дзяцей холад і раўнадушша. Паўстае супраць сытага, спакойнага, але пустога, пазбаўленага высокіх ідэалаў жыцця і саўгасны інжынер Кім з аповесці «Кім і Валерыя».

Кім і Валерыя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кім і Валерыя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яны, маладыя, пра гэта са старой маткай не гавораць. Чаго яны будуць з ёй гаварыць? Хіба дурная, цёмная баба, хоць і матка родная, зразумее іх, сённяшніх? Яны ж граматныя ўсе, ведаюць усё чыста на свеце — пра што ж яны будуць гаварыць з ёю, пра што пытацца і рахавацца?

Дурная яна, хай сабе і так, але, калі на тое пайшло, магла б і сказаць сёе-тое. От, напрыклад, чаму яна пайшла да Толі з Ірай жыць? Ну, ведама, і таму, што Светачка памерла — каб Людачцы не боязна было адной у хаце, як бацька з маткай на работу пойдуць, каб спаць ёй не адной у тым пакоі, дзе Светачка памірала. Але ж не толькі таму. Гора паклікала, гэта праўда. Але яна б і па другой прычыне да Толіка з Іркай пайшла. Здавалася ёй, што жывуць яны неяк не так, як Міша жыве, ці Косцік, ці Вася з Сонькаю. Толя з Ірай жывуць, здавалася ёй, быццам так, як яны некалі жылі — яна, Стэпачка, са сваім Раманком. Добра жывуць. Між сабою ласкава, па-людску, без крыку таго, без папрокаў і звягаў, без сварак і лаянкі. Ні Толя на Іру, ні яна на Толю слова благога ці сказалі калі,— яна, пакуль да іх не перайшла, думала, што і праўда не сказалі. Здавалася ёй, што і за грашыма тымі па-дурному яны не гоняцца, як Сонька ці Мішава Вера. А пажыла, то і пабачыла, што і яны тым жа богам хрышчаны. Адно — каб дастаць, здабыць нешта, каб сабраць, назапасіць як мага болей.

Яна, Стэпачка, думаючы от так пра дзяцей, лавіла сябе на тым, што не разумее яна, няйначай, нечага. Усё здаецца ёй, што не жывуць яе дзеці, а толькі збіраюцца жыць, спадзяюцца, што яшчэ прыйдзе да іх час, калі яны будуць жыць па-сапраўднаму.

Яна, мераючы ўсё на свой капыл і на сваё разуменне, хацела, каб дзеці жылі не так, каб адкрыта жылі, нікога не баючыся, нікому не зайздросцячы і не баючыся нічыёй зайздрасці, каб, скажам, суседзі былі суседзямі, як здаўна вялося, самымі блізкімі людзьмі, амаль што сваякамі, без якіх ні госці, ні свята якое не абыходзяцца. А яна ж памятае, як у Мішы жыла і як праз тых самых суседзяў ледзьве і з сынам, і з нявесткай не пасварылася.

Да Мішы яна ад Васі перабралася. І хацела перабірацца, і не хацела. Хацела, бо згрызоты Аніны абрыдлі, нараканні, нападкі на Васю, што вечна грошай нямашака. А тут Міша са сваёй Вераю пачалі ўгаворваць да іх перайсці — яны на пашырэнне стаялі, лішняя душа — лішнія метры будуць. От і паслухалася, перайшла...

Ага, дык Міша і Вера выгаворвалі ёй, што неяк пазычыла ў суседзяў паўбуханачкі хлеба. Вера шыпела ці не цэлы вечар: «І як вы, мама, дадумаліся? Пара забывацца на дурныя вясковыя звычкі! Не хапала яшчэ, каб пачалі поўзаць то па соль, то па запалкі, то па пыласос ці прас...» Яна спрабавала пярэчыць напачатку: ці ж то вялікі грэх, дзеткі, калі ў суседа акраец хлеба пазычыла? Дык і Міша Веру падтрымаў: «Грэх ці не грэх, мама, а каб болей не рабіла гэтага. Мы жывём самі па сабе, яны — самі па сабе. Нам да іх дзела няма, а ім — да нас...» Дык жа блага так, дзеткі,— яна не магла зразумець таго,— гэта ж во жывём у адным доме, а не ведаем нават, што за людзі за сцяною, ні да каго на парог і да нас ніхто. «А ты хочаш, каб цягаліся, як да Бануковых на сяло?» — зазлаваў чагосьці сын.

Яна нічога больш не сказала. Што тут скажаш? А чым і блага было, што збіраліся ў Бануковых на сяло? І Банук стары, і Банучыха, і іхняя дачка-нябожчыца была добрымі людзьмі і людзям былі рады. Поўная хата, бывала, наб'ецца, як дзверы зачыніць, і сесці няма дзе, прытыкаліся, хто дзе мог, накураць мужчыны і хлопцы, што і газнічка тухнуць пачне, захліпацца, а ніхто не бурчэў, усім добра было і паслухаць адно аднаго, і парагатаць, а часам і папець. Галоўнае — не цураліся людзі адно аднаго, як цяперака во. Ды каб жа яшчэ гэтак рабіў хто-небудзь чужы, незнаёмы чалавек, то ліха з ім ужо, мо такі ён урадзіўся. А то ж — сын, нявестка, дачка. І паразумецца з імі ёй, Стэпачцы, ужо цяжка. Не слухаюцца, не даходзяць да іх яе словы, адмахваюцца, як ад малога назолы: «Ат, мама, не лезь, куды цябе не просяць, дзе ты нічога не разумееш, жыві ўжо сама, як жывецца, а нам не замінай...»

Яна і не замінае. Толькі хіба ж яна не чуе і не бачыць нічога і ні кроплі тое ёй не баліць, не ные, не турбуе? Яна, навучаная, маўчыць, гэта праўда, але ж гэта не значыць, што і яна пачала думаць гэтак жа, як і яны. Не, яна ўжо так закажанела, што не пераменіцца.

Соньку вунь узяць. Мо па дачцэ ў яе, Стэпачкі, найбольш душа баліць. Думала, настаўніцаю будзе — паступіла вучыцца, дык жа не! Паспытала гарадскога жыцця і скруцілася — вучобу кінула, у гулі кінулася. Пасля на будоўлю пайшла, абы толькі ў сяло не варочацца, пазней на завод убілася. Грошы там добрыя плоцяць, ведама, але ж і работа — не кожны мужчына вытрывае. А Сонька, як вярблюд той, дваццаць пяць гадкоў адбарабаніла, спіны не разгінаючы. Ну і што? Пенсію зарабіла вялікую, нічога не скажаш, ажно сто дваццаць ці нават трошкі больш рублёў палучае, а здароўе паклала. Чаму ж не пакладзеш, калі баба, як ашалеўшы ад тых грошай, магла адну змену адгарбець і ў другую тут жа выйсці, абы каб лішнюю дзесятку на кніжку пакласці? Не ўкрадзеныя, заробленыя тыя грошы, а радасці ў Сонькі няма, бо і здароўя няма, і сынок яе адзіны, Сяргейка, няўдаліца, у чарку лішне зазірае, раз ажаніўся, другі, а сям'і ўсё адно няма, зноў да маткі вярнуўся і ганяе яе: «Мама, купляй машыну, бо з'еду ў Цюмень ці ў Магадан...» Сонька плача, галавою мучыцца — як абцугі, кажа, сціскаюць патыліцу, а ўсё роўна на тыя грошы моліцца, мала пенсіі, крэкча, стогне, а яшчэ на работу цягаецца, усё на тую ж, цяжкую, каб разам з пенсіяй трыста за месяц выходзіла...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кім і Валерыя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кім і Валерыя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка
Мікола Аўрамчык - Палон
Мікола Аўрамчык
Мікола Аўрамчык
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Валерыя Саротнік
Отзывы о книге «Кім і Валерыя»

Обсуждение, отзывы о книге «Кім і Валерыя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x