Кузьма Чорны - Выбраныя творы
Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Чорны - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Выбраныя творы
- Автор:
- Издательство:Беллітфонд
- Жанр:
- Год:2000
- Город:Мінск
- ISBN:985-6576-09-1
- Рейтинг книги:3.67 / 5. Голосов: 3
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 80
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
— Добра.
— Я толькі падрамлю тут, і заўтра зранку разыдземся кожны ў свой бок.
— Ну, а Лізаветы нідзе так і не чуваць?
— Няма.
— Божа мой найвышшы, як жа так брыдка павярнулася ўсё.
— Чакай, давай лепш паямо з мае торбы і падрэмлем. Дзе тут каб зацішней.
Тамаш страсянуў сваю торбу на руцэ і ступіў крокаў тры ў гушчар. І адразу спыніўся як аслупянелы. Там сядзеў малады абарванец з вялым позіркам. Каб не празмерная хударлявасць яго твару і каб не смуглявая загарэласць Тамашовага твару, можна было б адразу сказаць, што яны аднагодкі.
— Што ты тут робіш, хто ты?! — абрывіста і моцна сказаў Тамаш.
Абарванец паволі крутнуў направа і налева галавой, і за яго адказаў Сымон Ракуцька:
— Божа мой, я забыўся, што ён тут сядзіць, а мы ўсё гаварылі!
— Хто ён такі?
— Каб жа я ведаў. Дарогаю ішоў. Паспаць папрасіўся.
— Гэта ж не хата, што каб начаваць прасіліся! Хто гэта ў каго просіцца спаць пад куст!? Э ты, ну абзывайся, не маўчы, кажы, хто ты такі?!
— Есці дайце, — сказаў невядомы.
— На табе хлеба і сала, — Тамаш падсунуў яму яду, — але кажы, хто, адкуль? Куды цягнешся, да каго? Каму служыш? Каму служыш, немцам ці людзям? Ну, чаго ж ты жуеш моўчкі?! (Тамаш падняў кулак.) Расказвай усё чыста! А то зараз больш не дажджэш на зямлі сядзець! Калі што ўтоіш — на месцы палажу! (Тамаш выцягнуў з кішэні пісталет.) Спавядайся!
Малады абарванец зварухнуўся. Па яго твары пайшла хваравітая грымаса. Ён наморшчыў лоб і пачаў:
— Я ўсё чуў, што вы паміж сябе гаварылі. Я ведаю, хто вы, і кажу вам: і я ненавіджу тое і таго, што і каго вы ненавідзіце. Але я скончу есці і тады пачакаю і раскажу ўсё пра сябе. Бо я так згаладаўся і аслабеў, што ледзьве сядзець магу, ні тое, каб доўга гаварыць.
— Так і кажы, што гаварыць не хочаш!
— Не, не, я сам хачу паспавядацца, тады з мае душы спадзе цяжар, які душыць мяне.
— Скажы коратка: па кім-небудзь у цябе душа баліць?
— Па самім сабе.
— І нікога ў цябе няма? — выйшаў з панурасці Сымон Ракуцька.
— Няма.
— Дзе ж ты ўсіх патраціў?
Той маўчаў. Тамаш стаяў над ім і не спускаў з яго вачэй. Сымон Ракуцька пачуваўся так, быццам зараз лясне над ім гром. Малады абарванец так увайшоў у сябе і думкамі сваімі і пачуццямі, што, здавалася, ён і позірк вачэй сваіх паставіў у сярэдзіну самога сябе. Вочы яго і сапраўды ў гэты момант глядзелі самі ў сваю глыбіню. Пачалося маўклівае чаканне. Невядомы раптам ірвануўся: на ногі, адзін момант пастаяў і сеў на паваленае дрэва. І як толькі сеў, з першай жа секунды пачаў гаварыць:
— Я завуся Люцыян Акаловіч. Спавядаюся вам ад сэрца, бо можа я ў свае двадцаць год ужо дажываю апошнія дні свайго жыцця. Я радзіўся там, дзе і вырас, гэта дробны фальварак паміж Клецкам і Нясвіжам, бліжэй да Клецка. Гэты фальварак мой бацька арандаваў з дзевяцьсот дваццаць першага года. А ў дваццатым годзе мой бацька, разам з маею, цяжарнаю мною, маткаю, выехалі туды, пад Клецак, следам за польскім войскам, якое адыходзіла з усходняй Беларусі на захад. Мой бацька пакінуў пад Бабруйскам свой невялікі маёнтачак, дзесяцін на сто. У гэтым маёнтку датуль і праходзіла яго жыццё. Мой бацька меў многа польскіх грошай і каля Клецка адразу заарандаваў фальварак, мог бы яго і купіць, але ён меў думку, якая не дазваляла яму рабіць гэтага. Думка яго была такая, што ён належаў да тых небагатых землеўласнікаў, якія былі ў блізасці з вялікімі тутэйшымі зямельнымі магнатамі цераз польскую думку. Спачатку гэтая думка была такая, што Польшча павінна быць ад мора і да мора. А калі прыйшлося ўсім выехаць на выгнанне ад бальшавікоў, то думка гэтая стала такой: ад мора да мора як сабе там хоча, а самае важнае, каб Польшча стала шырэй — ад Нясвіжа да Бабруйска, каб хоць так, тады можна будзе вярнуцца ў свае маёнткі. Тады пачалася мара аб пашырэнні Польшчы на ўсход хоць на малую разлегласць. Арандуючы фальварак пад Клецкам, мой бацька толькі і думаў, што аб звароце ў свой маёнтачак. А дзеля гэтага ідэя пашырэння Польшчы на ўсход стала яго як бы мэтай у жыцці. І ўсё сваё жыццё ён гэтага чакаў. Раней ён проста жыў, а з гэтага часу пачаў ненавідзець усё, што не польскае. Радзіўся і пачаў расці я. Мне бацька і прышчапіў свае жаданні. Яго думкі сталі маімі думкамі, калі я даростаў ужо да свайго юнацтва. Я вырас з думкаю: калі-небудзь адбудзецца паход на ўсход і Польшча асталюецца па ўсёй усходняй Беларусі. А з слова «Беларусь» мы смяяліся. Ніякай Беларусі няма, а ёсць Польшча! Гэта была і мая вера. Я скончыў гімназію і праходзіў факультэт у Віленскім універсітэце і мог стаць высокаасвечаным юрыстам, ды шчасця не было ў душы маей. Бо я вечна думаў пра тое, што недзе каля Бабруйска ёсць месца, якое чакае мяне і дачакацца не можа і што там гучыць мова такая, якая там ёсць, і гэта маё няшчасце, бо мне трэба, каб там анічога (нават і шум ветру) не чулася, а толькі каб з таго месца, а не з Варшавы каб гучэла толькі польская мова. Я любіў той фальварак пад Клецкам, але ён жа быў і маёй атрутай. Там ёсць нізкае і шырокае дрэва, клён, які ўрэзаўся ў маю душу змалку, але і ён мне здаецца нечым несапраўдным, хоць мне і цяжка ведаць, што можа ўжо я ніколі там не буду і гэтага дрэва не ўбачу. «Усё гэта так сабе, а сапраўднае там, на ўсходзе, дзе павінна стаць Польшча». Так мне здаваўся ўвесь свет, і я жыў як сярод прывідаў і зданяў. Тым часам у нас пачалося расчараванне, бо ніякага паходу на ўсход не было, а годы ішлі, і мой бацька стаў старым чалавекам. Мы пачалі думаць супроць нашага ўрада, бо ён яшчэ ўсё не скамандаваў войску рынуцца на ўсход. А тут з’явіўся стары афіцэр пагранічнай службы Паліводскі, які дзеля сваіх мэт перавёўся з усходняй граніцы на граніцу з Германіяй. Мэты яго былі такія: ён быў у змове з нямецкімі агентамі і стаў завярбоўваць нашу моладзь для ўдзелу ў тым паходзе на ўсход, які падрыхтоўваўся ў Германіі. Служачы на германскай граніцы, ён сам накіроўваў нас у Германію праз граніцу, а там нас аддавалі ў школы шпіёнаў, змоўшчыкаў, агітатараў і дэсантнікаў. Я пайшоў на гэта вельмі ахвотна, мой бацька благаславіў мяне ў дарогу і сказаў, што Паліводскі не які-небудзь адзінокі авантурыст і што яго добра ведае нават такая высокая асоба, як міністр Бэк. Адным словам, я пакінуў, як цяпер сам бачу, бацьку і матку, клён у фальварку і замілаванасць да навукі ў Віленскім універсітэце, сваю маладосць і жыццё будучае маё ў сталасці, сціснуў зубы і рынуўся, як мы ўсе думалі, насустрач нашай будучыні, якую мы спадзяваліся знайсці, трымаючыся за абцас нямецкага бота. Паліводскі быў нашым шэфам. Ён наведваў нашы школы і казаў нам, што служыць Германіі цяпер — гэта значыцца, дбаць аб Польшчы. У тыя часы ён ужо зусім пакінуў службу ў польскім войску, а служыў і жыў недзе ў самой Германіі. А тым часам нас вучылі не толькі шпіёнству, а і ўлівалі ў нас па кроплі атруту спачатку абыякавасці, а пасля і непрыязні да Польшчы. Ужо тады я пачынаў задумвацца над усім гэтым, але трымаўся, зацяўшы душу, бо спадзяваўся на прыход будучыні, калі мы паможам Германіі пакласці пад польскія ногі ўсходнія землі. Восень дзевяцьсот трыццаць дзевятага года нас пратрымалі пад пільным наглядам, і, калі Польшчы ўжо не было, мы вытрымалі экзамен на гатоўнасць да вялікага паходу на ўсход. Нарэшце гэты паход пачаўся. Больш як за месяц да яго я перайшоў ля Берасця граніцу і пабраўся сюды, прайшоўшы праз той мой фальварак каля Нясвіжа і Клецка. Бацька, маці і старая жанчына, мая былая нянька, і цяпер благаславілі мяне. Бацька мне сказаў: «Як толькі Германія знішчыць Савецкую дзяржаву на ўсходзе, то Польшча зноў устане». Я не задумаўся, адкуль бацька ведае гэтакую праўду, і рушыў далей на ўсход. Я бадзяўся па полі і лесе, адзічэў і чакаў. Калі Германія рынулася на ўсход, я калаціўся ад радасці. За гэтую радасць нейкі чалавек на дарозе даў мне жалезам па галаве. Я зваліўся і некалькі тыдняў качаўся каля дарог, баючыся кожнага чалавека і разам з сабакамі і свіннямі едучы траву і ўсялякае паскудства ў ямах і канавах. Мяне апанавала крываўка. Я ляжаў тры тыдні пад кустамі і вылечыўся голадам. Але лежачы так, я захаладзіўся і, мусіць, перанёс запаленне лёгкіх. Дык я пачаў лячыцца сонцам. І вось ужо трэці дзень, як цягнуся пакрысе. Зайсці куды да людзей мне няма як. Мяне могуць забіць, калі дазнаюцца, хто я такі. Але мне цяпер ужо ўсё роўна. Будучыня мая прыйшла, вось яна якая! Як валачашчы сабака, адзін і без нбраду, без надзеі і веры. Пазаўчора я яшчэ думаў дабрысці як-небудзь да таго фальварка, ужо ішоў у той бок і напаткаў на дарозе жанчыну адтуль, яна шукае сваіх дзяцей. Ад яе я дазнаўся, што маю матку немцы спалілі жывую ў доме, а бацьку павесілі перад домам з падазронасці, што яны нібыта кагосьці хавалі. Я спрабаваў прыстаць да немцаў, якім я ўжо зрабіў сваю справу. Але ж я і не немец, і не паляк, а тутэйшы, з-пад Клецка. У душы ў мяне так жа пуста, як і ў кішэнях. За плячыма ў мяне ганьба, а перад вачыма пустэча. Немцы мяне страляць хацелі, я ледзьве выратаваўся.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Выбраныя творы»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.