Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Блакіт - Шануй імя сваё» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1981, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шануй імя сваё: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шануй імя сваё»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У цэнтры аповесцей — сучасная беларуская вёска з яе складанымі, часта супярэчлівымі сацыяльна-эканамічнымі працэсамі. Праблемы духоўнай спадчыны, сялянскай душы, чалавечай дабрыні і гонару, вечныя і невычэрпныя тэмы жыцця і смерці, кахання і абавязку даследуюцца ў гэтых вострасюжэтных, часам палемічных творах.

Шануй імя сваё — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шануй імя сваё», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зеленаватыя Любіны вочы здаюцца халоднымі, строгімі і сумнымі. Ён памятае іх вясёлымі хіба ў дзяцінстве... I ўвогуле, у адрозненне ад Іры, Люба, стрыманая, строгая, мусіць, трохі хітраватая і скрытная, умее валодаць сабой і сваімі пачуццямі. Пэўна, і здзівіць яе нічым немагчыма, не кажучы, каб вывесці з раўнавагі. А мо і добра мець такі характар? Вось і цяпер, быццам і не заўважае нічога, хоць, пэўна, на душы скрабуць кошкі. Іра на яе месцы, канечне, не вытрымала б. Іра легка паддаецца настрою, Іру легка збянтэжыць, пакрыўдзіць, нічога не варта пераканаць у чым-небудзь. Хоць... хоць у апошні месяц ён не пазнаваў яе... Люба, наадварот, упартая да неразумнага, нават злапомслівая: каб толькі па яе! Во і з гэтым вяселлем...

Ат, зрэшты, што ні робіцца — робіцца да лепшага!..

Яму заўсёды прыносіць супакаенне гэтая мудрасць. Пачутая даўно (сам не памятае ад каго), яна стала нечым накшталт талісмана. Гэтая мудрасць ратавала ў цяжкія хвіліны, не давала патухнуць праменьчыку надзеі. Праходзіў час — і ўсё спраўджвалася. Ну, напрыклад, не паступіў у медыцынскі — набыў спецыяльнасць па душы, правароніў сваю чаргу на размеркавальную камісію, як хлопцы казалі, прыйшоў на шапачны разбор — і адхапіў такое месца, такую работу. Каб пайшоў па чарзе — хто ведае, куды трапіў бы. Альбо... не згаджалася Люба — спаткаў Іру. Хоць... тут здарылася асечка... Няўжо Люба — яго лёс?! Няўжо Іра — было памылкай?!

Яго стаў апаноўваць страх, і выратавальная формула «што ні робіцца — робіцца да лепшага» не прыносіла аблягчэння. О, каб гэта да лепшага!

Музыка стаміла ўсіх, і зноў пачалі ўсаджвацца за сталы.

Міхась яшчэ раз зірнуў на Любу, засяроджаную, абыякавую да ўсяго — і яму кінулася ў вочы, што за гэтым знешнім спакоем, за гэтай абыякавасцю ў яе душы адбываецца напружаная, адчайная барацьба. I ён занепакоіўся: аб чым яна думае, што з ею? Аднак супакоіў сябе: якое гэта мае значэнне, што ад гэтага пераменіцца...

***

Не трэба было ніякага вяселля, з горыччу думала Люба. Але хто мог падумаць, што усё так павернецца? Хто мог падумаць, што вёска не прыме гэтага вяселля? Хто мог падумаць, што нават Міхасёвы сваякі, нават яе школьныя сяброўкі будуць цурацца? Чаму яны так? Што зрабіла яна ім благога? Што брыдкага ў яе замужжы? Няўжо мала хто выходзіць замуж за разводніка? Хіба яна разбівала Міхасёву сям’ю? Міхасёва сям’я распалася без якога б там ні было яе ўдзелу. Яна і ў вочы не бачыла Міхася з таго часу, як ён ажаніўся, і, па праўдзе кажучы, нават забылася, што ён існуе. Чаму ж такія несправядлівыя людзі? Няўжо іх задаволіла б, каб з’явілася яшчэ адна Антоля? Але ж і да той няшчаснай Антолі яны былі несправядлівыя!

***

Мала хто памятае дакладна, што здарылася, бо было даўно — яшчэ пры Польшчы. Расказвалі толькі: у маладой, вельмі прыгожай тады Антолі нешта здарылася з жаніхом — ні то застрэлілі, ні то сам застрэліўся ў арміі. Колькі сватоў пасля ні прыходзіла — на парог блізка не пускала, сама нікуды не выходзіла. Праходзіў час — і перасталі пасылаць сватоў, а потым і ўвогуле забыліся пра Антолю. Тым больш што жыла яна з вярсту ад вёскі, насупраць могілак, лічы што на могілках. Ніхто асабліва і не заўважыў, як памерлі Антоліны бацькі і яна засталася адна. Як і бацькі, Антоля была нелюдзімая — бадай, нiхто ніколі яе не бачыў у вёсцы, і яна не хацела нікога бачыць. Толькі калі хавалі каго ці на раданіцу хадзілі на могілкі, маглі ўбачыць яе строгую чорную постаць, якая шмат у каго выклікала страх. Калі хто выпадкова сустракаўся з Антоляй і пачціва вітаўся, яна незадаволена бурчала нешта па-польску і ішла сваей дарогай. Мабыць, з-за таго, што Антоля жыла амаль на могілках, для вёскі яна была нечым накшталт жывога нябожчыка.

З гадамі Антоля зусім адзічэла. Нават калі ў вёсцы арганізоўваўся калгас, не пайшла да грамады. Так і засталася аднаасобніцай на сваім невялічкім агародзіку ў трухлявай хацінцы, якую штогод з верху да нізу абмазвала глінай.

Люба добра памятае прыгорбленую страшную Антоліну постаць. Яны, падшыванцы, часта праходзілі паўз могілкі, і сёй-той са смялейшых запускаў у Антоліну мазанку агрызкам яблыка ці каменьчыкам. Адразу ж выходзіла Антоля, нічога не гаворачы, сумна і ўважліва глядзела на дзятву, а яны з усіх ног імчалі аж да вёскі.

Праз некалькі гадоў ці то ад старасці, ці то ад бяскорміцы паздыхалі Антоліны козы, а потым некуды знікла і яна сама. Мо праз тыдзень, а мо і болей нехта здагадаўся заглянуць у мазанку — і з жахам пабег клікаць людзей...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шануй імя сваё»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шануй імя сваё» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Бенджамин Блак - Чернооката блондинка
Бенджамин Блак
libcat.ru: книга без обложки
Валянцін Блакіт
Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Гаўрыловіч
Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Шануй імя сваё»

Обсуждение, отзывы о книге «Шануй імя сваё» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x