Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчарбаты талер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчарбаты талер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова.

Шчарбаты талер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчарбаты талер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Усё зразумелаі — усклікнула Аксана.— Значыць, калі б...

— Ну і цудоўна, раз вы ўсё зразумелі,— не даў ёй дагаварыць настаўнік.— А ў цэлым мне больш імпануе рэпліка Каці — спачатку трэба штосьці знайсці... І так, мілыя паненкі, калі я вас правільна зразумеў, вы марыце знайсці скарб напалеонаўскага афіцэра?

— Так. Зараз я вам усё раскажу,— заспяшалася Аксана.

— Не, пачакай. Справа сур'ёзная, таму і падыходзіць да яе трэба па­сур'ёзнаму. Давай спярша абумовім сякія­такія пункты. Вы, шукальнікі скарбу,— гэта хто?

Аксана пачала загінаць пальцы:

— Я, Каця, Чэсь, Зміцер, Міхал...

— Пяць чалавек. Дык вось, перш чым расказваць мне, падумайце. Расказаўшы мне, вы ж прымаеце ў долю шостага.

— Ну і што? — здзівілася Аксана.— Але ж мы без вас нічога не зробім.

Барыс Рыгоравіч схіліў галаву ў пачцівым паклоне.

— Дзякую. Толькі добры я быў бы настаўнік, калі б увайшоў у хаўрус са сваімі вучнямі! — засмяяўся ён, не вытрымаўшы да канца гэтай ролі.— Таму даю вусную клятву: буду гіамагаць вам усім, чым змагу, але ад сваёй долі адмаўляюся катэгарычна. А цяпер — расказвайце. Я вас уважліва выслухаю, і тады памяркуем разам, як быць.

Аксана, штораз асцярожна сёрбаючы гарачую гарбату, пачала:

— Помніце, Барыс Рыгоравіч, калі я зайшла да вас на ўрок і папрасіла адпусціць Кацю?

— А як жа,— насмешліва пацвердзіў настаўнік.— Ты яшчэ тады развіталася назаўсёды... Усё, маўчу, маўчу, больш перабіваць не буду.

— Дык вось, тады Каця падаравала мне талер, з якога ўсё і пачалося...

І Аксана падрабязна распавяла: як яны з татам ехалі ў аўтобусе, як яна падумала, што згубіла манету, як, убачыўшы талер, у Чэрвені кінуліся за ёю Сева з лысым, а потым ехалі на «Аўдзі» за аўтобусам да самых Паплавоў, як яна пабілася з Чэсем — з­за талера, а ў Чэся аказаўся свой, знойдзены на сотках каля помніка...

Дасюль Барыс Рыгоравіч слухаў дзяўчынку, ківаючы, і ледзь прыкметна ўсміхаўся. Але ў гэтым месцы расказа ён раптам усміхацца перастаў:

— Так, так, далей!

— Далей тата расказаў нам легенду пра таго французскага афіцэра, а потым мы стварылі «штаб», у будане, і кожны атрымаў заданне. Мне было даручана схадзіць у архіўны музей...

Калі Аксана дабралася да сваёй сустрэчы з загадчыкам, распавяла пра падслуханую гутарку загадчыка з Севам, Барыс Рыгоравіч зноў не стрымаўся:

— Дык вось з кім ён цяпер водзіць кампанію!.. Я заўсёды здагадваўся, што дабром ён не скончыць.

— А вы даўно з ім знаёмыя, Барыс Рыгоравіч? — упершыню за час бяседы спытала Каця.

— Ці даўно? Так, з другога курса універсітэта,— настаўнік пабарабаніў пальцамі па стале.— Мы тады хоць і былі ўдвая старэйшыя за вас, але таксама захапіліся гэтай гісторыяй, з талерамі...

— А з­за чаго вы перасталі сябраваць?

— Я зразумеў, што патрэбен яму толькі як рабочая сіла. Ён не давяраў мне. Але калі быць да канца шчырым, найбольш мне не падабалася ў ім, што ён проста варожа ставіўся да роднай мовы, лічыў яе дыялектам рускай. Нават на ўроках беларускай літаратуры прынцыпова адказваў толькі па­руску. Дарэчы, вучыўся ён увогуле кепска. Але выкладчыкі шкадавалі яго — усё ж калека. Гэта, вядома, грэх, але мы, студэнты, ды і некаторыя выкладчыкі за вочы дражнілі яго Павуком.

— Сева яго гэтаксама зваў, толькі ў вочы,— сказала Аксана.

— Дажыўся, значыць,— паківаў галавою Барыс Рыгоравіч.— Але так, так — далей!

Аксана ўздыхнула:

— А далей прыехалі Сева з лысым, і Кацін тата абмяняў наш талер на іхні. І мы заблыталіся і не ведаем, што рабіць.

Раздзел 42. ТРЭЦІ ТАЛЕР

— Значыць, іхняя манета цяпер у Кацінага таты? — хутка спытаў Барыс Рыгоравіч.

— Не, у нас.

— Сапраўды?! Можа, вы нават прыхапілі яе з сабою?

— Так, вось яна,— Каця падала настаўніку манету.

Барыс Рыгоравіч падхапіўся з табурэта, пакруціў талер у пальцах, тады падышоў да акна і, схіліўшы набок галаву, уважліва пачаў разглядаць манету.

— Талер сапраўдны, без сумнення! — усхвалявана прамовіў ён.— Гэта той самы талер, які знаходзіўся ў музеі.

— Тады чаму Павук распараджаецца музейным талерам, бы сваім уласным? — спытала Аксана.

— Хутчэй за ўсё ў музеі цяпер ляжыць падробка,— патлумачыў Барыс Рыгоравіч.— Розніцы аніякай: каму прыйдзе ў галаву разбірацца, сапраўдная манета пад шклом на стэндзе ці фальшывая? Ну, мілыя дзяўчынкі,— весела сказаў ён, аддаўшы талер Каці і паціраючы рукі,— віншую вас! Вы хоць самі здагадваецеся, якую важную справу зрабілі? Усе тры манеты знойдзены! Адна ў нас, другая ў гэтага хлопчыка з Паплавоў і трэцяя — у Павука!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчарбаты талер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчарбаты талер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Шчарбаты талер»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчарбаты талер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x