Кузьма Чорны - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Чорны - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Ці не курыш ты?

- Не.

- А чаму ж дым па хаце ходзіць?

- Дык я яго ў комін пускаў. Яго адразу выцягае на двор. Гэта адно трохі на кухню пайшло... Як бачыш выцягне.

- Нашто ты курыш?

- Так.

- Рана табе яшчэ курыць,

Сказала гэта і як бы штосьці ўспомніла, пра нешта падумала - сціхла раптам, шырока адчыніла кухонныя дзверы, каб відаць было хворую, і ўвайшла ў кухню. Брат сеў на лаву, пасядзеў і, падумаўшы, што ўсё роўна ўжо, стаў пад комінам і спакойна дакурыў.

- Вучышся?

- Вучуся.

- І Віця?

- Або ты не ведаеш!

- Калі ж вы ўпраўляецеся дома?

- Досвіткам устаём.

- А як вясною будзе?

- Мусіць, Віця пакіне.

- А ты?

- Буду давучацца.

- А што ты так робіш?

- Нічога.

- А дзе твае кнігі?

- У сенцах на лаве.

- Чаму ты іх вынес?

- Так сабе... Замінаюць адно.

- Ты, мусіць, ніколі не чытаеш іх?

- Чаму не, чытаю... Папытайся сабе ў Маргарыты... Куды яна пайшла?

- Па палатно.

- Гэта Віцю на капоту?

- Ён у летнім фрэнчы ходзіць?

- Ходзіць.

- Як жа ён не захалодзіцца?

- Не ведаю.

І падумала цяпер: «Нашто я пра гэты фрэнч папытала, усё трэба ведаць, але не пра ўсё гаварыць». Увайшла назад у хату, глядзела яшчэ праз дзверы на яго і зноў думала пра тое, успомніўшы, што кагадзе сціхла гаварыць яму, каб ён не курыў.

«Нейк жа боты яму справілі... У халодным зрэб'і зімуе, але хоць абуўся добра... Можа яму, што ён курыць, асалода якая ад гэтага; можа ён іншае і не ведае ніколі. Мусіць жа, ён ніколі не даспіць, не даесць; устае досвіткам малаціць, а намалаціўшыся, вучыцца бяжыць, а прыбегшы з гэтага вучэння, сечку рэзаць ідзе. Дзіва што ён гэтакі спрацованы».

Дык не магла яна, каб зноў не запытацца:

- Калі табе гэтыя боты шылі?

- Яшчэ ўвосень.

- Мусіць, збожжа якое прадавалі на боты?

- Не, гэта я запасвіў.

Яна ўспомніла ліст ад сястры: «...Якубу вучыцца трэба ісці і каровы дапасваць, дык мы і самі не ведаем, што рабіць. Ён вельмі занудзіўся, таварышы яго ўсе вучыцца пайшлі...»

- Дапасваў ты?

- Але.

- А як жа ты вучыцца пайшоў?

- Спазніўся траха не на два месяцы.

- Як жа цябе прынялі?

- Мама ўпрасіла нейк... Не хацелі прымаць.

Маўчалі доўга. Яна села каля хворай. Каб не стукаць, ён на пальчыках увайшоў у хату следам за ёю і зашаптаў:

- А ты доўга будзеш тут?

- На тыдзень мяне пусцілі.

- Дык ты праз тыдзень паедзеш?

- Не ведаю, як з мамаю будзе. Але ж і ехаць трэба. Вядома, служу ў чужых людзей.

- Усё роўна ж ты нічога не паможаш, а там можа нядобра табе будзе, што не будзе цябе доўга.

Як стары, ён адставіў нагу ўбок, набраў з голай кішэні ў тры пальцы дробнага тытуню і зноў сыпаў у паперку.

- Я тут курыць не буду, я пайду на двор... Дзе гэта там Віця забавіўся?

У хаце было прытульна, чыста, прыбрана, але цішыня і спакой былі страшнейшымі за ўсялякія варожыя навальніцы. Сястра глядзела на яго вострым зіркам. І яму, мусіць, шмат чаго хацелася сказаць ёй; губы ў яго трохі падзьмуліся, цераз увесь твар лягла вельмі выразная для адчування і невыразная для слоў рыса. Куткі рота ў яго затрэсліся і вочы пачырванелі. Але ён цвёрда і паважна, як стары, выйшаў з хаты. І калі ён выходзіў, яна прачытала ў вачах і на твары яго: «Усё можна. Заставайся і надалей тут. Не можа быць нядобра там за тое табе, што пасля гэтага тыдня не з'явішся туды служыць... Перад смерцю мацеры ўсё можна. Усё можна!»

* * *

Над зямлёю стаялі засцілы марозлівага паветра.

Віця нагрэўся пры рабоце, але зверху сухім холадам хапала за плечы. Цямнела. Віця ішоў у хату па траскучым снезе. Вострыя плечы яго варушыліся пад тонкім фрэнчам.

Быў ён сам занадта тонкі паводле росту, белатвары, з жоўтымі кропелькамі рабаціння на высокім ілбе. Цыбатымі нагамі ён сцібаў шырока, шмат займаў імі, ішоў подбегам. Схаваў рукі ў кішэні портак і падтуліў плечы, угнуўшыся ўперад. На ганку стаў абіваць з падэшваў прымёрзлы снег.

Ружавеў захад і з другога боку ў чорных дрэвах бялеў месяц. За адкіненымі весніцамі звінела пустая цішыня вуліцы. Сінявокі Якуб моўчкі выйшаў з сянец, паслізнуўся на ганку, траха не ўпаў, але адзержаўся і падаўся на вуліцу.

- Куды ты?

- Нікуды.

На вуліцы Якуб шпарка пераступаў з нагі на нагу, біў ботам аб бот. Віця не ўцерпеў з ганка:

- Нашто ты боты рвеш?

- Ногі мерзнуць.

- Дык няхай бы сядзеў у хаце.

- У цябе не папытаю. Вельмі бацька знайшоўся! Прыганяты!

- Дурань, чаго ты агыркваешся!

- Бо чаго ты заўсёды чэпішся!

- Ідзі ў хату!

- Чаму?

- Не мерзні.

- А сам? Я цяплей за цябе апранены. Гэта ты ідзі, не мерзні ў гэтым летнім фрэнчы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x