Віктар Гардзей - Бедна басота

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Гардзей - Бедна басота» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2003, ISBN: 2003, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Бедна басота: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бедна басота»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваім рамане “Бедна басота” Віктар Гардзей на прыкладзе сваёй роднай вёскі Малыя Круговічы паказвае жыццё Заходняга Палесся ў першыя гады пасля правядзення тут сталінскай калектывізацыі.

Бедна басота — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бедна басота», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Раніца зноў настае задымленая, душная, і яна не абяцае палёгкі, і нічога добрага ад яе не варта чакаць. На золку, запярэдзіўшы расу, Фядора Чыркун падхапілася з ложка, хуценька ўправілася па гаспадарцы, прапрышчыла ў печы, каб Ядзюня пры неспакойным малым дужа не ператамлялася, а сама пабегла на сцелішча, якім часова, мо на месяц, стаў шырокі выган за вёскай. Лысы Глеб, хай яго кадук, ганяе калгасніц хутчэй слаць ільнотрасту пад жнівеньскія росы. І ён, канечне, добра робіць: пасля працяглай лёжкі ў сцюдзёнай расе лён будзе надзіва шаўкавісты і валакністы. Але які сёлета лён: прыхапіла спёка, урадзіў тонкі, марны. Раса штораніцы, наадварот, буйная, густая. Буйная, як боб, раса - першая прыкмета, што неўзабаве пахаладае, пойдуць дажджы.

Неўпрыкмет набліжаецца восень. У тыя гады буслы ўжо збіраліся ў чароды, і з балотца за Фядорынай хатай падоўгу чуўся іх журліва-расстайны клёкат. Цяпер на Імшэчку стаіць жудасная цішыня, лясная балацявіна зацягнута прагорклым кудзелістым дымам уперамешку з ранішнім золкім туманам. Цікава, дзе ж перад адлётам у вырай знайшлі сабе прытулак пакрыўджаныя маласельскія буслы?

Сама па сабе чужая праблема Ядзюню турбуе мала: буслам буслінае, а чалавеку чалавечае. Яна стаіць з берага Імшэчка ў маладым бярэзніку і зразае вішнёвага колеру разгатае вецце. Ці ж не смешна: узялася падмесці хату, ды няма чым - венік вырабіўся на дзяркач. У Ядзюні хапае і большага смутку: вунь сынок гадуецца сіратой пры жывым бацьку, хоць чаго крыўдаваць - байстручок, а тут яшчэ і гэты паскудны венік. Рассыпаўся ў руках на асобныя розгі, і Ядзюні стала да немагчымага смешна. З прыкрасцю кінула ў качарэжнік астаткі дзеркача, знайшла ў шуфлядцы шкапчыка тупы нож і выскачыла на двор: што-што, а венікі мы ўмеем вязаць!

Яна стаіць у бярэзніку, выглядае на дрэўцах самае лапушное, разгатае вецце і нечакана заўважае на сабе чыйсьці цікаўны і праніклівы позірк. Спалохана павярнулася і ўбачыла, што непадалёк на дарожцы нерашуча топчацца Ванька Заяц, трымаючы пад пахай сякеру. Не той Ванька, якім быў раней: зніякавелы, разгублены, у вачах сум і пакута. Дзіўная, аднак, сустрэча: вострая цяслярская сякера і тупы кухонны нож.

- Ты чаго тут швэндаешся, людзей палохаеш? - пайшла ў наступ збянтэжаная Ядзюня. - І сам чаму кіслы, як агурок з бочкі?

- То ж маці дурная нарабіла. Бегала, бегала і ў ваенкамат, і ў бальніцу - мяне і не ўзялі ў войска, - растлумачыў свой сум збедаваны Ванька Заяц. - А ўчора прыйшла павестка - восенню трэба збірацца на службу.

- Дык навошта табе сякера, а не стрэльба?

- Пакуль дома, трэба дроў мацеры назапасіць. Вазоў хоць тры. На выжарах, кажуць, даюць секчы бясплатна.

- Дагоняць і дадуць.

- Не ведаю. Пайду пагляджу.

- Чакай! Спачатку прызнайся: ты падстроіў, каб Ляксей Хамутовіч упаў з каня?

- Ну, я! А што?

- Што, што! Ты ж не Хамутовічу, а мне жыццё скалечыў.

- Не разумею. Як скалечыў?

- Так і скалечыў! - са злосцю выдыхнула Ядзюня. - Калі б Ляксей не скульнуўся з каня, то не разбіўся б. Калі б не разбіўся, то ў бальніцу не папаў бы. Калі б не папаў у бальніцу, то не знюхаўся б з тою чорнаю выжлай і мяне не кінуў бы. - На вейках у Ядзюні бліснулі слёзы. - Цяпер зразумеў? А калі зразумеў, дык тэпай хутчэй у сваё войска!

- Не плач, рыжая! Прыйду з салдатаў - вазьму замуж. І хлопца твайго на сваё прозвішча перапішу.

- Дурань! Я ж не па табе плачу. Мне вочы дым выядае.

- А-а! Хіба што дым, - уздыхнуў Ванька Заяц і, не азіраючыся, марудна пацёгся на свежыя выжарыны ў баравым ляску.

- Іш, чаго захацеў! Буду я па ім плакаць!

Нязграбны венік, які з горам папалам, седзячы дома на ганку, звязала Ядзюня, не страціў яшчэ свежасці і густога бярозавага водару, калі пайшлі спорныя перадасеннія дажджы. Нездарма казалі: буйная, як боб, раса - да пахаладання, да перамены надвор'я. Спачатку доўга прыпарвала, паветра ўсё больш насычалася вільгаццю, і вось аднойчы вялікая попельная хмара, выплыўшы з-за Агарэвіцкага балота, цалкам накрыла Малое Сяло. Абвальны лівень з грымотамі і маланкамі ўспучыў перасохлую, сасмяглую зямлю, напаіў пажухлыя сады, абмыў на дрэвах руды пыл. Пасля зацяжных дажджоў, што пачаліся ўслед за доўгачаканай і выратавальнай навальніцай, увачавідкі паправілася, зазелянела паша, у водмаладзь пайшла бульба, ажылі пакрысе вясковыя агароды. Працяглая засуха, аднак, нарабіла шкоды, чакаўся значны недабор ураджаю, і, не спадзеючыся на вельмі жытны калгасны працадзень, маласельцы з журботай думалі, што і гэтай зімой ім давядзецца жыць надгаладзь, не маючы нічога лішняга ні сабе, ні на продаж.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бедна басота»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бедна басота» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Бедна басота»

Обсуждение, отзывы о книге «Бедна басота» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.