• Пожаловаться

Віктар Гардзей: Бедна басота

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Гардзей: Бедна басота» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2003, ISBN: 985-02-0588-1, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Віктар Гардзей Бедна басота

Бедна басота: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Бедна басота»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваім рамане “Бедна басота” Віктар Гардзей на прыкладзе сваёй роднай вёскі Малыя Круговічы паказвае жыццё Заходняга Палесся ў першыя гады пасля правядзення тут сталінскай калектывізацыі.

Віктар Гардзей: другие книги автора


Кто написал Бедна басота? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Бедна басота — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Бедна басота», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднак жыць навасельцам не паспакайнела, таму што ледзь не кожную ноч, звычайна на досвітку, то тут, то там сярод Імшэчка пачалі запальвацца трапяткія, зыркія агні, і з марозным паветрам у нару пад абрывам зацягвала казытлівы пах дыму, смаленага шчэцця і гарэлага мяса. На недалёкім астраўку чуліся ціхія галасы, шоргат, бразгат, рып снегу. Стары бабёр, выглядваючы з-пад каранёў, здагадваўся, што каля світальных вогнішчаў людзі спраўляюць нейкі свой тайны абрад, а для ахвярапрынашэння ім абавязкова патрэбны абсмалены і вымыты да белізны дамашні япрук, які перад гэтым вельмі доўга і моцна квічаў.

Свінячы квік на балотцы, праўда, неўзабаве перапыніўся, начныя зыркія агні патухлі, затое на суседні астравок, якраз насупраць пясчанага абрыву, з Малога Сяла панадзіліся два дужа вясёлыя дзядзькі, большы і меншы, але маліліся яны іншаму богу, і абрад у іх, адпаведна, быў іншы, хаця і з дымком, ды без апрыклага паху смажанага мяса і гарэлага шчэцця. З верхняга лаза свайго часовага жытла вушлы бабёр аднойчы асцярожна высунуў морду і адразу зразумеў, чаму двухногія стварэнні прысуседзіліся так блізка: ім трэба было багата вады, і ваду яны чэрпалі вядром з круглай пелькі на замёрзлай яміне. На астраўку квола пабліскваў агеньчык, маласельскія дзядзькі крукам віселі над цяпельцам, то штосьці ціха выспеўвалі, то нязлосна перакідваліся лаянкай. Гэтых двух несусветных балбатуноў бабры чамусьці не баяліся, прывыклі часта бачыць іх у негустым бярэзнічку і нават маглі без памылкі адрозніваць галасы большага і меншага прыхадня.

Большы. Пан Бронюсь, юж бэчка поўная!

Меншы. Ото ж і добра, пан Вінцусь! Далі во з гэтай пляшкі ды заткні коркам, каб не выдыхалася.

Большы. Пан Бронюсь, юж бэчкі няма!

Меншы. Пся крэў! Ды як жа ты, пан Вінцусь, глядзеў, што бэчку з-пад носа ўкралі?

Большы. Пан Бронюсь, не ўсё ўкралі! Во корак застаўся.

Прыкрыты ў сваім лазе каранямі хвоі, стары бывалы бабёр з бояззю прыслухоўваўся, як у бярэзніку сварацца маласельскія паны, ды ўжо зусім страшна яму стала, калі аднае раніцы блізка за пагоркам прагуў грузавік і спыніўся на саннай тупкай дарозе. Машына прывезла процьму людзей у чырвоных аколышках і даўгаполых шынялях, якія, грузнучы ў глыбокіх сумётах і пераскокваючы цераз купіны, як ганчакі, маланкава акружылі сварлівы бярозавы астравок. Сярод дрэў і высокіх стымбуроў ядлоўцу пачуўся вэрхал, гвалт, грукат жалеза, быццам там сапраўды ішла зацятая бойка з самою нячыстаю сілай. Маласельскіх рагатуноў усё ж з вялікаю славай адалелі чырвоныя аколышкі. Яны затапталі цяпельца, вылілі брагу, разбілі драўляную кадушку. Меднага змея, скручанага ў колцы, пагнулі, разламалі, рэшткі кінулі ў проламку на яміне, а пана Вінцуся і пана Бронюся павялі з сабою на нейкі відавочны здзек. Два сінія шынялі неўпрыкмет вылучыліся з натоўпу, схаваліся пад абрывам і нагбом прыклаліся ратамі да шкляной пасудзіны - у лаз тхнула чымсьці смярдзючым, аж стары бабёр заперхаў. Зверху, ужо з пагорка, у бабрыную нару даляцелі глухія, знерваваныя галасы:

- Пан Бронюсь, а ці выпусцяць нас з пастарунка?

- Пан Вінцусь, не турбуйся дужа. Выпішуць квіты на штраф і пагоняць прэч.

- Езус Марыя, стыдоба якая, га?

- Стыдоба стыдобай, а бэчкі дык няма. Ах, пан Вінцусь! І куды ты глядзеў?

Жахлівыя падзеі ў заснежаным бярэзніку адбываліся ўжо на згоне зімы, калі паслабелі маразы і не так часта над балацявінай скамечаным прасцірадлам калыхаліся белыя завірухі і мяцеліцы. Слабая завейка, што плыўкімі струменямі яшчэ сцякала з крутога абрыву, замяла сляды на астраўку, не пакінула і знаку ад нядаўняга разбою і гвалту. Здзіўленыя раптоўнай цішынёй, бабры ўздыхнулі вальней, пасмялелі і нават пачалі вылазіць з нары на бераг, каб пасмачыцца свежай карой маладых асінак і сакаўнымі парасткамі вербалозу, бо, па праўдзе кажучы, гаркаватае карэнішча раслін, назапашаных пад вадою ў коблах, ім даўно прыелася і абрыдзела.

Маркотнае, цяжкае сонца з кожным днём весялела, падымалася ўсё вышэй, на прыгрэвах снег асеў, стаў шэры і наздраваты. Імшэчак пасля першых сакавіцкіх адліг пачала заліваць талая вада, сярод купін і спрадвечнай некашы матавым серабром заблішчалі лужыны і цэлыя азерцы. За ноч, калі ціснуў добры мароз, вада замярзала, і гузаваты, з жоўтымі нарасцямі, лёд адкрываў доступ у самыя глухія закуткі балацявіны. Старому бабру, зразумела, зусім не выпадала без дай прычыны бадзяцца далёка ад нары, але з Малога Сяла, нейкім чынам уведаўшы, што тут можна хадзіць як па падлозе, прыперліся дзіўныя двухногія стварэнні - самыя мітуслівыя і балбатлівыя з тых, якіх лясным перасяленцам даводзілася калі-небудзь бачыць.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Бедна басота»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Бедна басота» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Віктар Казько: Неруш
Неруш
Віктар Казько
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Віктар Гардзей
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Віктар Карамазаў
Віктар Стахвюк: Багровы цень
Багровы цень
Віктар Стахвюк
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Віктар Карамазаў
Отзывы о книге «Бедна басота»

Обсуждение, отзывы о книге «Бедна басота» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.