Вінцэсь Мудроў - Багун

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Багун» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Полацк, Год выпуска: 2013, Издательство: Полацкае ляда, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Багун: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Багун»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Багун" Вінцэся Мудрова - першая кніга адноўленага "Полацкага ляда". Вінцэсь Мудроў нарадзіўся ў Полацку ў сям’і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі палітэхнічны інстытут. Працаваў інжынэрам у Беларусі і ў Сыбіры, карэспандэнтам радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Таварыства Вольных Літаратараў. Аўтар кніг прозы: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Альбом Сямейны» (2007). У 1971—1974 гадах выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах «Блакітны ліхтар». У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Жыве ў Наваполацку.

Багун — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Багун», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як на добры лад, дык хвалявацца не было падставы: ну паклеіў ён сьцены эмігранцкімі газэтамі. Але ж ці гэта правіна? Асадніка Арэхву арыштавалі, дык у таго шаблю знайшлі, якую Пілсудскі падараваў. Пана Бурша забралі — той стрэльбу ня здаў. Палясоўшчык Агіньскі, казалі, Сталіна лаяў — таму й сядзіць цяпер у віры на калы. А што ён, Багун?! Яму ж, як таму царкоўнаму бацюхну — любая ўлада ад Бога.

Так ён супакойваў сябе, чухаў канцом пугі пад дыхніцай — як раз там сьвярбела душа — і раз-пораз прамаўляў фразу, якая ад нядаўняй пары прыліпла да вуснаў:

— І як яно ўсё будзе?

На ўезьдзе ў мястэчка, праваруч ад дарогі, стаяў вялізны брудна-шэры намёт, каля якога завіхаліся некалькі чырвонаармейцаў. Адзін зь іх калоў дровы, другі разьдзімаў агонь пад казаном, а трэці сядзеў на ўзбочыне і пераабуваўся, спавіваючы нагу ў шэрую анучу. Рабіў ён гэта надта спрытна, Багун нават паўстрымаў каня, пазіраючы на такое пераабуваньне, і ў той жа міг сумеўся. На ўзбочыне сядзеў той самы чарнявы маладзён, што прыходзіў чытаць газэты. Маладзён нацягнуў на пятку чаравік, узьняў вочы, борзда падхапіўся на ногі.

— Здрастуйця, — пралепятаў Багун, але той, да каго ён зьвяртаўся, як бы і не пачуў; маладзён абабіў калашыны, тупнуў нагою, спраўджваючы, ці добра трымаецца накручаная на лытку абмотка, несьпешна пайшоў да кастра.

— А дзе Апанасій? — выгукнуў Багун у сьпіну маладзёну і той, не павярнуўшы галавы, прамовіў: — Проезжай, проезжай... Здесь военный об’ект.

Багун хвастануў каня і калёсы, працяўшы навакольле грукатам колаў і роспачным кудахтаньнем, заскакалі па бруку. “Ботаў няма, а нос верне... кацап нямыты”, — у Багуна ад абурэньня нават затрэсьліся рукі. Каб утаймаваць дрыготку, ён хвастануў Лазунка ўдругарадзь і ў гарачцы не заўважыў, як праехаў Рувімаву краму і стрымаў каня толькі ля буршавай гарбацярні.

“Чаго гэта я?”— аддзьмуўся Багун, выцер халодны пот з ілба і агледзеўся. Першае, што кінулася ў вочы — новая шыльда над уваходам у гарбацярню. Багун колькі разоў прачытаў па складох мудрагелістае слова — “А—гит — пункт”, — але так і не дапяў да ягонага сэнсу. Крыху вышэй, пад самай страхою, вісеў кавалак чырвонай крамніны з надпісам “Все на выборы!”, а да самой страхі быў прыбіты партрэт нейкага савецкага генэрала, упрыгожанага з двух бакоў чырвонымі сьцяжкамі.

— Клім Варашылаў, — азваліся за сьпінай.

Пасярод вулкі, зяцята калупаючыся ў носе, стаяў мурзаты Рышка. “Глянь ты... дурыла, а савецкага генэрала ведае”, — падзівіўся Багун. Яму карцела запытацца — дзе цяпер бацька: у пастарунку, ці, можа, завезьлі ў Глыбокае? — але, падумаўшы, вырашыў не трывожыць хлапечае сэрца.

— А што за выбары такія? — запытаўся Багун усё з той жа робленай усьмешкай і атрымаў адказ: — У Народны сход.

“Што за сход такі? Трэба будзе спытаць у Рувіма”, — з гэтай думкай Багун падышоў да калёсаў, пашнарыў рукамі пад скрыняй, выцягнуў адтуль дарэшты разьлютаванага пеўня.

— На, аддасі маці, — паведаміў, ратуючыся ад бойкіх крылаў, Багун і калі хлопец падхапіў пеўня, няшчыра-вясёлым голасам запытаў: — Чаму бурбалкі не пускаеш?

— Мыдла скончыласень, — гукнуў Рышка па-польску, сказаў яшчэ нешта, але голас ягоны заглушыла шалёнае лапатаньне крылаў.

Згадаўшы ў думках гаспадара гарбацярні, Багун даў калёсам разгону, удыхнуў пругкага паветра, а ўгледзеўшы на дзьвярох рувімавай крамы вялізны замок ды наклееную на дзьвярныя ліштвы паперку, нацягнуў лейцы. Паперка бялела на ржавых ліштвах, трымцела адным канцом на ветры і поўніла душу гнятлівым непакоем. Багун зьлез з калёсаў, крадком падышоў да дзьвярэй і ў гэты міг штосьці мяккае і рухавае кранулася нагі. Стары знаёмца — чорны кот — прыязна завуркатаў, налёг пысаю на халяву і Багун, разглядаючы сінюю пляму пячаткі, якой была пазначана паперка, прашаптаў:

— Дрэнь справы, паскудняк...

Ён ня скончыў фразы, бо з-за рогу будыніны выплыла, блядая як сьмерць, крамнічыха Двойра.

— Забрали, забрали сегодня ночью... За чьто?!

Жаночы лямант перацяў дыханьне. Багун задам рушыў ад дзьвярэй, наступіў на кацины хвост, пудліва падскочыў, кулём паваліўся на калёсы.

Ён гнаў каня, не разьбіраючы дарогі і толькі ўехаўшы ў таполевыя прысады за касьцёлам, кінуў павады, кульнуўся на сьпіну і ўтаропіў пагляд у смужыстае, па-восеньску бляклае неба. Яму падалося раптам, што цела стала бязважкім і пачало падымацца да туманістых аблокаў; Багун заплюшчыў вочы, прашаптаў два радкі малітвы і гэта дапамагло: угрэты лоб казытнуў халодны ветрык, цела набыло вагу, а ў галаве ізноў замітусіліся бязладныя думкі: “Ну добра, забралі пана Бурша... дык той стрэльбу ня здаў. Але за што ўзялі Рувіма? Ці не за тыя чортавы газэты? Не давядзі сьвет — і за мной прыедуць”.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Багун»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Багун» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Багун»

Обсуждение, отзывы о книге «Багун» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x