Леанід Дайнека - Людзі і маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Людзі і маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі і маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі і маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.

Людзі і маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі і маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аркадзь слухаў Дамажырава, ледзь прыкметна ўсміхаючыся. І не зразумець было, як ён ставіцца да красамоўства земгусара. Дамажыраў заўважыў гэта, насцярожыўся, але, як усе самаўпэўненыя людзі, не мог дапусціць, каб ім не захапляліся. І таму спытаўся ў Аркадзя халаднавата, нават рэзка:

— А можа, я не так і не тое гавару?

Гайкевіч налягаў на вёслы, хацеў не адказваць, але не вытрымаў — махнуўшы русай чупрынай, схіліўся ў здзеклівым паклоне:

— Што вы? Мы ловім кожнае ваша слова. Вы — Цыцэрон.

Дамажыраў пабляднеў, сцяўся, быццам лінулі за каўнер халоднай вады. Потым пагардліва ўсміхнуўся:

— Жартуеце. А Расія ляціць у бездань. І мы разам з ёю. Ды вам, відаць, усё роўна. Скажыце, якой вы партыі?

Аркадзь глянуў на яго:

— Што вам гэта дасць, калі будзеце ведаць? Ну, добра. Я з Беларускай сацыялістычнай грамады.

— Не чуў, — чэсна прызнаўся Дамажыраў. — А якая, калі не сакрэт, у вас праграма?

— Адраджэнне нацыі. Культурна-нацыянальная аўтаномія ў межах Расіі, ці, калі пажадае сойм краю, аддзяленне.

— Вось яно што, — аж прысвіснуў Дамажыраў. — Зразумела... Значыць, ірвяце на часткі шкуру яшчэ не забітага мядзведзя. А я думаў, толькі бальшавікі ваду муцяць... Але мядзведзь яшчэ прачнецца...

Ён рэзка прыўзняўся, аж лодка пахіснулася.

Цяпер Гайкевіч пабляднеў. Вочы яго з сініх зрабіліся шэрымі. Ён прытармазіў у вадзе вёсламі.

— Слухай ты, Пурышкевіч новаяўлены. Калі б ты не быў госцем, табе б давялося зараз пакупацца.

Абодва яны прыўзняліся, вось-вось счубяцца. Здавалася, дай ім шпагі ці рэвальверы ў рукі, і такая пачнецца дуэль, такі бой, аж рака скаланецца.

Зінаіда кінулася іх мірыць, пусціўшы ў ход надзейную жаночую зброю — слёзы. Больш ушчувала яна, вядома, брата.

— Як табе не сорамна? Ігар Аляксеевіч наш госць, толькі што з фронту прыехаў, а ты... а ты...

Аркадзь зморшчыўся:

— Што — ужо і табе пусціў пыл у вочы гэты Цыцэрон? Можа, на фронт з ім паедзеш? Ды ў яго такіх дурніц хапае...

Ён гаварыў гэтыя словы з помслівай асалодай, быццам біў імі сястру па шчоках.

Раней за ўсіх супакоіўся Дамажыраў. Глыбей нацягнуў на галаву шапку, звёў тонкія губы ў іранічную лінію. Сядзеў, глядзеў, як гатовы выдзерці адно аднаму вочы родненькія брат з сястрою. І ў душы быў задаволены, што Зінаіда стала на яго бок.

Значыць, яшчэ ёсць порах у яго, Дамажырава, парахоўніцах.

Нарэшце Аркадзь як не сшалеў — крутнуў лодку да берага так, што тая зачарпнула вады. Выскачыў на бераг, грымнуў аб зямлю вёсламі і ледзь не подбегам скіраваў у бок маёнтка. З-пад ягоных ног плюхнуліся ў ваду камякі цяжкой рудой гліны.

Ля маёнтка ўжо ляскацелі калёсы — Антон Радзімовіч на сваім Чумаку ехаў браць дошкі.

— Пачакай! — махнуў яму рукой Аркадзь і пайшоў да калёсаў.

А ў лодцы Зінаіда беленькай насоўкай выцірала з вачэй слёзы.

— А брацік у вас нервовы, — зноў пераходзячы на шэпт, гаварыў ёй Дамажыраў, і вусы яго былі такія чорныя і мяккія.

III

Усю ноч Лаўрэн Лапыцька не мог заснуць. І не сказаць, каб мулка было паслана ці прусы завяліся. Усё было добра, але не спалася — думкі не давалі спаць.

Аб шыбіну з панадворку церлася галіна старой ліпы. Гук ад гэтага атрымліваўся чэрствы, хліпучы. «Адсяку заўтра», — думаў Лаўрэн і зноў, лежачы на палацях, каторы ўжо раз, расслабленым паглядам абводзіў усю сваю невялікую хатку. Нічога не было відаць, толькі цьмяна выплывала з густой цемры акенца ды свяціўся ражок абраза, што быў абкручаны сярэбранай паперкай.

Гэта была ўжо не першая яго бяссонная ноч. З той пары, як памерла жонка Ганна, а здарылася гэта мінулай восенню, на пакровы, нешта не давала яму спаць. Ён пачаў баяцца ночы, клаўся звечара рана, думаў — засне, але галава заставалася ясная, а начная цішыня была звонкая, і ён паступова прывык: за доўгія ночы ўжо некалькі разоў перадумаў сваё жыццё з самага пачатку.

Ганну яму было вельмі шкода. Жылі дружна, наладзілі такую-сякую гаспадарку, займелі чацвёра дзяцей, і на табе — усё, як карова языком злізала. Пачалося з таго, што раптоўна, у адну ноч, памерлі трое дзяцей — учадзелі. Было гэта пад восень. Звечара Лаўрэн добра напаліў у печы, а юшку ў коміне зачыніў рана. Усе паснулі, моцна спалі, і дзеці ўжо не прачнуліся. Толькі болыпанькі, дванаццацігадовы Грышка, раптам страшна крыкнуў праз сон, усхапіўся з ложка, дабег да дзвярэй і ўпаў ля парога, перакуліўшы вёдры з вадою. Неўзабаве памёр чацвёрты сын — ад тыфусу, які занеслі ў вёску бежанцы. А праз колькі месяцаў і Ганны не стала: узяла сабе ў галаву смерць дзяцей, уся ссохла, змарнела, толькі вочы свяціліся. Перад самай яе смерцю Лаўрэн хліпаў носам, гаварыў ёй:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі і маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі і маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Леанід Дайнека - Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека - След ваўкалака
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Людзі і маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі і маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x