Леанід Дайнека - Людзі і маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Людзі і маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі і маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі і маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.

Людзі і маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі і маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тут Лаўрэн не вытрымаў. Адчуваючы, як калоціцца ад узбуджэння сэрца, ступіў крок да Бацюты:

— Андрэй, твой Ленін перамог. У Петраградзе, як гэта яе?.. рэла... рэвалюцыя. Мне Мішка Сырамалот сказаў.

Ён ажно ўспацеў, і не ад гарачыні, ад хвалявання душой чуў, што гаворыць вельмі важныя для Бацюты і для ўсіх словы.

Бацюта ледзь не выпусціў з рук малаток, схапіў Лаўрэна за рукаў кажуха:

— Што ты сказаў? Дзе ты чуў гэта?

— Мне Мішка, Ганнін сваяк з Арэхаўкі, сказаў. Ён у маёнтку служыць і там учора чуў... Ды не цягні ты так за рукаў, Андрэй, адарвеш, а прышыць няма каму будзе...

Усе паўставалі з месцаў, глядзелі на Бацюту, чакалі, што ён будзе казаць. Бацюта стаяў, святлеў тварам, быццам узыходзіла ў ягонай душы сонца. Потым садраў з галавы кепку, шпурнуў яе на брудную земляную падлогу:

— Пачалося, хлопчыкі вы мае... Ах, як добра!

І ўсе заўсміхаліся разам з ім, зрабіліся вясёлыя, бо ведалі — Бацюта такі чалавек, што не будзе дарэмна радавацца і смяяцца, і калі ён радуецца, значыць, прыйшла сапраўдная, вялікая радасць, радасць для ўсіх.

— Лёза, тушы агонь! — крыкнуў Бацюта. — Усе пойдзем на вёску. Пойдзем да Мішкі Сырамалота.

Узбуджанай гурбой выйшлі яны з кузні, толькі Лёва застаўся, глянуўшы на ўсіх сумнымі вачыма. Неба ўжо было зусім светлае. З-за недалёкага лесу выкочвалася сонца, яркае, прыгожае, нібы чырвонае яйка на вялікдзень. Яны ішлі па балоцістай лугавіне да вёскі. Уперадзе шырока і размашыста крочыў Бацюта. За ім ледзь не подбегам спяшаліся Лаўрэн Лапыцька, Людвік Перуноўскі і Яўхім Сцепанюга. Сямён-артылерыст адстаў, чыкільгаў далёка ззаду, весела махаў мыліцай, нібы шабляй.

Лаўрэн глядзеў на шырокую спіну Бацюты, на ягоную патыліцу, дзе ў русых спатнелых валасах быў відзён вузкі светлы паясок, выціснуты кепкай — кепку Бацюта так і не падняў з падлогі ў кузні, — і радаваўся, што сябруе з гэтым смелым моцным чалавекам, што першы паведаміў яму навіну, ад якой, здаецца, зрабілася вышэйшае неба.

— Не твой Ленін, як ты сказаў, Лаўрэн, а наш, наш Ленін, — гаварыў Бацюта, лёгка пераскокваючы лужыны, зацягнутыя зыркім блішчастым лёдам. Ён чакаў гэты дзень, верыў у яго і ўсё-ткі трошкі разгубіўся ад навіны, трошкі пайшла кругам галава, быццам выпіў нечага моцнага. За свае сорак гадоў, пражытых на зямлі, многае давялося яму перажыць і ўбачыць. Нарадзіўся ў гэтых мясцінах, трохі далей адсюль па Бярэзіне, у лясной вёсачцы. У дваццаць гадоў разам з бацькамі, з братамі і сёстрамі паехаў у далёкую Сібір, дзе, як казалі, перасяленцаў чакаюць малочныя рэкі, дзе, колькі хочаш, можаш араць зямлі, толькі вызвалі яе ад тайгі. У той тайзе, казалі, расце дзіўная ягада — вінаград, саладзей якой нічога няма на свеце. Па дарозе ён згубіўся, галадаў, спаў у канавах і ў скірдах саломы. Ён забыў смак хлеба, але ў цёмныя восеньскія ночы сніў у кампаніі такіх жа галодных бадзяг залатую ягаду-вінаград, якую ў дрымучых лясах вартуюць мядзведзі. Потым трапіў у Маскву, працаваў на тэкстыльнай фабрыцы, на заводзе, уступіў у бальшавіцкую партыю, быў паранены на Прэсні. Была сібірская ссылка, закаваны льдом і засыпаны снегам Енісей, кедры над ім, чорныя і вострыя, падобныя на штыкі салдат, што вялі яго па вуліцах Краснаярска ад вакзала да перасыльнага пункта. У пятнаццатым годзе яго параніла на фронце ў Галіцыі. Валяўся ў шпіталях, трохі падлячыўся і быў як добры слесар накіраваны ў Маскву ў ваенны поездмайстэрні. Тут былі свае. Шмат бальшавікоў. Асабліва спадабаўся яму Серабракоў, спагадлівы, сардэчны чалавек. Разам з поездам трапіў у родныя мясціны, у Бабруйск. А адтуль, як параіў той жа Серабракоў, летам перабраўся ў Чмялі, бо па стану здароўя ўрачы прызналі непрыгодным для вайсковай службы. На другі ж дзень узяў у рукі касу і пайшоў касіць сена на панскім лузе. Чмялёўцы падзівіліся, пастаялі і таксама пабеглі дадому па косы. Тая касьба, тая ліпеньская раса зрабіла яго для мужыкоў сваім чалавекам.

Усяго, як кажуць, хапала ў жыцці, і солі, і гарчыцы, і вось зараз ён сустрэў дзень, аб якім марыў з сябрамі яшчэ ў студзёных сібірскіх снягах.

Яны ўвайшлі ў Лаўрэнаву хату, толькі Сямён-артылерыст цягнуўся яшчэ недзе ззаду. Мішка спаў. На яго поўных, крыху адтапыраных губах уздрыгвала ўсмешка.

— Уставай, кот марцовы, — нецярпліва тузануў яго за плячо Лаўрэн.

Мішка ўсхапіўся з лавы, спалохаўся, не разабраўся, што за людзі будзяць. Відаць было — яшчэ туманіць яго ўчарашні хмель.

— Скажы, Міхал, — звярнуўся да яго Бацюта, — хто табе сказаў, што ў Петраградзе рэвалюцыя? — Голас Бацюты перарываўся ад хвалявання.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі і маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі і маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Леанід Дайнека - Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека - След ваўкалака
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Людзі і маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі і маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.