Га́ра. Тут: гарэлка. Калі ён і быў барацьбітом, дык толькі за бутэльку гары ... У імя догмы.
Гарла́ч. Збан з вузкім горлам. Узяла з паліцы вялікі гарлач і выйшла. Хмары над Бацькаўшчынай.
Гарт. Стойкасьць, выносьлівасьць, сіла волі. І я сам нарадзіўся тут, атрымаў ад маіх бацькоў гарт жыцьця... Партыйны таварыш.
Га́чак(польск.). Кручок. А больш за ўсё рыба тыркала добра, толькі на гачак не чаплялася. Шчупак.
Глузд.Розум, развага. Я гаспадар, разумееш? Свой глузд маю! Акупанты.
Гмі́на(польск.). Адміністрацыйны цэнтр самай дробнай тэрытарыяльнай адзінкі ў Польшчы. От-жа, мне было ўжо гадоў за дваццаць, як і ў школах, і ў гмінах , і ў судох -- усюды нашая мова была! Першыя цаглінкі.
Гне́біць.Гнібіць. Прыніжаць, прыцясьняць, зьнішчаць. Усіх гнебіла адна й тая-ж думка, адна й тая-ж цяжкая роспач, скруха. У імя догмы.
Горан. Кавальская печ. Кожны імкнуўся першым дабегчы, каб быць ля самага горна. Курылка.
Гра́дка.Града. Выцягнутае ў даўжыню ўзвышша. Матузок схіляе галаву, глядзіць у вакно, за якім, як-бы ў сьне, разьлягліся шырака балоты, лысеюць пясчаныя градкі . На межах.
Гру́пка.Грубка. Невялікая пакаёвая печ для абагрэву. Далей, у кутку, каля групкі, стаяла скрыначка з набітай жарствой. Курылка.
Гэст(польск.). Жэст. Учора я ня быў п’яны й дасканала памятаю ня толькі кожнае маё слова, але й гэст , зь якім яно было выказана. «Янка сеяў -- людзі жалі».
Даваць бухлянкі. Моцна штурхаць, біць. Ён дае мне бухлянкі , а я злаўчыўся ды ўкусіў яго з-пад нізу. Вярнуўся чалавек.
Двохто́нка. Аўтамашына грузападымальнасьцю ў дзьве тоны. Я даў загад з гаража ўзяць крытую двохтонку -- у ёй будзе куды выгадней і вам і вашым сабачонкам... Партыйны таварыш.
Дзе Макар цялят ня пасьвіў. Вельмі далёка (трапіць, выслаць). А сам ты паедзеш туды, дзе Макар ніколі цялят ня пасьвіў ... У імя догмы.
Дзе сабака закапаны.Пра сутнасьць справы, сапраўдную прычыну чаго-небудзь. Вось дзе сабака закапаны ? Пёрка й іншыя.
Дзесяці́на.Мера зямельнай плошчы, роўная 1,09 га, якой карысталіся да ўвядзеньня мэтрычнай сыстэмы. Жыў сабе проста, гаспадаркі вялікае ня меў: шэсьць дзесяцінаў зямлі, добры конь, са тры каровы, авечкі, сьвіньні ды іншае. У імя догмы.
Дзякуй у шапку. Выказваньне нязгоды з чыёй-небудзь няпрымальнай прапановай. Дзякуй табе й тваёй партыі ў шапку ! На межах.
Доба(польск.). Суткі. Ці я калі адлучыўся з дому хоць на адну добу ? Дзікі вецер.
ДПУ. Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленьне пры Народным камісарыяце ўнутраных спраў БССР (НКУС). Прыехаў унезабаве прадстаўнік ДПУ з карагодам міліцыянэраў і з вышуковым сабакам і распачаў вышук. У імя догмы.
Дра́бкі.Драбіны, лескі . Драбкі таксама былі крыху закароткія, тым ня менш Славік палез па іх да гнязда. Галчыны дзеці.
Ду́бальтам(польск.). Падвойны, у два разы. Ігнат дубальтам зваліў дзьве, але Кандрат на гэты раз хібіў. Хмары над Бацькаўшчынай.
Ду́ля.Летні сорт ігруш зь вялікімі салодкімі пладамі. Я хочу выкапаць ямку ў садку, Ага! Пад тэй дуляй ... На межах.
Дупля́к.Дупель. Балотная птушка. А дуплякоў і цецярукоў -- няма веры колькі. Хмары над Бацькаўшчынай.
Ды́хта(польск.). Фанера. На вуліцы ён знайшоў скрыначку з дыхты . Галчыны дзеці.
Е́йны.Яе. Берагі ейныя хаваліся ў гушчарох лазьняку й альшэўніку. Хмары над Бацькаўшчынай.
Ё. Ёсьць. Брат у мяне, праўда, за мяжой ё , ты-ж сам ведаеш! Дзікі вецер.
Ёміна. Харчы, прадукты. Некаторыя з жаўнераў, дастаўшы із сваіх ранцаў ёміну, пачалі закусваць. Акупанты.
Ёўня.Асець. Прыбудова да тока, у якой сушаць снапы. Піліп папаўдні натапіў ёўню . Воўчым сьледам.
Читать дальше