Патрык Зюскiнд - Парфума

Здесь есть возможность читать онлайн «Патрык Зюскiнд - Парфума» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Парфума: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Парфума»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Патрык Зюскінд нарадзіўся 26 сакавіка 1949 г. ў сям’і прафесійнага публіцыста ў невялікім заходнегерманскім гарадку Амбаху каля возера Штарнбэрг. Тут ён закончыў пачатковую школу і гімназію, атрымаў музычную адукацыю, пачаў спрабаваць сябе ў літаратуры. Пазней, у 1968 -- 1974 гг., П. Зюскінд вывучае ва універсітэтах Мюнхена і Экс-дэ-Праванса гісторыю сярэднявечча і новага часу. Жыве ў Мюнхене і Парыжы, друкуецца выключна ў Швейцарыі. Пачынаў П. Зюскінд у жанры мініяцюры. Летам 1980 г. напісаў монап’есу Басэтля, (першая пастаноўка ў верасні 1981 г. у Мюнхене, выдадзена ў 1984 г.,). П’еса атрымала шырокі розгалас, была пастаўлена на многіх сцэнах розных краін. Пастаўлена была Басэтля і ў Мінску ў студыі Рыда Таліпава. Больш як дзесяць гадоў Зюскінд пісаў сцэнарыі для тэлебачання ФРГ. Разам з Гэльмутам Дытлем Зюскінд напісаў некалькі сцэнарыяў мастацкіх фільмаў. У 1985 г. выйшаў раман Парфума, які за кароткі час зрабіўся бестсэлерам заходняй літаратуры і быў перакладзены больш чым на два дзесяткі моваў. У 1986 г. выйшла ў друку эсэ “Амнэзія in litteris”, у 1987 г. -- навела “Галубка”, у 1991 г. -- кніга “Гісторыя пра пана Зомэра”. Васілём Сёмухам на беларускую мову перакладзены таксама тэкст Двубой. Патрык Зюскінд жыве у Швабінгу і ў Парыжы. Ён член нямецкага ПЭН-клуба, у 1986 г. атрымаў у Парыжы прэмію імя Гутэнбэрга ў намінацыі лепшага замежнага рамана. (В. С.)

Парфума — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Парфума», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён прабег уздоўж сцяны да знаёмага месца, за якiм быў сад. Хоць дзяўчына яўна была не ў садзе, а ў доме, у свяцёлцы за зачыненымi вокнамi, яе пах веяў, як роўны мяккi брыз. Грануй стаяў зусiм цiха. Ён не быў аглушаны або ап"янены, як першага разу. Ён быў перапоўнены шчаслiвым пачуццём каханка, якi здалёк падпiльноўвае або сочыць за сваёй багатворнай каханай i ведае, што праз год забярэ яе да сябе. Сапраўды, Грануй, гэты самотны клешч, гэтая пачварына, гэты нелюдзь Грануй, якi нiколi не адчуваў каханняi нiколi не мог зкахаць у сябе, стаяў таго сакавiцкага дня каля гарадскога мура Граса, i кахаў, i быў бязмерна шчаслiвы ад свайго кахання. Праўда, ён кахаў не чалавека, не дзяўчыну ў доме, там , за сцяною, Ён кахаў водар. Толькi яго, i нiчога iншага, i кахаў яго як будучы ўласны водар. Праз год ён завалодае iм, i ў гэтым ён прысягнуў сабе сваiм жыццём. I даўшы сабе гэта своеасаблiвае абяцанне цi зрабiўшы гэтыя заручыны, прысягнуўшы быць верным свайму будучаму паху, ён у радасным настроi пакiнуў месца прысягi i праз браму Дэ-Кур вярнуўся ў горад.

Лежачы ўначы ў сваiм хляве, ён яшчэ раз дастаў яе пах з успамiну --не змог усупрацiвiцца спакусе -- i апусцiўся ў яго, ён песцiў яго i дазваляў яму лашчыць сябе, ён адчуваў яго зусiм побач, так блiзка, быццам у сне, быццам ён ужо сапраўды валодаў iм, сваi водарам, сваiм уласным водарам, i, пакукль доўжылася гэтае дзiвосна-п"янкое iмгненне, ён любiў яго ў сабе i сябе дзякуючы яму. Ён хацеў заснуць з гэтым пачуццём закаханасцi ў сябе. Але якраз у той момант, калi заплюшчыў вочы i яму засталася зрабiць усяго адзiн удых, каб аддацца крозам, водар пакiнуў яго, раптоўна знiк, i яго месца запоўнiў халодны пах казлiнага хлява.

Грануй жахнуўся. "А калi,-- падумаў ён,-- а калi гэты водар, якiм я авалодаю, скончыцца? Гэта ж не так, як ва ўспамiнах, дзе ўсе пахi не прападаюць, не мiнаюць. Рэальны пах зношваецца, сутыкаючыся з светам. Ён лятучы. I калi зносiцца, не будзе больш крынiцы, адкуль я яго ўзяў. I я застануся голы, як раней, i мне давядзецца зноў дапамагаць сабе рознымi сурагатамi. Не, не будзе горш, чым раней! Бо я ўжо пазнаю яго i авалодаю iм, маiм уласным нябесным пахам, i я не змагу яго забыць, бо нiколi не забываю пахаў. I значыцца, я ўсё жыццё буду мучыцца ўспасмiнам пра яго, як мучаюся ўжо цяпер, у момант майго смакавання... Тады навошта я наогул хачу авалодаць iм, навошта ён мне?"

Гэта думка была незвычайна непрыемная. Грануй страшэнна спалохаўся, што, авалодаўшы водарам, якiм ён яшчэ не валодаў, непазбежна зноў яго страцiць. Як доўга ён утрымае яго? Некалькi дзён? Некалькiтыдняў? Можа, цэлы месяц, калi будзеш душыцца вельмi ашчадна? А потым? Ён ужо бачыў, як вытрасае з флакона апошнюю кроплю, апалосквае флакон вiнным спiртам, каб не прапала анi калiўца, i бачыць, адчувае, як яго любiмы пах назаўсёды i беззваротна улятучваецца. Гэта будзе павольным памiраннем, ён як бы задыхнецца, наадварот, паступова, у муках выпарыць сябе вонкi, у мярзотны, жудасны свет.

Яго калацiла яго агарнула жаданне адмовiцца ад сваiх планаў, выйсцi ў ноч i iсцi куды вочы глядзяць. Яму захацелася перайсцi горы, i не спыняцца сто мiляў да Авернi, i там запаўзцi ў сваю старую пячору, i заснуць, i памерцi ў сне. Але ён не зрабiў гэтага. Ён застаўся на месцы i не паддаўся спакусе, хоць жаданне было моцнае. Ён не паддаўся, бо гэта было старое жаданне сысцi куды вочы вядуць i запаўзцi ў пячору. Ён ужо зведаў гэта. А тое, чаго ён яшчэ не зведаў, было валоданне чалавечым водарам, водарам, такiм самым нябесным, як водар дзяўчыны за мурам. I хоць ён разумеў, што за валоданне i потым за страту водару яму давядзецца заплацiць жудасную цану, усё-такi валоданне i страта здавалiся яму больш жаданымi, чым простае адмаўленне ад таго i iншага. Бо ён адмаўляецца ўсё сваё жыццё. I яшчэ нiколi не валодаў i не трацiў.

Паступова сумненi адступiлiя, перастала трэсцi. Ён адчуваў, як яго зноў ажывiла цёплая кроў i воля ажыццявiць задуманае авалодала iм. I авалодала iм мацней, чым раней, бо цяпер гэтая воля дыктавалася не чыста пажадай, а яшчэ i ўзважаным рашэннем. Клешч Грануй, пастаўлены перад выбарам -- цi засохнуць у самiм сабе цi даць сабе ўпасцi, рашыўся на другое, добра ўсведамляючы, што гэта падзенне будзе апошняе. Ён зноў лёг на нары, закапаўся ў салому, накрыўся коўдрай i адчуў сябе героем.

Але Грануй не быў бы Грануем, калi б надоўга задаволiўся фаталiстычна-гераiчным пачуццём. Да гэтага ягоная воля да самасцвярджэння была занадта ж непахiсная, цела яго занадта загартаванае, розум -- занадта вытанчаны. I вось, ён рашыўся авалодаць водарам дзяўчыны з саду за мурам. Хай праз некалькi тыдняў ён яго страцiць i паммрэ ад гэтай страты, хай так. Але было б лепей не памiраць i ўсе-такi авалодаць яе пахам альбо, прынамсi, адцягнуць на як мага даўжэйшы час гэтую страту. Водар трэба зрабiць устойлiвым. Трэба спынiць лятучасць водару, не парушыўшы яго харакутару,-- праблема з вобласцi парфюмерыii.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Парфума»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Парфума» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Патрік Зюскінд - Парфуми
Патрік Зюскінд
Патрик Зюскинд - Парфуми
Патрик Зюскинд
Ганна Севярынец - Дзень Святого Патрыка
Ганна Севярынец
Отзывы о книге «Парфума»

Обсуждение, отзывы о книге «Парфума» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x