Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчарбаты талер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчарбаты талер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова.

Шчарбаты талер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчарбаты талер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Часціна чацвёртая. СКАРБ

Раздзел 44. ПАХОД

Пасля гісторыі з участковым хлопцы неяк астылі да пошукаў скарбу. Дый сапраўды: як і дзе яго шукаць, той скарб?.. Аксаны ўсё няма. А лета праходзіць. Так, чаго добрага, і нагуляцца не паспееш...

Найперш хлопцы як след праканапацілі старую і нічыйную лодку. Нагрэлі ў бляшанцы піку — чорнага будаўнічага гудрону — і абмазалі ім днішча. У лодку нанасілі сена, зверху паклалі пару старых ватовак, кавалак брызенту. Вуды без вудзільнаў, шнуры, ежу, прыправу для юшкі ўпакавалі ў Міхалаў вялікі заплечнік. Чэсь не забыў нават мазі ад камароў.

— Не сварылася маці? — спытаў Міхал, тужэй зацягваючы шворку на заплечніку.

— Не, наадварот! — адмахнуўся Чэсь.— Сказала, даўно трэба было чым людскім заняцца, чым тут, па сяле, швэндацца ды шкоды шукаць.

Адплываць вырашана было заўтра з раніцы.

Міхал крыху прыпазніўся. Калі ён подбегам, пацепваючы плячыма ад ранішняй свежасці, наблізіўся да ракі, Чэсь са Змітраком ужо былі на месцы. Над вадой вісеў белы туман. Ледзьве можна было разгледзець лодку і хлопца ў ёй.

Міхал залез у лодку, адштурхнуўся вяслом ад цупкага, мокрага ад расы берага. Карма паволі ссунулася ў ваду, лодка загайдалася. Паехалі!..

— Дай я першы павяслую,— мосцячыся на лавачцы пасярэдзіне, прапанаваў Чэсь.— Хоць сагрэюся.

Плёхнулі апушчаныя ў ваду вёслы, зарыпелі ўключыны. Чэсь, азіраючыся, павёў лодку паўз самы бераг, уверх па цячэнні. Такі быў іхні план: пакуль свежыя сілы, плыць у вярхоўе ракі, туды, дзе ў Бярэзіну ўпадае Уша. Вядома, грэбці супраць цячэння запарышся, затое назад будзе лёгка. Нават вёслы не спатрэбяцца — сядзі сабе на карме ды кіруй.

Які гэта цуд — сустракаць новы летні дзень у лодцы на рацэ! Толькі­толькі вузкай палоскаю пачынае ружавець усход. Рытмічна плёхаюць вёслы, ціха гамоніць вада, разбіваючыся аб нос хуткай лодкі. У тумане праплываюць зарослыя аерам, чаротам, захінутыя густым кустоўем берагі. Нясмела яшчэ шчабечуць раннія птушкі. Зрэдку каля берагу ці пасярэдзіне знянацку плёхне вялікая рыбіна. Нават камарыны звон не раздражняе, а, здаецца, толькі дапаўняе гэтую гармонію летняй раніцы...

Ва ўсіх трох настрой быў лірычны. Чэсь без утомы працаваў вёсламі і ўсміхаўся нейкім сваім думкам. Змітрок, седзячы на карме, нізка схіліўся, апусціў у ваду руку. Міхал не зводзіў вачэй з ружовай палоскі на ўсходзе, адкуль вось­вось павінны былі пырснуць першыя залатыя промні. Толькі калі зусім блізка бухала рыбіна, ён уздрыгваў. Дужа вялікая была спакуеа спыніцца зараз — хоць бы вунь там, каля падковы высокага аеру, дзе карчы схіліліся над самай вадою, разматаць вуды...

Але хлопцы яшчэ раней дамовіліся не спыняцца. Хай, будзе яшчэ часу і парыбачыць. Вось дабяруцца да знаёмага «паўвострава», размесцяцца, уладкуюцца...

— Давай падмяню,— спахапіўшыся, прапанаваў Міхал.

— Я не стаміўся,— Чэсь, аднак, адразу ж саступіў сябру месца.— Што задумаўся? — штурхнуў ён Змітрака.

Той выцягнуў з вады руку, абцёр аб брызент.

— Ды ўсё думаю пра крыжык і слова «КЛАД»,— прызнаўся ён.— Чамусьці, здаецца, у гэтым слове — уся загадка... Нібы слова, якое забыў: круціцца на языку, і ніяк не ўспомніш...

— Дык у мяне з сабою ёсць і талер, і копія бяросты,— пачаў быў Чэсь, але Міхал прыкрыкнуў на іх:

— Хлопцы! Мы дамовіліся: ніякіх скарбаў! Едзем проста гуляць, купацца, адпачываць, вудзіць рыбу.

Раздзел 45. ПАЎВОСТРАЎ

Да выбранага месца дабраліся надзіва хутка. Памагло, відаць, яшчэ і тое, што не было ветру, рака была ціхая, плынь — павольная. Але сонца даўно паднялбся, рассеяўся туман, зніклі камары, перастала гуляць рыба.

Міхал адкасаў рукаво велікаватай яму бацькавай гімнасцёркі і зірнуў на гадзіннік.

— Адзінаццаць усяго! — сам здзівіўся.— Ну, паказалі мы рэкорд...

— Нічога дзіўнага,— сказаў Чэсь, налягаючы на вёслы (яму зноў надышла чарга грэбці).— Мы расцем, дужэем, вось і пачалі даплываць хутчэй. Глядзіш, да канца лета і ў Барысаў будзем даплываць за пару гадзін!

Лодка з размаху, шкрабнуўшы па пяску, уссунулася носам на нізкі бераг. Хлопцы, размінаючы зацеклыя ногі, узяліся за работу.

Бярэзіна ў гэтым месцы падзяляецца на два рукавы. Першае — гэта «жывое» асноўнае рэчышча, і другое — старык, вялікая глухая затока. Паміж імі — каса­пагорак метраў дваццаць у шырыню і з кіламетр у даўжыню. Вядома, не востраў (астравоў на Бярэзіне амаль няма), аднак менавіта гэтая мясціна заўсёды прываблівала хлопцаў. Рамантыка! Хоць на нейкі час можна ўявіць сябе рабінзонамі, або проста старымі вопытнымі рыбакамі, якія робяць усё спаважна, няспешна, якія ведаюць, што недзе ў Паплавах іх чакаюць галодныя сем'і, таму хоць разбіся, а без рыбы дамоў не вяртайся...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчарбаты талер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчарбаты талер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Шчарбаты талер»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчарбаты талер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x